род кветкавых раслін сям. струкавых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — С. палявы (O. arvensis). Трапляецца ў хмызняках, па схілах, уздоўж дарог, каля жылля.
Шматгадовыя травяністыя расліны або паўкусты. Сцёблы прамастойныя, узыходныя або сцелістыя, часам з калючкамі. Лісце простае ці трайчастае, чаргаванае, з прылісткамі.
Кветкі ў верхавінкавых коласападобных суквеццях або па 1—2 у пазухах лісця, белаватыя, жоўтыя ці ружаватыя. Лек., фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ФАНА—БО́ЛЬЦМАНА ЗАКО́Н ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,
фізічны закон, які вызначае поўную (па ўсіх даўжынях хваль) выпрамяняльную здольнасць абсалютна чорнага цела. Паводле гэтага закону U = σ T4, дзе U — поўная (інтэгральная) выпрамяняльная здольнасць і T — абс. тэмпература абс. чорнага цела, σ — Стэфана—Больцмана пастаянная. Адкрыты эксперыментальна І.Стэфанам (1879) і тэарэтычна абгрунтаваны з пазіцый тэрмадынамікі Л.Больцманам (1884). Вынікае з Планка закону выпрамянення пры інтэграванні спектральнай выпрамяняльнай здольнасці абс. чорнага цела па ўсіх частотах (ад 0 да ∞). Выкарыстоўваецца ў піраметрыі для вымярэння высокіх тэмператур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯДЗЕ́НКА Мацвей Васілевіч (19.8.1900, с. Кармавое Рамонтненскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 3.9.1977),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1962), праф. (1963). Скончыў Новачаркаскі індустр.ін-т (1934). У 1942—44 дырэктар Геолагаразведачнага ін-та ў Маскве. З 1963 у Бел. ін-це чыг. транспарту. Даследаванні па гідрагеалогіі радовішчаў карысных выкапняў, інж. геалогіі асобных рэгіёнаў Беларусі. Аўтар падручнікаў паінж. геалогіі і гідрагеалогіі.
Тв.:
Геология, гидрогеология и инженерная геология. 2 изд. Мн., 1975;
Основы гидрогеологии и инженерной геологии. 3 изд. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НКА,
монастрафічны 5-радковы нерыфмаваны верш у яп. паэзіі. Мае 31 склад: у 1-м і 3-м вершарадках Т. па 5 складоў, у астатніх — па 7. Традыц. тэматыка — каханне, разлука, падарожжы, поры года. Т. багаты тропамі, гульнёй слоў. Найб. раннія Т. запісаны ў 8 ст., росквіт прыпадае на 10—13 ст. і звязаны з дзейнасцю прыдворнага Ведамства яп. паэзіі, правядзеннем паэт. спаборніцтваў і складаннем афіц. анталогій. Буйнейшыя прадстаўнікі — Сайгё, Т.Ісікава. У бел. паэзіі 1-я Т. з’явіліся ў паэзіі М.Багдановіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНО́ГРАФ (ад фон + ...граф),
апарат для механічнага запісу і ўзнаўлення гуку. Вынайдзены ў 1877 Т.Эдысанам. У час запісу гуку звязаная з мембранай іголка рухаецца па вінтавой лініі на паверхні цыліндрычнага валіка, укрытага фольгай ці воскам, і выціскае на ёй канаўку пераменнай глыбіні. Пры ўзнаўленні запісу іголка рухаецца па канаўцы, робячы вымушаныя ваганні, а звязаная з ёю мембрана адпаведна ўзнаўляе гук праз рупар. Да 1920-х г. выкарыстоўваўся для запісу твораў муз. фальклору. Правобраз грамафона, патэфона і інш. прылад мех.гуказапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЛЬХНЕР (Filchner) Вільгельм (13.9.1877, г. Мюнхен, Германія — 7.5.1957),
нямецкі даследчык Цэнтр. Азіі і Антарктыкі. У 1900 падарожнічаў па Паміры, у 1903—05 — па Тыбеце і Кітаі. У 1910 працаваў на Шпіцбергене.
У 1911—12 кіраваў ням. антарктычнай экспедыцыяй у мора Уэдэла, адкрыў Зямлю Луітпальда. Узначаліў 3 экспедыцыі для вымярэння зямнога магнетызму: у 1926—28 і 1934—38 — у Тыбет і Зах. Кітай, у 1939—40 — у Непал. Яго імем названы шэльфавы ледавік, горы і мыс у Антарктыдзе, скалы каля в-ва Паўд. Георгія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ЧЭ Уладзімір Максімавіч (27.10.1870, Масква — 4.9.1929),
рускі літаратуразнавец, мастацтвазнавец. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1894), у 1904—10 выкладаў у ім. Кіраваў Ін-там мовы і л-ры (з 1922), літ. аддзеламі Ін-та чырв. прафесуры і Камуніст. акадэміі. Друкаваўся з 1895 (літ.-крытычныя фельетоны). Працы па праблемах сацыялогіі мастацтва, у т. л.зах.-еўрап. мадэрнізму: «Нарысы па гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры» (1908), «Фрэйдызм і мастацтва» (1925), «Сацыялогія мастацтва» (1926), «Праблемы мастацтвазнаўства» (1930) і інш. У працах Ф. выявіўся вульгарны сацыялізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫНА́Б,
рака ў Індыі і Пакістане, правы прыток р. Сатледж (бас.р. Інд). Даўж. каля 1100 км, пл.бас. 138 тыс.км². Пачынаецца з ледавікоў Зах. Гімалаяў, у межах Індыі цячэ ў глыбокай даліне; у Пакістане — па раўнінах Пенджаба. Асн. прытокі Джэлам (справа) і Раві (злева), ніжэй упадзення якой рака наз. Трымаб. Рэжым мусонны, летняе разводдзе. Сярэдні расход вады па выхадзе з гор 890 м³/с, ніжэй ён памяншаецца за кошт забору вады арашальнымі каналамі. Даліна густа населена. На Ч. — г. Мултан (Пакістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́БЕЛЬНІК (Comarum),
род кветкавых раслін сям. ружавых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — Ш. балотны (C. palustre), нар. назвы балотная ружа, ракаўнік, бацяновы ножкі. Трапляецца на нізінных балотах і забалочаных лугах, па берагах рэк і азёр.
Ш. балотны — шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прыўзнятае, у верхняй ч. ўкрытае валаскамі і залозкамі. Лісце доўгачаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі цёмна-чырв.па 2—5 у шчыткападобным суквецці. Плод — шматарэшак. Лек., меданосная, дубільная і фарба вальная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦЯ́Н Анатоль Мікалаевіч (н. 23.1.1962, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1984). З 1984 у Бел.НДІ туберкулёзу. З 1987 у Мінскім мед. ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па праблеме імуналагічнай аховы арганізма хворых і здаровых людзей, па лячэнні саркаідозу і туберкулёзу лёгкіх і інш. Распрацаваў аптымальную схему імунахіміятэрапіі хворых на туберкулёз.
Тв.:
Иммунологические нарушения у больных туберкулёзом легких и пути повышения эффективности лечения. Мн., 1995.