ФІ́ЛЬХНЕР (Filchner) Вільгельм (13.9.1877, г. Мюнхен, Германія — 7.5.1957),

нямецкі даследчык Цэнтр. Азіі і Антарктыкі. У 1900 падарожнічаў па Паміры, у 1903—05 — па Тыбеце і Кітаі. У 1910 працаваў на Шпіцбергене.

У 1911—12 кіраваў ням. антарктычнай экспедыцыяй у мора Уэдэла, адкрыў Зямлю Луітпальда. Узначаліў 3 экспедыцыі для вымярэння зямнога магнетызму: у 1926—28 і 1934—38 — у Тыбет і Зах. Кітай, у 1939—40 — у Непал. Яго імем названы шэльфавы ледавік, горы і мыс у Антарктыдзе, скалы каля в-ва Паўд. Георгія.

т. 16, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)