часопіс. Выдаваўся ў лют.—снеж. 1925 у Варшаве на бел. мове па ініцыятыве Беларускага пасольскага клуба. Рэдактар Я.Пачопка, маст. афармленне Я.Драздовіча. Афіцыйна павінен быў асвятляць жыццё правасл. царквы ў Польшчы і Зах. Беларусі. Асн. змест складалі матэрыялы з гісторыі, грамадскага і культ. жыцця Зах. Беларусі, літ. творы. Меў рубрыкі: «Што чуваць у свеце», «Беларускае жыццё», «З народнай творчасці», «З гісторыі археалогіі» і інш. Выступаў за ўвядзенне бел. мовы ў навуч. установах, царкве. Змясціў артыкулы, прысвечаныя Ф.Скарыне, Сімяону Полацкаму, Я.Купалу, па гісторыі стараж. Полаччыны І.Палачаніна, пра нар. земляробчыя святы М.Яцкевіча, даследаванне «Месца беларускай мовы сярод моў свету і славянскіх увасобку» І.Савіцкага. Друкаваў вершы Г.Леўчыка, П.Прадухі, С.Свістуна, апавяданні З.Бядулі, Пачопкі, М.Запольскага і інш. Выйшлі 22 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ТЧАНКА Васіль Ульянавіч (н. 7.4.1930, в. Зарэчча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Д-рпед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1958). З 1971 у Нац. ін-це адукацыі, з 1995 адначасова гал. рэдактар час. «Беларуская мова і літаратура». Навук. працы па педагогіцы і філасофіі адукацыі. Аўтар падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Тв.:
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Словазлучэнне. Просты сказ. Мн., 1984;
Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы. Мн., 1987;
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Складаны сказ. Мн., 1989;
Адукацыя, школа і нацыянальная культура (разам з В.П.Протчанка) // Пачатковая школа. 1993. № 1;
Новая праграма па беларускай мове і навучальны працэс // Роднае слова. 1994. №1;
Пераказы ў пачатковай школе. Мн., 1999 (разам з Я.М.Лаўрэлем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСКО́Ў Васіль Міхайлавіч (н. 14.3.1930, с. Арлова Новаусманскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
рускі пісьменнік, журналіст. З 1953 на журналісцкай працы. Уражанні ад паездак у кнігах нарысаў «Нататкі фотарэпарцёра» (1960), «Крокі па расе» (1963; Ленінская прэмія 1964), «Белыя сны» (1965), «Падарожжа з маладым месяцам» (1969), «Па дарогах Амерыкі» (1973, з Б.Стрэльнікавым), «Прасёлкі» (1988) і інш. Кніга дакумент. нарысаў «Чакайце нас, зоркі!» (1963; з М.Рабровым) пра лётчыкаў-касманаўтаў В.Церашкову і В.Быкоўскага. Пра сям’ю пустэльнікаў-старавераў дакумент. аповесць «Таежны тупік» (1990). Аўтар кн. «Вайна і людзі» (1970). Самабытна піша пра прыроду (цыклы нарысаў «Акно ў прыроду», «Прасёлкі»), выступае ў яе абарону. Многія кнігі П. праілюстраваны яго фотаработамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАЛО́ЎНЫ СПОРТ, спартыўнае рыбалоўства,
здабыча рыб з вадаёмаў рыбалоўнымі прыладамі, выкарыстанне якіх патрабуе непасрэднага ўдзелу рыбалова ў працэсе лоўлі і выключае масавы адлоў рыбы; адзін з відаў рыбалоўства і рэкрэацыйнай дзейнасці. Найб. развіты: кастынг (кіданне грузіла і мушкі на далёкасць і трапнасць з дапамогай вудзільна, аснашчанага мультыплікатарнай або безынерцыйнай катушкай з тормазам), лоўля на вуду і на спінінг, лоўля на блешню і мармышку.
Спаборніцтвы (сусв., міжнар. і клубныя турніры) праводзяцца сярод прафесіяналаў і аматараў. Пераможца вызначаецца па сумарнай масе ўлову. Лоўля вядзецца адной вудай на адзін кручок, дазваляецца прыкормка. Рыбу пасля ўзважвання выпускаюць. Кубкавыя спаборніцтвы звычайна маюць камерцыйны характар (напр., па лоўлі меч-рыбы на Кубак Хемінгуэя).
На Беларусі Р.с. культывуецца т-вамі рыбаловаў і спарт. т-вамі. Рэсп.т-ва паляўнічых і рыбаловаў штогод праводзіць турнірныя спаборніцтвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСТЫТУ́ЦЫЯ (лац. restitutio аднаўленне),
1) у цывільным праве — вяртанне бакамі, якія заключылі здзелку, усяго атрыманага па здзелцы ў выпадку прызнання яе несапраўднай. Пры немагчымасці вярнуць атрыманае ў натуры кампенсуецца яго кошт у грашах, калі інш. вынікі несапраўднасці здзелкі не прадугледжаны ў-законе. Агульным правілам з’яўляецца двухбаковая Р. — кожны з бакоў вяртае другому ўсё атрыманае па здзелцы, а пры немагчымасці гэта зрабіць вяртае яго кошт у грашах.
2) У міжнародным праве — вяртанне маёмасці, неправамерна захопленай і вывезенай адным з ваюючых бакоў зтэр. другой дзяржавы, якая з’яўлялася яго ваен. праціўнікам. Міжнар.-прававыя акты, прынятыя ў перыяд і пасля заканчэння 2-й сусв. вайны, прадугледжвалі вяртанне ў парадку Р. дзяржавам, якія падвергліся нападу і акупацыі фаш. Германіяй і яе саюзнікамі, матэрыяльных каштоўнасцей, захопленых і незаконна вывезеных з часова акупіраваных тэрыторый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГАЧО́Ў Сяргей Аляксеевіч (н. 20.12.1946, Мінск),
бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1984). Ган. праф.Паўн.-зах.буд. ін-та КНР (1999). Скончыў БПІ (1969). Працаваў у ін-це «Мінскпраект», БелНДІдзіпрасельбудзе, Мін-ве культуры Беларусі. З 1972 і з 1993 выкладчык БПА (з 1997 заг. кафедры). З 1977 кіраўнік рабочай групы па стварэнні Бел.дзярж. музея нар. архітэктуры і побыту. Адзін са стваральнікаў Дудзіцкага музея матэрыяльнай культуры («Дудуткі»). Найб. значныя праектныя работы — жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і вул. М.Танка ў Мінску (1971—72, у сааўт.). Даследуе гісторыю нар. дойлідства Беларусі, праблемы захавання гіст.-культ. спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры. Аўтар шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЎРО́Ў Васіль Пятровіч (н. 1.9.1940, г. Кушва Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне механікі кампазіцыйных матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1984). Скончыў Чэлябінскі політэхн.ін-т (1962). З 1970 у Гомельскім ун-це (заг. кафедры), з 1981 рэктар Гомельскага політэхн. ін-та. У 1985—91 першы нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі, у 1994—96 — міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і старшыня К-тапа навуцы і тэхналогіях. У 1991—94 і з 1997 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы пастатыст. механіцы кампазіцыйных матэрыялаў, тэорыі пултрузійнай тэхналогіі (метад працяжкі) вытв-сці палімерных валакністых кампазітаў, распрацоўцы метадаў кіравання працэсамі формаўтварэння вырабаў з іх.
Тв.:
Механика композиционных материалов. Мн., 1996;
Конструирование и расчет изделий из композиционных материалов. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРА́СКІ Вітольд Карлавіч (9.5.1849, г. Слуцк Мінскай вобл. — 29.5.1925),
расійскі астраном; пачынальнік даследаванняў і заснавальнік навук. школы па астрафотаметрыі ў Расіі. Чл.-кар.Пецярб.АН (1914). Скончыў Маскоўскі ун-т (1871), дзе выкладаў з 1882 (з 1889 праф.); з 1878 у астр. абсерваторыі ун-та (у 1891—1916 дырэктар). Навук. працы па астрафотаметрыі. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, удасканаліў (1887) фатометр Цольнера (фатометр Цольнера—Ц.). Вызначыў бляск больш як 500 зорак, адзін з першых вызначыў зорную велічыню Сонца (1903) і ніжнюю мяжу яго т-ры (1895). Адкрыў існаванне т.зв. серабрыстых воблакаў (1885), 2 пераменныя зоркі (1892, 1901). Даследаваў метэоры, стварыў шэраг астр. інструментаў. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Тв.:
Избранные работы по астрономии. М., 1953.
Літ.:
Перель Ю.Г. Выдающиеся русские астрономы. М.; Л., 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЯ́НАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.11.1954, Мінск),
бел. біяфізік. Д-рхім.н. (2000). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1978 у БПІ, з 1981 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні прасторавых структур малекул бялкова-пептыднай прыроды. Распрацаваў тэорыю канфармацыйнага ЯМР-аналізу пептыдаў і бялкоў, метад камп’ютэрнага мадэліравання прасторавай структуры бялкоў па даных ЯМР. Даследаваў 3-мерныя структуры асн. антыгеннай дэтэрмінанты віруса імунадэфіцыту чалавека тыпу I, імунадамінантнага эпітопа віруса і ўчастка, адказнага за яго звязванне з лімфацытамі.
Тв.:
Local Structural Properties of the V3 Loop of Thailand HFV-1 Isolate // Joum. Biomol. Structure Dynam. 2002. Vol. 19, № 6;
Структура и конформационные свойства иммунодоминантного эпитопа белка gp 120 HIVThailand // Молекуляр. биология. 2002. Т. 36, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ Іван Уладзіміравіч (н. 2.6.1945, в. Ячонка Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (2000), праф. (2003). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000), майстар спорту СССРпа цяжкай атлетыцы (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1970). Настаўнічаў. З 1973 у Бел.політэхн. акадэміі. З 1997 заг. кафедры Бел.нац.тэхн. ун-та. Навук. працы патэарэт. і метадычных асновах сілавой падрыхтоўкі ў цяжкаатлетычных відах спорту. Адзін з вынаходнікаў шэрагу трэнажораў і прыстасаванняў для развіцця мышцаў цела.
Тв.:
Магия культуризма. Мн., 1994;
Основы специальной силовой подготовки высококвалифицированных спортсменов в тяжелоатлетических видах спорта. Мн., 2000;
Классическая теория физической культуры. Мн., 2002 (разам з С.Дз.Байчэнкам);