АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА УЗБРО́ЕНЫХ СІЛ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.
Існуе з 1938, да 1992 наз. Ансамбль песні і танца Бел.ваен. акругі. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.Усачоў. З 1949 базіруецца ў Мінску. У складзе ансамбля мужчынскі хор, танц. група і эстрадна-сімф. аркестр. Маст. кіраўнік і гал. дырыжор У.Ермалаеў (з 1994), гал. хормайстар Б.Кір’янаў, сярод салістаў А.Кузняцоў, У.Яскевіч і інш.
У рэпертуары ваен.-патрыят. творы, рус. і зарубежная класіка, сучасная эстрадная музыка, бел., рус. і ўкр.нар. песні і танцы, творы бел. кампазітараў, вак.-харэагр. кампазіцыі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Гастраліраваў у Францыі, Германіі, Польшчы і інш.
«Траецкая кадрыля» ў выкананні Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БНА) у Канадзе, бел. грамадская культ.-асв.арг-цыя. Узнікла ў 1952 у выніку расколу Згуртавання беларусаў Канады. У 1953 з царквой імя св. Ефрасінні Полацкай стварыла ў Таронта рэліг. і грамадскі асяродак. Працавала нядзельная школа (1953), Бел. страхавое т-ва «Пагоня» (1954), танц. група. БНА — арганізатар і ўдзельнік сустрэч беларусаў Паўн. Амерыкі (Таронта, 1956 і 1960; Саўт-Рывер, 1958; Нью-Йорк, 1966), удзельнічае ў міжнар. і этнічных фестывалях і канцэртах. У 1960 было адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага к-та беларусаў Канады. З 1969 саўладальнік бел. Цэнтра адпачынку «Слуцак». Выдае газ.«Беларускі голас».
Літ.:
Sadouski I.A. A history of the Byelorussians in Canada. Belleville, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАЛО́ТНЫ Даніла Кірылавіч (28.12.1866, с. Забалотнае Вінніцкай вобл., Украіна — 15.12.1929),
украінскі мікрабіёлаг. Акад.АН Украіны (1922). Акад.АНСССР (1929). Скончыў Новарасійскі (1891; Адэса) і Кіеўскі (1894) ун-ты. З 1898 у Пецярбургскім жаночым мед. ін-це, у 1919—23 рэктар Адэскага мед. ін-та. У 1928 арганізаваў у Кіеве Укр.ін-т эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АН, які носіць яго імя. У 1928—29 прэзідэнт АН Украіны. Кіраўнік Сан.-эпідэміял. камісіі Гал. ваенна-сан. ўпраўлення Чырв. Арміі, арганізатар курсаў ваен. і грамадз. урачоў-эпідэміёлагаў. Стварыў вучэнне пра прыродную ачаговасць чумы (1922); эксперыментальна даказаў ідэнтычнасць бубоннай і лёгачнай чумы. Навук. працы па вакцынапрафілактыцы і эпідэміялогіі асабліва небяспечных і інш.інфекц. хвароб.
чэшскі акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Чэхіі (1958). На сцэне з 1940. У 1960-я г. ўзначальваў чэш.тэатр. авангард. У 1956—61 гал. рэжысёр Нац.т-ра ў Празе, у 1965—72 арганізатар і кіраўнік «Тэатра за бранаў», з 1991 — «Тэатра за бранаў-2». Сярод роляў: Сірано дэ Бержарак (аднайм. п’еса Растана), Дон Жуан (аднайм. п’еса Мальера), Фёдар Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна) і інш. Паставіў п’есы А.Чэхава («Вішнёвы сад», «Тры сястры»), у т. л. ў Германіі, Швейцарыі, Італіі. Рэжысёрскай творчасці К. ўласцівы лірызм, схільнасць да аналізу, дакладнасць думкі.
Літ.:
Солнцева Л.П. Чехословацкий театр сегодня. М., 1962.
амерыканскі скрыпач, муз.-грамадскі дзеяч. Вучань Л.Персінгера, А.Буша, Дж.Энеску. З 7 гадоў канцэртаваў з буйнейшымі аркестрамі і інструменталістамі. Яго выканальніцкі стыль адметны яскравай інтэрпрэтацыяй, віртуознасцю, пявучасцю гуку. У рэпертуары творы муз. класікі і сучасных кампазітараў. Першы выканаўца шэрагу твораў (некаторыя прысвечаны яму, у т. л. саната для скрыпкі сола Б.Бартака). Выступаў і як дырыжор. Арганізатармуз. фестываляў у Швейцарыі (г. Гштад, з 1959), Вялікабрытаніі (г. Бат, кіраўнік у 1958—68; Віндзар, 1969—72), спец.муз. школы для адораных дзяцей (г. Сток-д’Абернан, Вялікабрытанія, 1963). У 1969—75 прэзідэнт Міжнароднага музычнага савета.
Літ. тв.: Theme and variations. London; New York, 1972; Unfinished journey: [Autobiography]. London, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЛЕ́ВІЧ-ДУТКО́ Ірэна Міхайлаўна (н. ў 1942, в. Літоўе Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастачка ў эміграцыі. Пляменніца Н.Кудасавай. З 1944 разам з бацькамі жыла ў Германіі. З 1950 у ЗША, дзе скончыла маст. школу ў штаце Пенсільванія. Як дызайнер спецыялізуецца ў графіцы. Малюе таксама алеем, акварэллю. Аформіла шэраг выданняў Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку, брашур, каталогаў, календароў, праспектаў і інш. рэкламнай прадукцыі. Намалявала абразы для бел.правасл. царквы ў Саўт-Рыверы. Арганізатар і ўдзельнік традыц.маст. выставак у г. Саўт-Рывер. Адказвала за маст. праграму бел. фестываляў у штаце Нью-Джэрсі (1976, 1977, 1979). Член кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў у Саўт-Рыверы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМО́Н-І-КАХА́ЛЬ (Ramón y Cajal) Сант’яга (1.5.1852, Петылья-дэ-Арагон, Іспанія — 17.10.1934),
іспанскі гістолаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1909) і Парыжскай АН (1916). Скончыў Сарагоскі ун-т (1873). З 1877 праф. Сарагоскага, з 1884 — Валенсійскага, з 1887 — Барселонскага, у 1892—1922 — Мадрыдскага ун-таў. Арганізатар і кіраўнік лабараторыі біял. даследаванняў Мадрыдскага ун-та. Навук. працы па анатоміі і гісталогіі нерв. сістэмы. Адкрыў адросткі нерв. клетак — дэндрыты і неўрыты (аксоны), выканаў класічныя працы па вывучэнні мікраскапічнай структуры сятчаткі вока, спіннога мозга, мазжачка і інш. аддзелаў галаўнога мозга. Прасачыў працэсы дэгенерацыі і рэгенерацыі нерв. валокнаў, эмбрыянальнага гістагенезу. Стварыў нейронную тэорыю будовы нерв. сістэмы. Нобелеўская прэмія 1906 (разам з К.Гольджы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМЕ́НКА Мікалай Сцяпанавіч (5.12.1923, Мінск — 25.6.1995),
расійскі вучоны ў галіне буд. механікі. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. 1979). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча ў Ленінградзе (1946). З 1946 у Цэнтр.НДІ (у 1971—84 нам. дырэктара), адначасова з 1951 у Ленінградскім ун-це. З 1984 нам. старшыні Прэзідыума Санкт-Пецярбургскага цэнтра і з 1988 дырэктар-арганізатар Ін-та праблем транспарту Рас.АН. Навук. працы па механіцы дэфармавальнага цвёрдага цела, буд. механіцы карабля, статыцы і дынаміцы інж. збудаванняў, фундаментальных праблемах трансп. сістэм і трансп. працэсаў. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Прочность и устойчивость пластин и оболочек судового корпуса. Л., 1967 (разам з К.Г.Абрамянам, У.В.Сарокіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦУНКЕ́ВІЧ Іван Лявонавіч (28.10.1904, в. Маконь Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1989),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху на Міншчыне ў Вял.Айч. вайну. Скончыў БДУ (1931). З 1932 на кіруючай і выкладчыцкай рабоце ў Мінску, 1-ы сакратар Заслаўскага райкома, сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 у тыле ворага на падп. рабоце: арганізатар і камісар партыз. атрада, сакратар Мінскага падп. міжрайкома, чл. Мінскага падп. абкома КП(б)Б. У 1946—53, нарком. міністр лёгкай прам-сці БССР, да 1965 на адказнай гасп. рабоце. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51. Аўтар кн. «Суровая быль» (2-е выд. 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЛЕР (Strehler) Джорджа (14.8.1921, г. Трыест, Італія — 25.12.1997),
італьянскі рэжысёр. Скончыў Акадэмію аматараў драм. мастацтва ў Мілане (1940). У 1947—68, з 1972 арганізатар і кіраўнік (сумесна з П.Грасі) 1-га ў Італіі стацыянарнага драм.т-ра «Пікала-тэатр» (Мілан), у 1968—72 кіраўнік уласнай тэатр. трупы. Адрадзіў прыёмы італьян. камедыі дэль артэ, працягваў сцэн. традыцыі Б.Брэхта. Сярод пастановак: «Слуга двух гаспадароў» (1947) і «Камп’ела» (1975) К.Гальдоні, «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1955), «Трохграшовая опера» (1956), «Добры чалавек з Сезуана» (1958) і «Швейк у другой сусветнай вайне» (1961) Брэхта, «Кароль Лір» У.Шэкспіра (1972), «Вялікая магія» Э.Дэ Філіпа (1989), «Востраў рабоў» П.Марыво (1995) і інш.