САЎРА́САЎ Аляксей Кандратавіч (24.5.1830, Масква — 8.10.1897),
рускі жывапісец-пейзажыст. У 1844—54 вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, у 1857—82 выкладаў у ім. Чл.-заснавальнік Т-ва перасоўных маст. выставак (гл.Перасоўнікі). Раннім творам уласцівы рысы рамант. пейзажу («Від на Крэмль у непагадзь», 1851). У 1850—70-я г. звяргаўся да спакойных, апавядальных вобразаў, каларыстычнага адзінства, узмоцненага эмацыянальным гучаннем святлаценю («Ласіны востраў у Сакольніках», 1869; «Гракі прыляцелі», 1871). Прастатой матыву, вял.ўнутр. змястоўнасцю, цэльнасцю вызначаюцца работы «Прасёлак» (1873), «Дворык» (1870-я г.) і інш. С. зрабіў вял. ўплыў на рус. пейзажыстаў канца 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСІ́Н (англ. selsyn ад англ. self сам + грэч. synchronos адначасовы),
электрычная пераменнага току машына, прызначаная для сінхроннага вярчэння вала якога-н. механізма ў адпаведнасці з вуглавым перамяшчэннем інш. вала, механічна не звязанага з першым.
Паводле прынцыпу дзеяння з’яўляецца паваротным трансфарматарам, у якога пры вярчэнні ротара адбываецца плаўная змена ўзаемнай індуктыўнасці паміж яго абмоткамі — аднафазнай першаснай (абмоткай узбуджэння) і трохфазнай другаснай (абмоткай сінхранізацыі). Звычайна выкарыстоўваецца сельсінная перадача з С.-датчыка і С.-прыёмніка, якія электрычна звязаны так, што пры павароце ротара С.-датчыка, механічна звязанага з паварочвальным валам, сінфазна і сінхронна з ім паварочваецца ротар С.-прыёмніка. Выкарыстоўваецца ў сістэмах сачэння і дыстанцыйнага вымярэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ННЕНСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1918.
Адбылося 8—10 жн. як працяг Аршанскага паўстання 1918, найб. арганізаванае ў ланцугу леваэсэраўскіх мяцяжоў 1918. Кіравала паўстаннем мясц.арг-цыя левых эсэраў на чале з А.Закрэўскім. У ім удзельнічалі чырвонаармейцы 2-га Смаленскага і Стайкаўскага палкоў, якія паходзілі з мясц. сялян і гал. задачай лічылі барацьбу супраць ням. акупантаў. У пач. жніўня пав. з’езд саветаў, дзе большасць належала эсэрам, прыняў рэзалюцыю аб непадпарадкаванні сенненскіх саветаў сав. ўраду. Непасрэдным повадам да паўстання паслужыла спроба чырв. камандавання змяніць камандзіра 2-га Смаленскага палка (эсэр Дз.Ф.Прышчэпаў), які дыслацыраваўся ў зоне дэмаркацыйнай лініі за 10 км ад Сянно. Паўстанне задушыў сфарміраваны спецыяльны атрад на чале з В.Даўбэ з дапамогай 1-га Латышскага кавалерыйскага палка.
Літ.:
Дзядзенка З. Аршанскае й сеньненскае паўстаньні // Спадчына. 1999. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРАТА́ Мікалай Васілевіч (н. 17.6.1941, в. Драмайлаўка Кулікоўскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. баяніст, дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1986). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). З 1965 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі. З 1969 выкладчык Гомельскага муз. вучылішча. У 1974—97 муз. кіраўнік Дзярж.акад.нар. хору Беларусі імя Цітовіча. З 1992 выкладчык Мінскага пед. ун-та, кіраўнік створанага ім студэнцкага фалькл. ансамбля «Ярыца» і мужчынскага фалькл. ансамбля «Вячоркі». Аўтар харавых, вак. і інстр. апрацовак бел.нар. песень і мелодый; вак.-харэагр. кампазіцый «Беларускія веснавыя гульні, абрады і карагоды», «Вяночак жніўных песень», «Зімовыя абрады і гульні», «Песні роднага краю» на сл. Я.Купалы, «Беларусь — мая песня» (з І.Кузняцовым), хораў на нар. тэксты, песень на словы У.Карызны, А.Куляшова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. speculatio высочванне, назіранне),
проціпраўныя дзеянні супраць парадку ажыццяўлення эканам. дзейнасці, якія выяўляюцца ў скупцы на прадпрыемствах або ў арг-цыях дзярж. гандлю і спажывецкай кааперацыі тавараў, што прызначаюцца для рознічнага продажу насельніцтву, і перапродажу такіх тавараў з мэтай нажывы. Праследуецца ў адм. і крымін. парадку. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь С., учыненая на працягу аднаго года пасля прыцягнення асобы да адм. адказнасці, разглядаецца як злачынства, і вінаваты ў ім можа быць асуджаны да штрафу або да папраўчых работ, абмежавання свабоды на тэрмін ад 2 да 4 гадоў або да пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў. Тыя ж дзеянні, учыненыя групай асоб або па папярэдняй дамоўленасці, або работнікам гандлю ці спалучаныя з атрыманнем нажывы ў буйным памеры, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́ЧКІН Барыс Сяргеевіч (5.8.1891, с. Труфанава Тульскай вобл., Расія — 2.4.1969),
савецкі вучоны ў галіне гідрааэрамеханікі і цеплатэхнікі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. з 1946). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918), выкладаў у ім (1918—27) і Маскоўскім авіяц. ін-це (1933—37). Разам з М.Я.Жукоўскім удзельнічаў у стварэнні Цэнтр. аэрагідрадынамічнага ін-та (ЦАГІ). У 1954—61 заг. лабараторыі рухавікоў, пераўтворанай (1961) у Ін-т рухавікоў АНСССР (у 1961—62 яго дырэктар). Адначасова ў 1954—69 праф. Маскоўскага аўтамабільна-дарожнага ін-та. Стварыў тэорыю цеплавога разліку авіяц. рухавікоў, методыкі пабудовы іх характарыстык, тэорыю паветрана-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Газотурбинные установки М., 1956;
Теория реактивных двигателей. Лопаточные машины М., 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛБУ́ЗІН Леў Іванавіч (н. 28.3.1942, станцыя Азінкі Саратаўскай вобл., Расія),
бел. дызайнер, медальер. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). З 1970 выкладае ў Бел.АМ. Створаныя ім медалі вылучаюцца лаканічнасцю кампазіцыі, тонкасцю мадэліроўкі, гармоніяй ліній і сілуэта: «Сіметрыя» (1974), «І.Мележ», «Музей беларускага народнага мастацтва «Раўбічы» (абодва 1978), «Я.Драздовіч», «М.Багдановіч» (абодва 1981), «Я.Купала» (1982), «М.Гусоўскі» (1983), «А.Адамовіч» (1991), «М.Багушэвіч» (1992), «1000-годдзе хрысціянства на Русі» (2000). Аўтар керамічнага пано «Жнівень» і сааўтар (з Ю.Багушэвічам і Г.Жарыным) афармлення станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» Мінскага метрапалітэна (1984), дробнай пластыкі, вобразных інсталяцый. Выканаў скульптурны эталон дзярж. герба «Пагоня» (1991). Распрацаваў серыю апаратаў штучнага кровазвароту «АІК-Мінск 3» (1973), электрашаткаўніцу (1987) і інш., якія ўкаранёны ў вытворчасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАМЕХАНІ́ЧНЫ ЭФЕ́КТ, эфект фантанавання,
узнікненне ў звышцякучай вадкасці рознасці ціску, абумоўленай рознасцю тэмператур.
Выяўляецца ў розніцы ўзроўняў вадкасці ў двух сазлучаных цераз вузкую шчыліну ці капіляр сасудах, якія знаходзяцца пры розных т-рах. Другі наглядны спосаб дэманстрацыі Т.э.: трубку з дробным чорным парашком апускаюць адным канцом у звышцякучы гелій; пры асвятленні парашок хутка награваецца і з прычыны рознасці ціску ў пасудзіне і па-за ёй вадкі гелій фантанам выкідваецца з верхняга канца капіляра. Т.э. тлумачыцца на аснове тэорыі звышцякучасці. Адваротная з’ява (ахаладжэнне звышцякучага гелію пры працяканні яго праз вузкія шчыліны ці капіляры) наз.механакаларычным эфектам.
Тэрмамеханічны эфект: 1 — узровень вадкасці ў пасудзіне з награвальнікам Н вышэйшы, чым у сазлучанай з ім пасудзіне; 2 — фантанаванне гелію пры асвятленні і нагрэве парашку П, які знаходзіцца ў пасудзіне са звышцякучым геліем (В — гіграскапічная вата).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ДРЫХ II (Friedrich) Вялікі
(24.1.1712, Берлін — 17.8.1786),
кароль Прусіі [1740—86], палкаводзец. З дынастыі Гогенцолернаў. Сын і пераемнік Фрыдрыха Вільгельма I. У выніку Сілезскіх войнаў (1740—42, 1744—45) аслабіў знешнепаліт. становішча Аўстрыі. Заключыў саюз з Англіяй (1756) і распачаў Сямігадовую вайну 1756—63. Стварыў моцную армію (да 200 тыс.чал.), рэарганізаваў прускую кавалерыю, удасканаліў лінейную тактыку бою, патрабаваў жорсткай ваен. дысцыпліны. Праводзіў у Прусіі палітыку асветнага абсалютызму, перапісваўся з франц. філосафам і асветнікам Вальтэрам, які ў 1750—53 жыў пры яго двары. Удзельнічаў у першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772). Пры ім Прусія стала адной з вядучых дзяржаў Еўропы.
Літ.:
Кони Ф.А. Фридрих Великий. Ростов н/Д, 1997;
Ненахов Ю.Ю. Войны и кампании Фридриха Великого. Мн., 2002;
нямецкі мовазнавец. Д-р філалогіі (1980). Скончыла Гумбальдскі ун-т (1975). Дацэнт Ін-та славістыкі Гумбальдскага ун-та (з 1981 выкладае ў імбел. мову). У 1980—81 і 1987 стажыравалася на кафедры бел. мовы БДУ (даследавала праблемы ўтварэння сінтакс. норм бел. мовы ў канцы 19 — пач. 20 ст.). Аўтар навук. прац па бел. мовазнаўстве, рэцэнзій на кнігі бел. аўтараў В.Баркоўскага, П.Сцяцко, Л.Шакуна. М.Яўневіча, У.Сакалоўскага і інш. (на ням. і бел. мовах). Сааўтар зб-каў «Моўная палітыка і пісьмовыя мовы ў 2-й палове 19 ст.» (1989), «Міжславянскія і славяна-нямецкія моўныя паралелі» (1995), «Славянскі і германскі моўны свет» (1996). Пераклала на ням. мову творы В.Быкава, С.Яновіча і інш.