СЫ́ЧКАВА,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог на Мінск, Бабруйск, Ялізава. Цэнтр сельсавета. За 9 км на ПнЗ ад г Бабруйск, 119 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Мірадзіна. 432 ж., 222 двары (2002). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы подзвігу М.Р.Селязнёва. Мемарыяльны комплекс у гонар 1-га Бел. фронту і партызан.
т. 15, с. 325
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)