ФАНО́ГРАФ (ад фон + ...граф),
апарат для механічнага запісу і ўзнаўлення гуку. Вынайдзены ў 1877 Т.Эдысанам. У час запісу гуку звязаная з мембранай іголка рухаецца па вінтавой лініі на паверхні цыліндрычнага валіка, укрытага фольгай ці воскам, і выціскае на ёй канаўку пераменнай глыбіні. Пры ўзнаўленні запісу іголка рухаецца па канаўцы, робячы вымушаныя ваганні, а звязаная з ёю мембрана адпаведна ўзнаўляе гук праз рупар. Да 1920-х
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)