СУ́НГАРЫ, Сунхуацзян,

рака на ПнУ Кітая, правы прыток р. Амур. Даўж. 1870 км, пл. бас. 524 тыс. км². Пачынаецца на пласкагор’і Чанбайшань, перасякае Маньчжура-Карэйскія горы, раўніны Сунляо і Саньцзян, дзе падзяляецца на рукавы, меандруе. Асн. прытокі: Нуньцзян (злева), Муданьцзян (справа). Разводдзе летам, бываюць катастрафічныя навадненні. Сярэдні расход вады каля 2500 м³/с. У вярхоўях Фынманьская ГЭС з вадасховішчам (даўж. каля 150 км). На С. — гарады Гірын (пач. суднаходства), Харбін, Цзямусы.

т. 15, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)