КРУК (Аркадзь Сцяпанавіч) (н. 16.2.1920, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1967), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951), з 1958 працуе ў ім (у 1961—85 прарэктар, у 1965—87 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні паталогіі гнойнай касцявой раны і дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў у касцявой тканцы пры артапедычнай паталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКО́НІН (Уладзімір Ягоравіч) (н. 14.7.1937, с. Пакроўскае Ухалаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1969). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1960). З 1975 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, з 1992 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац.АН Беларусі. Навук. працы па кантрольна-вымяральнай тэхніцы, спектральным аналізе і лічбавых метадах апрацоўкі сігналаў. Распрацаваў бартавы выліч. комплекс для дарожных выпрабаванняў трансп. сродкаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Цифровая фильтрация и обработка сигналов. Мн., 1995 (разам з В.І.Пяцьхо, М.Б.Шыхавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́К (Міхаіл Іосіфавіч) (н. 10.10.1950, г. Столін Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1997). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1973). З 1973 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це. Навук. працы па статыстычнай механіцы дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў. Стварыў і развіў фрактальную тэорыю структурна-мех. уласцівасцей дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў.
Тв.:
Закономерности структурообразования в полимерных композитах с дисперсными наполнителями // Докл.АНБССР. 1990. Т. 34, № 9;
Фрактальные аспекты физикохимии дисперсных систем (разам з І.І.Ліштванам, Б.А.Багатавым) // Весці АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1992. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯБА́КІН (Віктар Сяргеевіч) (30.10.1891, Масква — 11.2.1970),
савецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай электратэхнікі, апаратабудавання і аўтаматыкі. Акад.АНСССР (1939). Ген.-маёр інж.-тэхн. службы (1942). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1914). У 1917—40 выкладаў у ім, адначасова ў 1923—60 у Ваенна-паветр. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. Заснавальнік і дырэктар (у 1939—42) Ін-та аўтаматыкі і тэлемеханікі АНСССР. Навук. працы па тэорыі і метадах разліку эл. машын і апаратаў, па пытаннях электраабсталявання самалётаў, аўтам. рэгулявання, разліку рэгулятараў. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Электрооборудование самолетов. Ч. 1. М., 1945 (разам з АМ.Сянкевічам).
амерыканскі эканаміст. Член Нідэрландскай АН. Адукацыю атрымаў ва Утрэхцкім і Лейдэнскім ун-тах. У 1938—40 эксперт Лігі Нацый па пытаннях грашовага абарачэння. У 1946—55 праф. Чыкагскага, у 1955—81 Іельскага ун-таў. З 1975 прэзідэнт Амер.эканам. асацыяцыі. Даследаванні ў галіне тэорыі эканам. цыкла і планавання, лінейнага праграміравання, аперацыйнага аналізу, аптымальнага размеркавання рэсурсаў. Аўтар прац «Тры нарысы аб стане эканамічнай навукі» (1957), «Мэты, абмежаванні, даходы ў мадэлях аптымальнага росту» (1966) і інш.Навук. даклады К. ў 2 т. выдадзены ў 1970—85. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Л.В.Кантаровічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБА́ТАЎ (Ігар Міхайлавіч) (13.3.1905, Масква — 19.10.1969),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1954 у БСГА. Навук. працы па біяхіміі глебы і торфу; вывучаў фізіял. дзеянне глеб на працэсы росту, фотасінтэзу раслін.
Тв.:
К вопросу о природе гумуса почв и торфов (разам з Е.І.Двойнішнікавай, В.Ф.Курбатавай) // Тр. Белорусской с.-х. академии. 1959. Т. 32, вып. 1;
Современные представления о природе гумуса и его роли в жизни почв и растений // Вопросы биологической активности почвы. Горки, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛААКО́АН, Лаакоант,
у старажытнагрэч. міфалогіі траянскі прадракальнік, або жрэц. Паводле пашыранага міфа, у час Траянскай вайны Л. разам з двума сынамі быў забіты двума марскімі змеямі за тое, што насуперак волі багіні Афіны намагаўся не дапусціць прыняцця траянцамі ў дар ад грэкаў драўлянага каня, у якім схаваліся грэч. воіны (гл. таксама Траянскі конь), і папярэджваў суайчыннікаў аб каварстве ворагаў. Міф пра Л. адлюстраваны ў ант. л-ры і выяўл. мастацтве. Найб. вядома мармуровая група «Лаакоан» родаскіх скульптараў Агесандра, Атэнадора і Палідора.
Лаакоан. Мармур. Скульптары Агесандр, Палідор і Атэнадор. Каля 50 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБА́НАЎ (Барыс Мяфодзьевіч) (н. 18.7.1938, г. Пракоп’еўск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1965). З 1974 у Мінскім аддзеле Цэнтр.НДІ сувязі, з 1988 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па аўтам. распазнаванні і сінтэзе мовы. Распрацаваў тэарэт. асновы і метады аналізу і сінтэзу мовы, прыстасаванні сінтэзу рус. і бел. моў, прылады распазнавання моў.
Тв.:
Синтезированная речь в системах массового обслуживания. М., 1983 (разам з В.Я.Кучаравым);
Искусственный интеллект: Справ. Кн. 1. М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ПАЎ (Анварбек Закіравіч) (н. 28.8.1927, г. Петрапаўлаўск, Казахстан),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Д-рс.-г.н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1951). З 1955 у БСГА (у 1962—67 і ў 1977—83 прарэктар, з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).
Тв.:
Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. Горки, 1971 (у сааўт.);
Біятыповы састаў сартоў пшаніцы і іх генетычныя формулы (разам з І.К.Копцікам) // Весці Акадэміі аграрных навук Беларусі. 1995. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЦЮ́К (Анатоль Сяргеевіч) (н. 5.4.1932, в. Марынаўка Мікалаеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне эмбрыялогіі і гісталогіі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1975). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955) і працуе ў ім (у 1971—97 заг. кафедры). Навук. працы па эмбрыянальным марфагенезе органаў і рэгулюючых сістэм (нерв., эндакрыннай, імуннай), матэм. аналізе арганізацыі біял. сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперым. марфалогіі і транспланталогіі.
Тв.:
Информационный анализ в морфологических исследованиях. Мн., 1981 (разам з Л.А.Леанцюк, А.І.Сыкала);
Возрастная гистология. Ч. 1—5. Мн., 1996 (у сааўт.).