разнавіднасць рэактыўнага рухавіка, дзе ў якасці рабочага цела выкарыстоўваюцца толькі тыя рэчывы і крыніцы энергіі, што ёсць на рухомым апараце (лятальным, наземным, падводным). Калі ў рухавіку выкарыстоўваецца паветра, што забіраецца з навакольнага асяроддзя, ён наз.паветрана-рэактыўным рухавіком.
Паводле віду энергіі, якая пераўтвараецца ў кінетычную энергію рэактыўнага струменя, адрозніваюць хімічны ракетны рухавік, электрычны ракетны рухавік, ядзерны ракетны рухавік, а таксама гібрыдны ракетны рухавік (разнавіднасць хім. Р.р.). Ва ўсіх Р.р. рэактыўная цяга ствараецца за кошт рабочага цела, у хімічных — крыніцы энергіі і рабочага цела сумешчаны ў ракетным паліве. Для ядз. і эл. Р.р. характэрны раздзельныя паасобныя крыніцы энергіі і рабочага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСШЫРЭ́ННЕ СУСВЕ́ТУ,
павелічэнне ў часе адлегласцей паміж аб’ектамі Сусвету. Вынікае з нестацыянарнай мадэлі Сусвету, тэарэтычна распрацаванай Фрыдманам на аснове агульнай адноснасці тэорыі. Р.С. пацвярджаецца данымі пазагалактычных астр. назіранняў (чырвонае зрушэнне, рэліктавае выпрамяненне). Лічыцца, што Р.С. пачалося пасля Вялікага Выбуху (гл.Сінгулярнасць касмалагічная).
З вымярэнняў чырв. зрушэння можна вызначыць скорасці галактык v, з якімі яны аддаляюцца ад назіральніка. Паводле закону Хабла v = H∙r, дзеr — адлегласць ад назіральніка, H — пастаянная Хабла (характарызуе Р.С.). Паводле сучасных ацэнак яна дае павелічэнне скорасці разбягання галактык прыблізна на 90 км/с на 1 Мпк адлегласці. Велічыня, адваротная пастаяннай Хабла, прыблізна роўная ўзросту Сусвету. Гл. таксама Касмалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТАР ВЕ́КТАРНАГА ПО́ЛЯ, віхар вектарнага поля, вектарная велічыня, якая характарызуе вярчальную ўласцівасць вектарнага поля, зададзенага адпаведнай вектар-функцыяй
. Абазначаецца або ,
, дзе
— аператар Гамільтана (аператар набла); , , — орты прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат; ax, ay, az — праекцыі вектарнага поля
на адпаведныя восі каардынат. Паняцце Р.в.п. выкарыстоўваецца ў механіцы, фізіцы, метэаралогіі і інш.Гл. таксама Поля тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-БЕРМЕ́ХА (Río Bermejo),
1) рака на Пн Аргенціны, правы прыток р. Парагвай. Даўж. каля 1,6 тыс.км, пл. басейна 133 тыс.км². Вытокі ў Балівіі, на ўсх. схілах Цэнтр. Андаў, цячэ па іх перадгор’ях (каля 100 км), далей — па раўніне Гран-Чака, дзе падзяляецца на рукавы. У сярэднім цячэнні на працягу амаль 400 км цячэ ў рэчышчы свайго былога прытока Тэўка. Летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады 340 м³/с. Суднаходная для невял. суднаў да г. Прэсідэнсія-Рока.
2) Рака на З Аргенціны ў бас. Рыо-Салада—Чадылеўву. Даўж. каля 700 км. Пачынаецца на ўсх. схілах Андаў, па выхадзе ў перадгор’і перасыхае амаль на ўсім працягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́ЛЬНЫ ГАЗ,
газ, уласцівасці якога вызначаюцца ўзаемадзеяннем яго малекул. Пры звычайных умовах (T ≈ 300 К, p = 100 кПа) Р.г. сваімі ўласцівасцямі нагадваюць ідэальны газ і іх стан прыблізна апісваецца Мендзялеева—Клапейрона ўраўненнем. Наяўнасць міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ўлічваецца вірыяльным ураўненнем стану Р.г.: pV = RT(1 + B(T)/V + C(T)/V2 + ...), дзе p — ціск, V — малярны аб’ём газу, T — абс.т-ра, R — газавая пастаянная, B(T), C(T) і г.д. — вірыяльныя каэфіцыенты, якія залежаць ад т-ры і характарызуюць парныя, трайныя і г.д. узаемадзеянні малекул у газе. Пры павышэнні ціску і паніжэнні т-ры ўласцівасці Р.г. апісваюцца Ван-дэр-Ваальса ўраўненнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГІЯМАНТА́Н [новалац. Regiomontanus; сапр.Мюлер
(Müller) Іаган] (6.6.1436, г. Кёнігсберг, Германія, цяпер г. Калінінград, Расія — 6.7.1476),
нямецкі астраном і матэматык. У 1461—68 жыў у Італіі, дзе вывучаў творы грэч. матэматыкаў і астраномаў. У 1468—71 праф. Венскага ун-та. Заснаваў адну з першых у Еўропе астр. абсерваторый (г. Нюрнберг, 1471), пры якой існавалі майстэрня па вырабе астр. інструментаў і друкарня. У 1475 па запрашэнні папы пераехаў у Рым для ўдзелу ў работах па ўдасканаленні календара. Аўтар першых друкаваных астр. табліц, якімі карысталіся В. да Гама, Х.Калумб і інш. мараплаўцы.
Літ.:
Белый Ю.А. Йоганн Мюллер (Региомонтан), 1436—1476. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭХАЛО́Т (ад рэха + лот),
гідраакустычная прылада для вымярэння глыбіні вадаёма ці глыбіні апускання ў ваду якіх-н. цел. Дзеянне Р. заснавана на вымярэнні часу праходжання ультрагуку ад днішча судна, дзе знаходзяцца выпрамяняльнік і прыёмнік сігналаў, да дна (цела) і назад. Выкарыстоўваюць у суднаходстве, рыбалоўстве і інш. Таксама Р. — прылада для вымярэння глыбіні ўзроўню ў буравой свідравіне, па якім вызначаецца ціск на забой слупа вадкасці. Засн. на вымярэнні часу праходжання гуку ад вусця свідравіны да ўзроўню вадкасці і назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ДКІ (Уладзімір Іванавіч) (н. 1.9.1956, чыг. ст. Галынец Магілёўскага р-на),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1990). Муж С.А.Салодкай. Скончыў Мінскі ін-т культуры (1985). З 1979 артыст Дзярж.нар. хору Беларусі, з 1984 — ансамбля нар. музыкі «Свята». З 1985 спявае ў дуэце з Салодкай. З 1994 адзін са стваральнікаў і саліст ансамбля нар. песні «Вяселле», з 1996 саліст Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону. У рэпертуары бел., рус., укр.нар. песні, а таксама аўтарскія творы, у т. л. «Адзе ж ты, бурлак, валачыўся» (балада), «Чапурушачка», «У лузе каліна стаяла», «Кірыла Тураўскі» (У.Будніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ДБЕРГ ((Svedberg) Тэадор) (30.8.1884, Вальба, каля г. Гаўле, Швецыя — 26.2.1971),
шведскі фізікахімік. Чл. Каралеўскай швед.АН (1912), замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Упсальскі ун-т (1907), дзе і працаваў (з 1921 праф.). З 1949 дырэктар Ін-та ядз. хіміі (г. Упсала). Навук. працы пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў. Эксперыментальна пацвердзіў распрацаваную А.Эйнштэйнам і М.Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху, даказаў рэальнасць існавання малекул. Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часцінак з раствораў (1919), у т. л. для седыментацыі бялкоў. Стварыў першую аналіт. ультрацэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5∙103g (1923). Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926). Нобелеўская прэмія 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТА́Р,
сан 2-й (сярэдняй) ступені свяшчэнства ў праваслаўнай, каталіцкай і стараж.-ўсходніх цэрквах. Паводле царк. дагматыкі, С. мае дар божы Св. Духа, які дае яму магчымасць здзяйсняць царк. таінствы (акрамя таінства свяшчэнства), царк. службы і даваць вернікам божае блаславенне. Пасвячае ў С. епіскап. У правасл. царкве, дзе гэты тэрмін найб. пашыраны, С. таксама наз. іерэй, прэсвітэр, поп. Правасл. С. павінен быць абавязкова жанаты ці прыняць манаства (С.-манах наз. іераманах). Старшы С., звычайна кіраўнік ніжэйшай царк. акругі (благачыння) ці настаяцель сабора, мае ганаровае званне (протапрэсвітэр, пратапоп, у манастве — ігумен, архімандрыт). Каталіцкага С. ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне наз. ксёндз. Гл. таксама Духавенства.