УЛЕ́МЫ (араб. улама, мн. лік ад алім літар. — вучоны),
мусульманскія багасловы і знаўцы закону і права (шарыяту). Гістарычна займалі высокае становішча ў мусульм. грамадстве, кантралявалі сістэму адукацыі, суды, узаемаадносіны паміж мусульманамі і г.д. Дагэтуль аказваюць вял. ўплыў на паліт. і грамадскае жыццё ў большасці мусульм. краін, з’яўляючыся найб. кансерватыўным пластом грамадства, які супрацьстаіць яго вестэрнізацыі.
т. 16, с. 222
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБО́ВІЧ Іосіф Антонавіч (8.11.1902, в. Малая Альшанка Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 5.4.1952),
бел. вучоны ў галіне гельмінталогіі. Д-р вет. н. (1942), праф. (1946). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1928). У 1931-41 і 1944—52 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Распрацаваў метады прыжыццёвай капралагічнай дыягностыкі метастрангілёзу і макракантарынхозу свіней.
т. 17, с. 497
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОХ Ісідар Рыгоравіч (18.9.1888, Варшава — 10.3.1958),
бел. вучоны ў галіне тарфяной прам-сці. Чл.-кар. АН Беларусі (1940), праф. (1939). Скончыў Маскоўскае Вышэйшае тэхн. вучылішча (1916). З 1932 у Бел. тарфяным, потым Політэхн. ін-тах, з 1940 у Ін-це торфу АН Беларусі. З 1941 у Маскве. Навук. працы па тэорыі, канструяванні і разліку тарфяных машын.
т. 3, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАГІ́НСКІ Барыс Маркавіч (17.1.1926, г. Кіеў — 30.8.1972),
бел. вучоны-тэрапеўт і вітамінолаг. Д-р мед. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1947). З 1963 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па клінічнай вітаміналогіі, паталогіі печані, атэрасклератычных пашкоджаннях сасудаў і сэрца.
Тв.:
Роль витаминов в патогенезе и лечении атеросклероза и гипертонической болезни. Мн., 1973.
т. 3, с. 227
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬЧУ́К Эдуард Антонавіч (н. 28.5.1936, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сац. гігіены і арганізацыі аховы здароўя. Д-р мед. н., праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1987 дэкан). Навук. працы па пытаннях арганізацыі мед. абслугоўвання сельскага насельніцтва. Распрацаваў методыку мед. рэабілітацыі ў лячэбна-прафілактычных установах.
т. 3, с. 495
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАСІСТЭ́МА, геаграфічная сістэма,
цэласнае мноства ўзаемазвязаных, узаемадзейных і ўзаемазалежных кампанентаў геаграфічнай абалонкі. Тэрмін увёў сав. вучоны В.Б.Сачава ў 1960-я г. Паняцце «геасістэма» выкарыстоўваецца для вызначэння складаных геагр. утварэнняў, якія ўключаюць прыродныя, гасп., дэмаграфічныя, сац.-эканам. і тэхнагенныя элементы, а таксама ўсіх аб’ектаў галін ведаў і навук, якія займаюцца вывучэннем Зямлі.
В.С.Аношка.
т. 5, с. 122
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШЧАНКА Людміла Фёдараўна (н. 14.2.1945, в. Сяргееўка, Прыморскі край, Расія),
бел. вучоны ў галіне масаперадачы. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1993). Жонка М.А.Глушчанкі. Скончыла Кузбаскі політэхн. ін-т (1971). З 1978 у Магілёўскім тэхнал. ін-це, з 1980 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні абсталявання для інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў харч. вытворчасцей.
т. 5, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШЧАНКА Мікалай Аляксеевіч (н. 21.8.1937, г. Джанкой, Украіна),
бел. вучоны ў галіне электратэхналогіі. Д-р тэхн. н. (1988), праф. (1991). Скончыў Севастопальскі прыборабудаўнічы ін-т (1977). З 1978 у Магілёўскім тэхнал. ін-це, з 1980 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні абсталявання для атрымання электраактываванага паветра і электрааэрацыі раствораў у працэсах біятэхналогіі.
т. 5, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЧАНКА Міхаіл Герасімавіч (н. 20.4.1943, в. Плешчыцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Канд. тэхн. Навук (1971), праф. (1992). Скончыў БСГА (1965), дзе і працуе. Навук. працы па вільгацезабяспечанасці і арашэнні зямель, утылізацыі жывёлагадоўчых сцёкаў, дажджавальных прыстасаваннях і інш.
Тв.:
Орошение сточными водами. М., 1988 (разам з У.І.Жалязкам);
Оросительные мелиорации. Мн., 1989.
т. 5, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РСКІ Геральд Міхайлавіч (н. 17.7.1935, г. Бабруйск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі паперы. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1958). З 1964 у Бел. тэхнал. ун-це. Распрацаваў тэарэт. асновы і тэхналогію вытв-сці паперы і кардону з полівінілспіртавымі валокнамі для эл.-тэхн., аўтатрактарнай і паліграфічнай прам-сці.
Л.М.Скрыпнічэнка.
т. 5, с. 366
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)