бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Таджыкістана (1957). Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1951). З 1951 працавала ў Туркменскім, Чэлябінскім, Куйбышаўскім т-рах оперы і балета. У 1959—72 адна з вядучых танцоўшчыц Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1962 (з перапынкамі) педагог Бел. харэагр. вучылішча (у 1971—77 маст. кіраўнік). Яе мастацтва вызначалі светлы, аптымістычны настрой, сталая тэхніка, артыстызм. Сярод партый: Марыя («Мара» Я.Глебава), Анежка («Святло і цені» Г.Вагнера), Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Царэўна («Казка пра мёртвую царэўну» У.Дзешавова на тэмы А Лядава), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана). Сярод вучаніц Л.Бржазоўская, Н.Паўлава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў (Уладзіслаў Генадзевіч) (28.12.1908, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл., Расія — 1993),
расійскі харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1936). Вучань А.Аляксандрава, Дз.Кабалеўскага. З 1936 арганізаваў і ўзначаліў Дзіцячы хор пры Цэнтр. доме маст. выхавання дзяцей, выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1951 праф., у 1957—60 і з 1980 заг. кафедры). Адначасова ў 1946—52 хормайстар Ансамбля песні і танца Расійскай Арміі, у 1956—88 арганізатар і маст. кіраўнік Дзярж. маскоўскага хору. У рэпертуары хар. творы розных эпох, стыляў, жанраў. Сярод яго твораў хар. цыклы, апрацоўкі рус.нар. песень. Аўтар кн. «Работа з хорам» (3-е выд. 1967) і падручніка (у сааўтарстве). Сярод вучняў М.Кутузаў, У.Мінін, Г.Панцюкоў. Дзярж. прэмія Расіі 1979.
Літ.:
В.Соколов: Дирижер, педагог, композитор. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ТРУ́ПА ІГНА́ТА БУЙНІ́ЦКАГА,
прафесійны бел. тэатр у 1907—13. Створана па ініцыятыве акцёра і тэатр. дзеяча І.Буйніцкага ў фальварку Палівачы Дзісенскага пав. Віленскай губ. (цяпер в. Палевачы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.). Узнікла на аснове бел. вечарынак, аматарскіх «сямейных» спектакляў і да 1910 мела аматарскі характар. Трупа праводзіла асв. работу, шмат зрабіла для развіцця самадз. творчасці і прапаганды бел. мастацтва, стварыла асновы нац.прафес. тэатра. Пад уплывам яе дзейнасці і традыцый у крас. 1917 узнікла Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Калектыў шмат гастраліраваў па Беларусі, у Вільні (1910), Пецярбургу (1911 і 1912), Варшаве (1913). У праграму паказаў спачатку ўваходзілі бел.нар. песні, танцы, дэкламацыя вершаў і апавяданняў на роднай мове, невял. п’есы. З 1910 паказы складаліся з некалькіх самаст. частак: 1—2 п’ес, дэкламацый, спеваў і танцаў. Тэатр прытрымліваўся нар. традыцый, вылучаўся сінт. характарам сваёй творчасці і рэаліст. накіраванасцю. У нескладаным сцэнічным афармленні выкарыстоўваліся элементы бел.нар.выяўл. мастацтва, акцёры выступалі ў бел.нац. касцюмах. Сяроддрам. выканаўцаў вызначаліся Буйніцкі (іграў характарна-драм. ролі), А.Бурбіс, Крапівіха (Цётка), А.Забель (З.Абрамовіч); сярод музыкантаў — Дз.Крывадубаў (Няленка) і І.Голер; сярод спевакоў — Я.Феакцістаў; сярод танцораў — Буйніцкі, яго дочкі Ванда і Алена, Ч., Л. і Я.Родзевічы. Муз. часткай кіраваў Л.Рагоўскі. Рэжысёрамі былі А.Аляксеенка, Бурбіс і інш. У рэпертуары: пастаноўкі «Модны шляхцюк» К.Каганца, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Сватанне» і «Мядзведзь» А.Чэхава, «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, «Міхалка» Далецкіх; вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Я.Лучыны, А.Паўловіча; песні «Чаму ж мне не пець», «Дуда-весялуха», «За гарамі, за лясамі» і інш.; танцы «Юрка», «Гняваш», «Верабей», «Лявоніха», «Мельнік», «Мяцеліца» і інш.
Літ.:
Няфёд У. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982;
Яго ж. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра. Мн., 1991;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983.
У.І.Няфёд.
Да арт.Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Буйніцкі з дочкамі. 1911.Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага ў час выступлення на этнаграфічным вечары ў Пецярбургу. 1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНГА́ЛЬЦЫ,
нацыя, асн. насельніцтва Бангладэш (больш за 104,3 млн.чал.) і штата Зах. Бенгалія ў Індыі (каля 71 млн.чал.). Жывуць таксама ў Непале, Бутане, Сінгапуры і інш. Агульная колькасць 175,7 млн.чал. (1987). Гавораць на бенгальскай мове. Сярод вернікаў у Бангладэш пераважаюць мусульмане-суніты, у Індыі — індуісты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІ́ЖНЯЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, ў Мёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Волта, за 13 км на ПдУ ад г. Мёры, сярод балота Мох, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,25 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 450 мнайб.глыб. 2 м. Пл. вадазбору 3,5 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦЯШО́НАК (Марыя Антонаўна) (н. 3.5.1942, г. Змяінагорск Алтайскага краю, Расія),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1972). Займалася пед. дзейнасцю, з 1974 — журналістыкай. Друкуецца з 1959 як празаік і публіцыст. Кнігі нарысаў і апавяданняў «Сярод блізкіх людзей» (1988), «Жанчына каля люстэрка» (1993) вызначаюцца добрым веданнем вясковага жыцця, тонкім псіхалагізмам, выразнасцю характараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРУШСКІ ФАРФО́РАВЫ ЗАВО́Д Створаны ў 1978 у г. Добруш Гомельскай вобл. Выпускае фарфоравыя вырабы
(сервізы, дэкар. блюды, дзіцячыя наборы і інш.),
якія аздабляюцца ручной размалёўкай, метадам аэраграфіі, штампа, шаўкаграфіі і дэколямі. Працуе маст. лабараторыя. Сярод вырабаў: дэкар. блюды «Ружы», кававыя сервізы «Верасень», «Алеся», сухарніцы «Пяшчотнасць», «Лета», «Ружы» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУФЛЯ́Ж (франц. camouflage),
1) спосаб ваен. маскіроўкі шляхам афарбоўкі прадметаў (танкаў, гармат, аўтамашын, караблёў, катэраў, будынкаў і інш.) і адзення ваеннаслужачых плямамі, палосамі рознай формы і колеру, якія змяняюць іх вонкавы выгляд, скажаюць контуры, робяць іх менш прыкметнымі сярод навакольнай мясцовасці.
2) У пераносным сэнсе — падманлівае знешняе ўражанне, бачнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРКАРАЛІ́НСКІЯ ГО́РЫ,
горны масіў ва ўсх.ч.Казахскага драбнасопачніка. Выш. да 1565 м (г. Аксаран — найвыш. кропка Цэнтр. Казахстана). Схілы моцна расчлянёныя далінамі і лагчынамі. Складзены з гранітаў, парфірытаў, кварцытаў і інш. Шмат азёр. На схілах участкі хваёвых лясоў сярод кавыльнага і кавыльна-разнатраўнага стэпаў. Радовішчы поліметал. руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЦЫ́НЫ (ад лац. sarcina звязка, цюк),
бактэрыі звычайна сферычнай формы, якія пасля дзялення ў трох плоскасцях не разыходзяцца, а ўтвараюць вял. колькасць клетак у выглядзе пакетаў кубічнай формы. Пашыраны ўсюды. Нерухомыя. Трапляюцца сярод бактэрый розных сістэм. груп. Вылучаюць таксама род бактэрый Sarcina — анаэробныя грамстаноўчыя бактэрыі, што зброджваюць вугляводы.