1) верхні ярус вежаў абарончых збудаванняў у драўляным дойлідстве Беларусі, Польшчы, Украіны 16—17 ст. Звычайна выступала за аб’ёмы вежы, завяршалася шатровым дахам. Выступы знізу былі адкрытыя і выконвалі ролю машыкуляў.
2) Зрубная апора мастоў.
3) Зруб у складзе канструкцый, што закладваліся для большай трываласці ўнутр земляных абарончых валоў сярэдневяковага горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬСНАЯ АПРАЦО́ЎКА,
апрацоўка паверхняў матэрыялаў, наданне патрэбных форм і ўласцівасцей загатоўкам (вырабам) высокаскарасным кароткачасовым уздзеяннем. Віды І.а.: электраэразійная апрацоўка, штампоўка і зварка выбухам, апрацоўка лазерам імпульснага дзеяння (гл.Лазерная тэхналогія), магнітна-імпульсная (імпульсным магн. полем, створаным у індуктары) і электрагідраўлічная апрацоўка (ударнай хваляй, выкліканай у вадкасці эл. разрадам, што ствараецца спец. генератарам). Гл. таксама Імпульсная тэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУКЦЫ́ЙНЫ ПАСКАРА́ЛЬНІК,
паскаральнік зараджаных часціц віхравым эл. полем, якое ствараецца пераменным у часе магн. патокам, што пранізвае арбіту часціц. Адрозніваюць І.п. цыклічны (бэтатрон), у якім часціцы рухаюцца ў магн. полі па траекторыях, блізкіх да акружнасці, а магн. паток пранізвае гэту акружнасць, і лінейны І. п. (часціцы рухаюцца амаль прамалінейна, а кольцападобны імпульсны магн. паток ахоплівае траекторыю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т МІЖНАРО́ДНАГА ПРА́ВА (Institut de Droit International; ІМП). Засн. ў 1873 у г. Гент (Бельгія). Гал. мэты: садзейнічанне прагрэсу міжнар. права і яго кадыфікацыі. Аб’ядноўвае 120 чл. юрыстаў-міжнароднікаў, якія працуюць у камісіях і на пленарных сесіях, што склікаюцца ў розных краінах. Выдае «Annuaire de Institut de Droit International» («Штогоднік Інстытута міжнароднага права»). Нобелеўская прэмія міру 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́ТНАЯ СТАПА́,
колькасць манет, якая выпускаецца з пэўнай масы металу (лібры, маркі, грыўні, фунта). Павелічэнне колькасці манет, што выбіваюцца з пэўнай адзінкі масы металу, прыводзіла да змяншэння масы каштоўнага металу ў манеце. Таму М.с. можна было або павялічыць, г. зн. біць з гэтай колькасці металу менш манет, або панізіць — біць больш манет з гэтай жа колькасці металу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТМА́СА (ад лац. mortalis смертны, мёртвы + маса),
колькасныя адносіны масы мёртвых арганізмаў, адмерлых органаў, тканак раслін і жывёл да адзінкі паверхні або аб’ёму. У біяцэнозах знаходзіцца ў выглядзе адпаду (сухастой, амярцвелыя органы раслін), ападу (раслін, што ўпалі на паверхню глебы, трупы жывёл), торфу, подсцілу і дэтрыту (у водных экасістэмах). Разам з біямасай і гумусам складае арган. рэчыва біяцэнозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАГЕ́Я (ад неа... + грэч. gē зямля),
біягеаграфічнае царства сушы, што займае Цэнтр. і Паўд. Амерыку і прылеглыя астравы. У Н. вылучаюць Карыбскую біягеаграфічную вобласць і Неатрапічную біягеаграфічную вобласць. Расліннасць разнастайная, ад вільготных трапічных лясоў (гілеі) да ксерафітаў у пустынях. Для фауны характэрна малая колькасць сумчатых і парнакапытных, вял. разнастайнасць птушак і плацэнтарных млекакормячых. Шмат эндэмічных сям. і родаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАЛЕ́ЛЬНЫЯ ГЕ́НЫ,
гены, што вызначаюць развіццё неальтэрнатыўных адзнак арганізма (напр., колер вачэй, форма ногцяў). Калі пры меёзе не адбываецца красінговера і Н.г. знаходзяцца ў розных локусах гамалагічных храмасом, тады адбываецца іх поўнае счэпленае наследаванне, а пры наяўнасці красінговера — няпоўнае. Свабоднае камбінаванне Н.г. па 3-м законе Мендэля бывае пры іх знаходжанні ў розных парах гамалагічных храмасом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІВА́ЛЬНЫ КЛІ́МАТ (ад лац. nivalis снежны, халодны),
нівальна-гляцыяльны клімат, клімат высокіх шырот або высакагор’яў у геамарфалагічнай класіфікацыі (гл.Нівальны пояс). Ва ўмовах Н.к. снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца, што садзейнічае ўтварэнню снежнікаў і ледавікоў. Н.к. уласцівы ледавіковым покрывам Антарктыды, Грэнландыі, некат. інш. палярным і горным раёнам зямнога шара. Тэрмін Н.к. прапанаваны ням. географам А.Пенкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУЛЬ ФУ́НКЦЫІ,
пункт x0, у якім зададзеная функцыя 𝑓(x) ператвараецца ў нуль, г.зн. 𝑓(x0)=0. Напр., для функцыі 3x−2 пункт x0 = 2/3 ёсць Н.ф. Некаторыя функцыі не маюць Н.ф., напр.ex; у іншых, напр., у трыганаметрычных функцый, колькасць Н.ф. бясконцая. Н.ф.𝑓(x) — тое самае, што і карані адпаведнага ўраўнення 𝑓(x)=0.