сукупнасць складак горных парод розных участкаў зямной кары (напр., альпінатыпная або германатыпная складкавасць). Адрозніваюць С.г.п., якія ўтварыліся ў розныя эпохі тэктагенезу (напр., байкальская, каледонская, герцынская, кімерыйская, альпійская; гл. адпаведныя арт.). Таксама С.г.п. наз.працэс фарміравання складак горных парод (складкаўтварэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАРКАВЕ́ННЕ,
працэс адкладання тлушчападобнага рэчыва суберыну ў абалонках клетак шматгадовых раслін. Характэрна для клетак покрыўных тканак — экзадэрмы і корку, якія ахоўваюць унутр. тканкі кораня і сцябла ад страты вільгаці і ваганняў т-ры. Корак не дае раслінам высыхаць і ахоўвае жывыя клеткі, спрыяе загойванню ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЕМНА́ЦЦАТАГА БРУМЕ́РАVIII года рэспублікі
(паводле рэсп. календара франц. рэвалюцыі 1789—99),
дзяржаўны пераварот у Францыі 9—10.11.1799. Ажыццявіў Напалеон I, які змяніў рэжым Дырэкторыі на ваен. дыктатуру ў форме Консульства, а пасля (з 18.5.1804) — Першай імперыі. Завяршыў працэсбурж. контррэвалюцыі, пачаты Тэрмідарыянскім пераваротам 1794.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЛІЯФІ́ТЫ [ад гелія... + ...фіт(ы)],
расліны, якія прыстасаваліся да жыцця пры вял. колькасці сонечнага святла (святлолюбівыя расліны). У цяні выяўляюць прыкметы прыгнечанасці. У геліяфітаў высокая інтэнсіўнасць фотасінтэзу: гэты працэс пачынае пераважаць над працэсам дыхання пры высокім асвятленні (хвоя звычайная, бяроза бародаўчатая, дуб звычайны, лістоўніца, пшаніца, падбел і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭСО́РБЦЫЯ (ад дэ... + сорбцыя),
выдаленне з вадкасцей ці цвёрдых цел рэчываў, якія яны паглынулі пры абсорбцыі і адсорбцыі; працэс, адваротны адсорбцыі. Д. робяць награваннем адсарбенту, зніжэннем ціску над ім, апрацоўкай яго растваральнікамі. Выкарыстоўваюць у прам-сці для рэгенерацыі гетэрагенных каталізатараў, атрымання розных рэчываў (пры рэкуперацыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФЛЯ́ЦЫЯ (ад позналац. deflatio выдзіманне) у эканоміцы, працэс стрымлівання росту грашовай масы шляхам зняцця часткі залішніх, у параўнанні з патрэбнасцямі грашовага абарачэння, папяровых грошай. Праводзіцца ў мэтах барацьбы з інфляцыяй шляхам павышэння падаткаў, скарачэння бюджэтных выдаткаў, стымулявання скарачэння крэдытаў, росту зберажэнняў і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБО́Ру паліграфіі,
працэс вырабу тэкставай часткі друкарскай формы або фотаформы. Бывае аўтаматызаваны, механізаваны, ручны; радковаадліўны, літараадліўны, фатаграфічны, электронны (пераважна камп’ютэрны Н. з выкарыстаннем настольных выдавецкіх сістэм; гл.Наборныя працэсы). Н. наз. таксама друкарскія літары і прагальныя матэрыялы, гранкі, палосы або тэкставую наборную друкарскую форму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГРА́ФІЯ (ад бія... + ...графія),
1) апісанне жыцця і дзейнасці чалавека; жанр гіст., маст., навук. прозы. У біяграфіі на аснове фактычнага матэрыялу разглядаецца працэс фарміравання чалавечай асобы ў сувязі з грамадскімі адносінамі пэўнай гіст. эпохі. Бываюць навук., маст., акад., папулярныя і інш. Разнавіднасць біяграфіі — аўтабіяграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́ЛЬВАННЕ,
тэхналагічны працэс выдзялення рэчыва з яго раствору шляхам прыбаўлення іншага рэчыва (найчасцей солі) з большай растваральнасцю. Пры высольванні рэчыва, якое высольваецца, утварае новую вадкую ці газавую фазу або цвёрды асадак. Выкарыстоўваюць у хім. тэхналогіі для вылучэння каштоўных рэчываў, у вытв-сці мыла, фарбавальнікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУКАВА́ННЕ,
працэс атрымання адбіткаў шляхам пераносу фарбы з друкарскай формы на паперу, тканіну, кардон, пластмасу, метал і інш. матэрыялы. Асн. віды Д. ў паліграфіі: высокі друк, плоскі друк (у т. л.афсетны друк), глыбокі друк. Пашыраны таксама трафарэтны друк і электраграфія. Гл. таксама Кнігадрукаванне, Нотадрукаванне, Друкаванне тканін.