МАНО́ (Monod) Жак Люсьен (9.2.1910, Парыж — 31.5.1976),
французскі біяхімік і мікрабіёлаг. Чл.Франц.АН. Скончыў Парыжскі ун-т (1934), працаваў у ім. З 1945 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (з 1971 дырэктар), адначасова з 1959 праф. Парыжскага ун-та, у 1967—72 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па пытаннях росту бактэрый, індукцыі і рэпрэсіі бактэрыяльных ферментаў. Аўтар гіпотэз аб пераносе пры ўдзеле інфарм. РНК генет. інфармацыі з ДНК на рыбасомы і аб механізме генет. рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрый (канцэпцыя аперона). Нобелеўская прэмія 1965 (разамз Ф.Жакобам і А.М.Львовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЕРГОФ (Meyerhof) Ота (12.4.1884, г. Гановер, Германія —6.10.1951),
нямецкі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1949). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Гейдэльбергскі ун-т (1909). З 1912 у Кільскім ун-це, з 1924 у Ін-це біялогіі ў Берліне-Далеме, з 1929 у Даследчым мед. ін-це ў Гейдэльбергу (заг. аддзела). У 1938 эмігрыраваў у Францыю. З 1940 праф. Пенсільванскага ун-та (ЗША). Навук. працы па хіміі і тэрмадынаміцы мышачнага скарачэння, прамежкавых ферментацыйных стадыях гліколізу і глікагенолізу. Вызначыў, што энергія жывой клеткі акумулюецца ў фосфарных сувязях. Нобелеўская прэмія 1922 (разамз А.В.Хілам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ГАНАЎ Генадзь Мікалаевіч (н. 12.1.1945, с. Грачоўка Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Куйбышаўскі політэхн.ін-т (1968). З 1968 у БДУ. З 1973 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (у 1973—77 і з 2000 заг. кафедры, у 1977—79 прарэктар). Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы арган. злучэнняў, у т. л.эксперым. даследаванні раўнавагі ў рэакцыях ізамерызацыі, разліку тэрмадынамічных функцый злучэнняў паводле малекулярных і спектральных даных.
Тв.:
Термодинамика и равновесия изомеров. Мн., 1986 (разамз Г.Я.Каба, М.Л.Фрэнкелем);
Термодинамические характеристики реакций изомеризации. Мн., 1988 (з імі ж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦІК Пётр Рыгоравіч (н. 14.8.1931, в. Зарэчча Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і вірусалогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі сан.-гігіенічны мед.ін-т (1955). З 1958 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1971 нам. дырэктара, з 1986 дырэктар, з 1995 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі дыфтэрыі, рэцыдыўных форм сыпнога тыфу, асабліва небяспечных вірусных гемарагічных ліхаманак, ВІЧ-інфекцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 6.8.1949, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1986). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). У 1979—93 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі, з 1981 заг. аддзела, з 1988 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях сардэчна-сасудзістай хірургіі, ішэмічнай хваробы сэрца, хірург. лячэнні набытых заган сэрца, устаноўцы штучных кардыястымулятараў. З 1993 жыве за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ШЭР (Fischer) Ганс Эйген (27.7.1881, Хёхст, Германія — 31.3.1945),
нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Скончыў Марбургскі ун-т (1904). З 1916 праф. Інсбрукскага, з 1918 Венскага ун-таў, з 1921 Выш.тэхн. школы ў Мюнхене. Навук. працы па хіміі піролу і яго вытворных. Даследаваў пірольныя пігменты, што ўваходзяць у састаў крыві, жоўці. Сінтэзаваў хларыны і інш. пірольныя злучэнні (1920). Паказаў, што гемаглабін крыві складаецца з бялку — глабіну і жалезазмяшчальнага комплексу — геміну (1929). Устанавіў будову хларафілаў a і в (1939—40). Нобелеўская прэмія 1930.
Тв.:
Рус.пер. — Химия пиррола. Т. 1. Л., 1937 (разамз Г.Ортам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЕ́ЎСКІ Канстанцін Іосіфавіч (1905, Мінск — вясна 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Да вайны на гасп. рабоце. У час акупацыі Мінска звер. 1941 удзельнічаў у арганізацыі-падполля, разамз М.К.Каржанеўскім кіраваў падп. групай у Кастр. р-не горада, накіроўваў дзейнасць камсамольска-маладзёжных груп. З мая 1942 сакратар падп.Кастр. райкома КП(б)Б, зчэрв.чл. Мінскага гаркома КП(б)Б, заг. аддзела па арганізацыі дыверсій, удзельнічаў у распаўсюджванні падп.газ.«Звязда» і лістовак. У кастр. 1942 арыштаваны і вясной 1943 загублены ў фаш. катавальнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯШЧУ́К Ірына Іванаўна (н. 1.6.1948, Масква),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2000), праф. (2001). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1970). З 1970 эканаміст Мінскага аўтазавода. З 1976 у Мінскім філіяле НДІ кіравання аўтамаб. прам-сцю. З 1980 у Бел.эканам. ун-це (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах кіравання эканомікай, цэнаўтварэння, маркетынгу і лагістыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВЯ́КА Казімір Адамавіч (н. 9.8.1937, в. Смалянкі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2002), праф. (1997). Скончыў БДУ (1962). З 1962 настаўнік сярэдняй школы, з 1967 выкладчык Чырвонабярэжскага сельгастэхнікума ў Жлобінскім р-не. З 1972 на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў БДУ. Асн. даследаванні па гісторыі Стараж. Рыма і антычнай спадчыне на Беларусі.
Тв.:
Пунические войны. Мн., 1988;
Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма. Мн., 1993 (разамз І.А.Лісавым);
Античный мир в терминах, именах и названиях: Слов.-справ. Мн., 1997 (з ім жа);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАБРЫ́ЧНА-ЗАВО́ДСКАГА НАВУЧА́ННЯ ШКО́ЛЫ, школы ФЗН,
ніжэйшыя прафесійныя навуч. ўстановы ў СССР. Створаны паводле Указа Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 2.10.1940 «Аб дзяржаўных працоўных рэзервах СССР» з мэтай падрыхтоўкі рабочых масавых прафесій вытв. спецыяльнасцей. Ствараліся на базе прамысл. прадпрыемстваў. Тэрмін навучання 6—10 месяцаў. Камплектаванне школ ФЗН разамзінш.навуч. ўстановамі сістэмы працоўных рэзерваў (рамеснымі і чыг. вучылішчамі) праводзілася на аснове дзярж. плана шляхам мабілізацыі; дазвалялася і добраахвотнае паступленне. Навучэнцы знаходзіліся на поўным дзярж. забеспячэнні, выпускнікі адпрацоўвалі не менш як 4 гады на прадпрыемстве і складалі агульнадзярж. рэзерв кваліфікаванай працоўнай сілы. Яны размяркоўваліся паводле асаблівага плана, забяспечвалі прыярытэтныя галіны нар. гаспадаркі. Усе рэзервы знаходзіліся ў распараджэнні СНКСССР і не маглі быць выкарыстаны наркаматамі і ведамствамі без дазволу ўрада. У першы прыём у навуч. ўстановы сістэмы прац. рэзерваў прызвана 21 тыс.чал. (з іх 16 160 вучылася на Беларусі, 4840 — на Данбасе) і 13 500 — для школ і вучылішчаў Ленінграда. У 1941 на Беларусі дзейнічала 96 школ ФЗН (18 тыс. вучняў). У Вял.Айч. вайну навуч. ўстановы сістэмы прац. рэзерваў эвакуіраваны разамз прадпрыемствамі, тэрмін вытв. навучання скарочаны да 4—5 месяцаў. У 1948—50 у школы ФЗН прынята 18 366 навучэнцаў. З 1949 яны пераведзены на 10-месячны тэрмін навучання, павялічана колькасць гадзін на агульнаадук. прадметы. У 1950-я г.навуч. ўстановы сістэмы прац. рэзерваў рэарганізаваны ў тэхн. вучылішчы з тэрмінам навучання ад 1 да 3 гадоў і буд. школы з 10-месячным навучаннем.