МА́ЖУЛЬ Уладзімір Міхайлавіч (н. 24.12.1939, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1986), праф. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1965 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1989 заг. лабараторыі). Навук. працы па біяфатоніцы, малекулярнай, мембраннай і клетачнай біяфізіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Структурно-функциональное состояние мембран лимфоцитов периферической крови у больных системной красной волчанкой и ревматоидным артритом (у сааўт.) // Докл.Нац.АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЯЁНАК Андрэй Георгіевіч (н. 1.6.1943, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н., праф. (1997). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1965). З 1981 заг. лабараторыі Ін-та біяхіміі Нац.АН Беларусі (з 1991 нам., у 1996—98 в.а. дырэктара). Навук. працы па абмене вітамінаў і каферментаў, механізмах каферментнай рэгуляцыі метабалізму, вітаміназмяшчальных прафілакт. і лек. сродках, гісторыі медыцыны.
Тв.:
Производные пантотеновой кислоты: Разработка новых витамин. и фармакотерапевт. средств. Мн., 1989 (у сааўт.);
Водорастворимые витамины в инфекционной патологии. Мн., 1991 (разамз В.І.Комарам, У.С.Васільевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДАВА́Р (Medawar) Пітэр Браян (28.2.1915, г. Рыо-дэ-Жанейра, Бразілія — 2.10.1987),
англійскі біёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1949). Скончыў Оксфардскі ун-т (1939), працаваў у ім. З 1947 праф. Бірмінгемскага, з 1951 — Лонданскага ун-таў. У 1962—71 дырэктар Нац. ін-та мед. даследаванняў у Лондане. Навук. працы па росце і старэнні арганізма, яго рэакцыях на перасадку тканак ( у т. л. імунарэакцыях), трансплантацыйных антыгенах і антылімфацытарных сываратках. Адкрыў з’яву набытай імунаталерантнасці і ўзнавіў яе ў эксперыменце. Нобелеўская прэмія 1960 (разамз Ф.М.Бёрнетам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЭ́Я,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі чараўніца, дачка калхідскага цара Ээта, унучка бога Геліяса. Пакахаўшы правадыра арганаўтаў Ясона, дапамагла яму здабыць залатое руно і разамз каханым уцякла ў Грэцыю, забіўшы пры гэтым свайго малога брата. Калі Ясон задумаў ажаніцца з дачкой карынфскага цара, М. з рэўнасці загубіла саперніцу, забіла двух сваіх малых сыноў ад Ясона і знікла на крылатай калясніцы, якую прыслаў Геліяс. Вобраз М. знайшоў адлюстраванне ў л-ры (Эўрыпід, Сенека, П.Карнель і інш.), жывапісе (пампеянскія размалёўкі, Э.Дэлакруа і інш.), музыцы (Л.Керубіні і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬНІЧЭ́НКА Эдуард Міхайлавіч (н. 20.10.1939, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966), з 1972 працуе ў ім (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па захворваннях слізістых абалонак поласці рота, эпідэміялогіі і прафілактыцы карыесу, дзіцячай стаматалогіі.
Тв.:
Заболевания пародонта и слизистой оболочки полости рта у детей. М., 1983 (разамз Т.Ф.Вінаградавай, В.П.Максімавай);
Вирус простого герпеса и его роль в патологии человека. Мн., 1986 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКАЯ Ірына Уладзіміраўна (н. 4.3.1941, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. эканаміст. Канд.эканам.н. (1979), праф. (1994). Скончыла Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). З 1985 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Асн. працы па праблемах эканомікі і арг-цыі жывёлагадоўлі, кааперацыі ў АПК, фарміраванні харч. рынкаў АПК у рэспубліцы.
Тв.:
Организация и планирование агропромышленного комплекса: В 3 ч. Ч. 1—2. Мн., 1987—89;
Эффективность производства продукции скотоводства. Мн., 1992 (разамз М.А.Бычковым);
Кооперация в теории и практике сельскохозяйственного производства. Мн., 1993 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТ (Mott) Джон Рэйлі (25.5.1865, г. Лівінгстан-Манар, ЗША — 31.1.1955),
амерыканскі грамадскі дзеяч, хрысц. місіянер. Скончыў Корнелскі (г. Ітака) ун-т (1888). У 1895—1920 ген. сакратар, у 1920—28 старшыня Сусв. студэнцкай хрысц. федэрацыі, у 1898—1928 адначасова ў Хрысц. асацыяцыі маладых людзей (з 1915 ген. сакратар гэтай асацыяцыі і Нац. савета хрысц. царквы ў ЗША). У 1921—41 старшыня Міжнар. місіянерскага савета. З 1948 ганаровы старшыня Экуменічнага савета цэркваў. Аўтар прац па прапагандзе хрысц. ідэалаў і місіянерскай дзейнасці. Нобелеўская прэмія міру 1946 (разамз Э.Г.Болч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР (Müller) Карл Алекс (н. 20.4.1927, г. Базель, Швейцарыя),
швейцарскі фізік. Замежны чл.Нац.АН ЗША (1989), Рас.АН (1994). Скончыў Швейц. федэральны тэхнал.ін-т (1950). У 1963—92 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс», адначасова з 1962 у Цюрыхскім ун-це (з 1970 праф.). Навук. працы па структурных фазавых пераходах, крытычных і мультыкрытычных з’явах, даследаванні ферамагн. матэрыялаў пры нізкіх т-рах, звышправоднасці. Адкрыў высокатэмпературную звышправоднасць пры даследаванні керамічных матэрыялаў на аснове лантану (1986). Нобелеўская прэмія 1987 (разамз І.Г.Беднарцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЁХІН Георгій Паўлавіч (23.16.1925, г. Ардатаў, Мардовія, Расія — 1981),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі с.-г. жывёл. Д-рбіял.н. (1961), праф. (1962). Скончыў Маскоўскую ваенна-вет. акадэмію (1948). З 1951 у Гродзенскім с.-г. ін-це (заг. кафедры), у 1969—79 у Гомельскім ун-це (з 1971 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і абмене рэчываў у с.-г. жывёл і птушак.
Тв.:
Ультрафиолетовое облучение животных и птицы. Мн., 1965 (разамз І.І.Свянціцкім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУТАЛІЁЗконей,
трансмісіўная інвазійная хвароба з групы піраплазмідозаў, якая выклікаецца конскай нуталіяй (гл.Нуталіі), што паразітуе ў эрытрацытах. Хварэюць таксама аслы, мулы, зебры. Пашыраны ў Афрыцы, Паўд. Амерыцы, Аўстраліі, Еўропе і Азіі пераважна на Пд і У. Крыніца інвазіі — хворыя і носьбіты. Пераносчыкі — пашавыя іксодавыя кляшчыз родаў гіялома (найб. небяспечныя), рыпіцэфалус і дэрмацэнтар. Цячэнне вострае ці падвострае, зрэдку хранічнае. Назіраюцца перыяд. ліхаманка, прыгнечанасць, анемічнасць, жаўтушнасць слізістых абалонак (часам кровазліцці), эрытрацыты разбураюцца, парушаецца дзейнасць стрававальных і інш. органаў (гл.Бабезіёзы). Можа працякаць разамзпіраплазмозам і інш.