арганіза́тар, -а, мн. -ы, -аў м.

Той, хто арганізоўвае, з’яўляецца ініцыятарам чаго-н.

А. атрада.

|| прым. арганіза́тарскі, -ая, -ае.

Арганізатарскія здольнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арганіза́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арганіза́тар арганіза́тары
Р. арганіза́тара арганіза́тараў
Д. арганіза́тару арганіза́тарам
В. арганіза́тара арганіза́тараў
Т. арганіза́тарам арганіза́тарамі
М. арганіза́тару арганіза́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арганіза́тар м. организа́тор; (вечера и т.п. — ещё) устрои́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арганіза́тар, ‑а, м.

Той, хто арганізуе што‑н., з’яўляецца ініцыятарам чаго‑н. Арганізатар вытворчасці. Арганізатар рэвалюцыйных мае. □ Газета — не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар. Ленін. Сюды, у глыбокі варожы тыл, дайшоў .. голас Камуністычнай партыі — кіраўніка і арганізатара партызанскай барацьбы. Брыль. Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам. Чорны. // Той, хто валодае здольнасцямі да арганізацыйнай работы. — Які ж з мяне вучоны? — Мілоўскі махнуў рукой. — Як арганізатар, кажуць, што я нядрэнны, а да вучонага мне яшчэ далёка. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагро́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Арганізатар або ўдзельнік пагрому.

Фашысцкія пагромшчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

важа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Павадыр статка, чарады.

2. Кіраўнік, арганізатар.

В. моладзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

организа́тор арганіза́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камсо́рг, -а, мн. -і, -аў, м.

Камсамольскі арганізатар — выбарны кіраўнік пярвічнай камсамольскай арганізацыі.

|| прым. камсо́ргаўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прафа́рг, -а, мн. -і, -аў, м.

Скарачэнне: прафсаюзны арганізатар — кіраўнік групы ўнутры пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

|| прым. прафа́ргаўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камсо́рг м. (камсамо́льскі арганіза́тар) комсо́рг (комсомо́льский организа́тор)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)