СМІДО́ВІЧ Пётр Гермагенавіч (парт.псеўд.Дзюваль, Жэлье, Матрона, В.І.Зыбін, Чарвінскі, Марселец; 19.5.1874, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 16.4.1935),
рэвалюцыянер, сав.дзярж. і парт. дзеяч. За рэв. дзейнасць у 1894 выключаны з Маск. ун-та і высланы. Вучыўся ў Парыжы, працаваў у Бельгіі. Чл. Бельгійскай рабочай партыі. З 1902 агент газ. «Искра»; адзін з арганізатараў падп. друкарні «Искра» ў г. Умань (1903). Чл. Сярэднеўральскага (1903), Паўн. (1904), Бакінскага і Тульскага (1905) к-таў РСДРП. Удзельнік Снеж.ўзбр. паўстання ў Маскве ў 1905. У 1906—08 чл. Маск. акр. і гар. к-таў РСДРП. За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны і сасланы. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Маск. к-таРСДРП(б), чл. Прэзідыума выканкома Массавета. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Маск. ВРК. З 1918 старшыня Массавета, з 1919 Маскоўскага губ. СНГ. Чл.ВЦВК, чл. Прэзідыума ВЦВК, ЦВКСССР. Старшыня К-та садзеяння народнасцям паўн. ускраін пры ЦВКСССР. Удзельнік ліквідацыі ўзбр. выступлення сялян Тамбоўшчыны і Кранштацкага паўстання 1921. Чл.ЦКК РКП(б) у 1921—22.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУДЗЯНЕ́Ц, Сцюдзянец,
вёска ў Беладуброўскім с/с Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. За 5 км на Пд ад горада і чыг. ст. Касцюковічы, 165 км ад Магілёва. 242 ж., 115 двароў (2002). Пач. школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Радзіма П.М.Лепяшынскага.
Вядома з пач. 18 ст. як мястэчка ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв.ВКЛ. У 1744 у С. школа, царква. З 1772 у Рас. імперыі, 62 ж., 15 двароў; у 1799—168 ж., 42 двары, побач размяшчалася Студзянецкая Гута. У 19 ст. мястэчка ў Чэрыкаўскім пав. Магілёўскай губ., уладанне Свінвінавых. У 1846 у С. дзягцярнае смаляное прадпрыемства, паташны з-д, 2 сукнавальні, 3 вінакурні, 7 вадзяных і валовы млыны, 2 заезныя дамы. У фальварку былі маслабойня (1850), нар. вучылішча (1864), канатна-льнотрапальнае прадпрыемства (1879), бальніца для сялян. У 1880 С. — уладанне Цярэшчанкі, 1571 ж., 130 двароў, валасное праўленне, 2 царквы, 2 кірмашы на год; у 1909—1531 ж., 203 двары, нар. вучылішча, прыёмны пакой. З 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Касцюковіцкага р-на Калінінскай, з 1927 — Магілёўскай акр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМІ́ЛІНА,
гарадскі пасёлак, цэнтр Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.Чыг. станцыя на лініі Віцебск—Полацк; аўтадарогі на Віцебск, Полацк, Бешанковічы, Гарадок. За 40 км ад г. Віцебск. 7,9 тыс.ж. (2002). Прадпрыемствы харч., тарфяной, мясц. прам-сці. 2 сярэднія і юнацка-спарт. школы, Палац культуры, 3 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, 2 аддз. сувязі. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей. Брацкая магіла бел. партызан і ахвяр фашызму. Вайсковыя могілкі.
У 19 ст. вёска ў Ловажскай вол. Полацкага пав. Віцебскай губ. У 1866 у Ш. 38 ж., 5 гаспадарак, 13 пабудоў. Пасля будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыг. (1886) пабудаваны чыг. станцыя (да 1962 наз. Сіроціна), царква; вёска вырасла ў мястэчка. З 1924 цэнтр Шумілінскага раёна (да 1961 Сіроцінскага р-на) Віцебскай акр. (1924—30), з 1938 — Віцебскай вобл.; з 1938 гар. пасёлак. У Вял.Айч. вайну з 8.7.1941 да 23.6.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія знішчылі ў Ш. і раёне 1,5 тыс.чал. У 1962—66 Ш. ў складзе Віцебскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НАВІЧЫ,
гарадскі пасёлак у Віцебскім р-не, на р. Вымнянка, каля воз. Янавіцкае. За 38 км на ПнУ ад Віцебска, 26 км ад чыг. ст. Лёзна. Аўтадарогай злучаны з г.п. Лёзна і з аўтадарогай Віцебск—Сураж. 1087 ж. (2002). Масласырзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
У ВКЛ мястэчка Віцебскага пав., належала Пацеям. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, узяты ў казну. Уваходзілі ў Суражскі, з 1866 у Віцебскі пав. У пач. 20 ст. больш за 2 тыс.ж., пач. школа, бальніца, млын, гарбарня, гандаль збожжам і лёнам. З 1924 у БССР, мястэчка, цэнтр сельсавета Суражскага р-на Віцебскай акр., з 1938 — вобласці. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял.Айч. вайну ў кастр. 1943 ням. фашысты спалілі Я., за час акупацыі ў Я. і раёне загубілі 1800 мірных жыхароў. З 10.9.1957 да 20.1.1960 цэнтр Суражскага раёна. У 1960—62 і з 1966 у Віцебскім, у 1962—66 у Лёзненскім р-нах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ РСДРП.
Аформілася ў канцы 1903. У студз. 1904 на правах раённай увайшла ў Палескі камітэт РСДРП. Пасля яго расфарміравання ў вер. 1905 пераўтворана ў раённую арг-цыю, падзялялася на Гарадскую, Навабеліцкую і Чыгуначную арг-цыі. У рэвалюцыю 1905—07 разам з Бундам кіравала выступленнямі працоўных, мела баявыя дружыны. У час кастр.паліт. стачкі 1905 яе прадстаўнікі ўваходзілі ў кааліцыйны рэв.к-т, у дні снежаньскай паліт. стачкі 1905 — у Гомельскі камітэт дэлегатаў. Вясной 1906 арг-цыя рэарганізавана ў акруговую. У 1907 разгромлена. У вер. 1909 адноўлены Гомельскі акр.к-тРСДРП. З 1911 дзейнічалі Чыгуначная і Навабеліцкая арг-цыі. Вясной 1912 Гомельская арганізацыя РСДРП удзельнічала ў правядзенні сходаў рабочых у знак пратэсту супраць Ленскага расстрэлу. Мела перадатачны пункт падп. л-ры, распаўсюджвала газ. «Правда» і збірала сродкі ў яе фонд, арганізоўвала стачкі, паліт. сходкі, выдавала і распаўсюджвала лістоўкі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы Гомельскага перасыльнага пункта паўстання 1916. Напярэдадні Лют. рэвалюцыі 1917 у горадзе дзейнічалі с.-д. групы на эвакуіраваных заводах. У сак. 1917 яны ўвайшлі ў склад Гомельскай аб’яднанай арг-цыі РСДРП. У крас. 1917 бальшавікі выйшлі з яе і ўтварылі самастойны Палескі к-тРСДРП(б).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў ВІ́ЦЕБСКАЙ ВО́БЛАСЦІ.
З 1862 у Віцебску існаваў Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў, з 1903 — губ. архіў. У 1919 заснавана губ. архівасховішча Віцебскага губ. архіўнага ўпраўлення, з 1924 Віцебскі акр. аддзел Цэнтр. архіва БССР, з 1927 Віцебскі гіст. архіў, з 1930 Віцебскае аддзяленне Цэнтр. архіўнага ўпраўлення БССР (у 1933—36 Паўн.-Бел., з 1938 Віцебскі абл. архіў). На 1.1.1997 у архіве 6219 фондаў, 1 033 696 спраў з 1917. Зберагае дакументы губ., пав., валасных, акруговых, раённых, гар. і сельскіх устаноў, арг-цый, прадпрыемстваў. якія дзейнічалі на тэр. Віцебскай вобл., асабістыя фонды. Сярод іх матэрыялы пра гісторыка і краязнаўца А.П.Сапунова, пра Віцебскую нар. мастацкую школу і мастакоў М.Шагала, К.Малевіча, Ю.Пэна, В.Ермалаеву, нар. кансерваторыю і дырыжора М.А.Малько, кампазітара М.В.Анцава, якія працавалі ў ёй, і інш.; успаміны Р.Я.Арансона «Карнілаўскія дні ў Віцебску», дакументы па гісторыі нэпа і калектывізацыі, перыяду Вял.Айч. вайны і інш. Дакументы на бел., рус., ням. і яўр. мовах.
Аддзелы: камплектавання, ведамасных архіваў і справаводства; забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў; інфарм.-пошукавых сістэм: выкарыстання дакументаў; гасп.-разліковы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў МАГІЛЁЎСКАЙ ВО́БЛАСЦІ.
Засн. ў Магілёве ў 1919 як Магілёўскае губ. архіўнае ўпраўленне, пазней бюро, з 1924 Магілёўскі акр. архіў (аддзел) Цэнтр. архіва БССР. У 1930 фонды архіва перададзены Цэнтр.дзярж. архіву Кастр. рэвалюцыі (знаходзіўся ў Магілёве). У 1938 адноўлены як Магілёўскі абл. архіў. На 1.1.1941 у архіве зберагалася каля 1300 фондаў, 650 тыс. адзінак захоўвання. У час 2-й сусв. вайны большасць фондаў загінула, страчаны ўвесь навук.-даведачны апарат, частка дакументаў вывезена гітлераўцамі ў Рыгу. У 1943 архіў аднавіў дзейнасць. На 1.1.1997 у архіве 2440 фондаў, 436 185 адзінак захоўвання з 1917. На зберажэнні дакументы, што ўтварыліся ў працэсе дзейнасці мясц. органаў улады, устаноў, прадпрыемстваў, што дзейнічалі на тэр. сучаснай Магілёўскай вобл. У архіве прадстаўлены матэрыялы ўстаноў першых гадоў сав. улады, пра арганізацыю і дзейнасць рэв. к-таў, пра гісторыю с.-г. і культ. будаўніцтва ў вобласці, пра прамысл. развіццё і нар. адукацыю, навуку, прафс. рух і інш. Дакументы на бел., рус., ням., польск. і яўр. мовах.
Аддзелы: камплектавання, ведамасных архіваў і справаводства; забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў; аўтаматызацыі інфарм.-пошукавых сістэм; выкарыстання дакументаў; навук.-тэхн. апрацоўкі дакументаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НКАВІЧЫ,
горад абл. падпарадкавання, цэнтр Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. За 122 км ад Гомеля.
Вузел чыг. ліній на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч, аўтадарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. 42,2 тыс.ж. (1998).
Упершыню ўпамінаюцца ў 1560 як сяло Каленкавічы ў Багрымаўскім старостве Мазырскага пав.ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка Рэчыцкага пав. Мінскай губ., належала кн. Шахоўскаму. У 1795 у К. 116 душ мужч полу, 36 двароў. З 1805 у царскай казне, у арэндзе М.Стражнікавай. З 1882 чыг. станцыя, з 1910 чыг. вузел. У 1897—1,3 тыс. ж, 196 двароў. З 3.7.1925 горад, у Мазырскай акр. У 1924—30 і з 1939 цэнтр Калінкавіцкага раёна. З 1938 у Палескай вобл. 9,8 тыс.ж. у 1939. З 21.8.1941 да 14.1.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў К. і раёне 1550 чал. Дзейнічала Калінкавіцкае патрыятычнае падполле. З 1954 у Гомельскай вобл. У 1959—14,9, у 1970—23,9 тыс. ж.
Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, дрэваапр., харч. прам-сці. Заводы быт. хіміі, рамонтна-механічны. Брацкія магілы сав. воінаў, брацкія могілкі сав. воінаў і партызан, могілкі ахвяр фашызму. Помнікі: Вызвалення, сав. лётчыкам. Помнік археалогіі — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЯВЫ́ САКРАТАРЫЯ́Т ЦК КПЗБ,
цэнтральны кіруючы орган Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў 1924—37 (у 2-й пал. 1920-х г. называўся Краявое бюро ЦККПЗБ). Працаваў у падполлі. Фактычна быў часткай Цэнтральнага Камітэта КПЗБ з 3—4 яго членаў, якія пастаянна знаходзіліся на нелегальнай рабоце ў Вільні, з канца 1920-х г. — у Варшаве. У склад сакратарыята зрэдку ўваходзілі кандыдаты ў чл.ЦККПЗБ. Працаваў пад кіраўніцтвам Бюро ЦККПЗБ, агульнае паліт. кіраўніцтва яго дзейнасцю ажыццяўляў Краявы сакратарыят ЦК КПП (знаходзіўся ў Варшаве). Кіраваў Цэнтр. краявой рэдакцыяй, Цэнтр. тэхнікай (падп. друкарні, распаўсюджванне л-ры), акр. к-тамі КПЗБ, ЦК КСМЗБ, ЦК МОПР Зах. Беларусі, некаторымі цэнтрамі бел.нац.-вызв. руху і іх легальнымі выданнямі, вёў парт. касу; падтрымліваў канспіратыўную сувязь з Прадстаўніцтвам ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б у Мінску. У розны час К.с. ЦККПЗБ узначальвалі члены Бюро ЦК А.А.Альшэўскі, Л.Н.Аранштам, М.С.Арэхва, І.К.Лагіновіч (П.Корчык), С.Т.Мілер, Л.М.Янкоўская; у яго склад уваходзілі члены Бюро і канд. ў чл.ЦККПЗБ Я.С.Бабровіч, Р.Д.Вольф, М.І.Гурын-Маразоўскі, Г.М.Дуа, А.У.Канчэўскі, С.М.Малько, М.Л.Перавалоцкі, Ф.Б.Пірышка, А.Х.Раф, Л.І.Родзевіч, А.М.Розенштайн і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́Н,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Рагачоў—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пд ад г. Рагачоў, 113 км ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Луцкае. 919 ж., 435 двароў (1999).
На думку некат. даследчыкаў, тут размяшчаўся стараж. горад Лучын. Згадваецца як горад у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 — пач. 15 ст.), у 1480 у Грамаце караля Казіміра мінскаму купцу Церашковічу. У 14—18 ст. у Рагачоўскай воласці (старостве) ВКЛ, з 16 ст. вядомы як сяло. З 1793 у Рас. імперыі, у Рагачоўскім пав. Беларускай, з 1802 Магілёўскай, з 1919 Гомельскай губ. У 1886—672 ж., 114 двароў, царква, 2 ветракі. З 1924 цэнтр сельсавета ў Рагачоўскім р-не Бабруйскай акр. (да 1930), з 1938 у Гомельскай вобл. У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі двойчы (у 1941 і 1944) часткова спальвалі Л. У 1972—1352 ж., 387 двароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі група археал. помнікаў Лучын.