пасёлак у Ждановіцкім с/с Мінскага р-на, на аўтадарозе Мінск—Заслаўе; чыг. ст.на лініі Мінск—Маладзечна. За 17 кмнаЗ ад Мінска. 3965 ж., 1565 двароў (2001). Рэсп. цэнтр па конным спорце і конегадоўлі «Ратамка», база Белтэлекама. Сярэдняя і дапаможная школы, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Мікалаеўская царква (1997). Брацкая магіла сав. воінаў. У 1941—42 у Р. дзейнічала Тарасава-Ратамскае патрыятычнае падполле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ГАЎ Міхаіл Сафронавіч (17.10.1916, в. Верхняя Алба Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 25.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1941 наПаўд., Паўд.-Зах., 2-м Укр. франтах. Старшына эскадрона кав. палка Р. вызначыўся 29.8.1944 у баі каля г. Ясы (Румынія): на чале групы салдат пераадолеў міннае поле, знішчыў станковы кулямёт ворага і дзот, чым садзейнічаў наступленню палка; загінуў у баі натэр. Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЕ́Я, Рудзейка,
рака ў Магілёўскім і Чавускім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Раста (бас.р. Дняпро). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 318 км². Пачынаецца напаўн. ускраіне в. Макаўня Магілёўскага р-на, вусце ў межах в. Цемналессе Чавускага р-на. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. 0,2—0,5 км, у асобных месцах да 1 км. Рэчышча на працягу 7,9 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнні звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯХО́ВІЧЫ,
возера ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 30 кмнаПдЗ ад г. Пінск. Пл. 0,32 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 520 м, найм. глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Схілы катлавіны выш. да 1 м, разараныя, наПн пад хмызняком. Берагі пясчаныя, высокія, наПн забалочаныя, пад хмызняком. Больш за 50% дна выслана сапрапелем. НаПн сцёк з возера па канале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎ Міхаіл Антонавіч (7.6.1923, в. Якімавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 наЗах., Паўд.-Зах., Сцяпным, 3-м Укр. франтах. Аўтаматчык радавы С. вызначыўся ў сак. 1944 у баях натэр. Адэскай вобл. (Украіна), дзе пасля фарсіравання Паўд. Буга на захопленым плацдарме ўдзельнічаў у адбіцці 9 контратак ворага, 5 разоў хадзіў у атаку; памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́НГАРЫ, Сунхуацзян,
рака наПнУ Кітая, правы прыток р. Амур. Даўж. 1870 км, пл.бас. 524 тыс.км². Пачынаецца на пласкагор’і Чанбайшань, перасякае Маньчжура-Карэйскія горы, раўніны Сунляо і Саньцзян, дзе падзяляецца на рукавы, меандруе. Асн. прытокі: Нуньцзян (злева), Муданьцзян (справа). Разводдзе летам, бываюць катастрафічныя навадненні. Сярэдні расход вады каля 2500 м³/с. У вярхоўях Фынманьская ГЭС з вадасховішчам (даўж. каля 150 км). На С. — гарады Гірын (пач. суднаходства), Харбін, Цзямусы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ЧКАВА,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог на Мінск, Бабруйск, Ялізава. Цэнтр сельсавета. За 9 кмнаПнЗ ад г Бабруйск, 119 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Мірадзіна. 432 ж., 222 двары (2002). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы подзвігу М.Р.Селязнёва. Мемарыяльны комплекс у гонар 1-га Бел. фронту і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙВА́НЬСКІЯ ГО́РЫ.
На в-ве Тайвань. Даўж. 270 км, шыр. да 80 км. Складзены з вулканічных, крышт. і вапняковых парод. 4 паралельныя хрыбты, падзеленыя падоўжнымі далінамі. Выш. да 3997 м (г. Юйшань). НаУ стромка абрываюцца да мора. Грабнявая зона мае альпійскі рэльеф, сляды стараж. зледзянення. НаПн патухлыя вулканы. Тэрмальныя крыніцы. На ніжніх схілах вільготныя субэкватарыяльныя лясы, вышэй — шыракалістыя і хвойныя лясы, якія мяжуюць з зараснікамі хмызняку і лугам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРО́СЫ,
нагрувашчванні лёдуна морах. рэках і азёрах. Утвараюцца ў выніку бакавога ціску ледзяных палёў адно на адно, пры расколванні лядовага покрыва вял. таўшчыні; выш. каля 10 м, у прыбярэжнай ч. да 20 м. Сярод форм Т. вылучаюць: бар’еры, грады, рапакі, стамухі (асобныя нагрувашчванні на мелі). Т. найб. пашыраны ва Усх.-Сібірскім і Чукоцкім м., у адкрытай ч.Паўн. Ледавітага ак.На рэках Т. ўтвараюцца ў час крыгаходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСЦЯНІ́ЦА, Трасцяніцкі канал,
рака ў Маларыцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34,3 км. Пл. вадазбору 224 км². Пачынаецца за 1,7 кмнаПн ад в. Малы Паўлопаль Маларыцкага р-на. Вусце за 2 кмнаПнУ ад в. Піліпавічы Жабінкаўскага р-на. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна ракі ў сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча, шыр. 6—8 м, каналізаванае.