ЛАЗЮ́К (Генадзь Ільіч) (н. 2.4.1927, Мінск),

бел. вучоны ў галіне медыцынскай генетыкі, заснавальнік медыка-генет. службы Беларусі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1995), чл.-кар. Рас. АМН (1986), д мед. н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950), у 1967—80 працаваў у ім. З 1981 дырэктар Мінскага філіяла Ін-та мед. генетыкі АМН СССР, з 1988 дырэктар НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў. Навук. працы па тэраталогіі чалавека, мед. генетыцы, этыялогіі прыроджаных заган развіцця, паталаг. анатоміі храмасомных хвароб, клінічнай сіндрамалогіі, генет. выніках Чарнобыльскай катастрофы, прафілактыцы спадчынных хвароб, арганізацыі медыка-генет. службы на Беларусі.

Тв.:

Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991 (у сааўт.);

Наследственные синдромы множественных врожденных пороков развития. М., 1983 (разам з І.​В.​Лур’е, Я.​Д.​Чарствым);

Болезни плода, новорожденного и ребенка: Нозология, диагностика, патол. анатомия: Справ. пособие. Мн., 1996 (у сааўт.).

Г.І.Лазюк.

т. 9, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЫ́НЯК ((Maryniakowa) Ірэна) (н. 31.5.1931, Цехановец, Падляскае ваяв., Польшча),

польскі мовазнавец. Д гуманіт. н. (1974), д гуманіт. н. у галіне слав. мовазнаўства (1991), праф. (1998). Скончыла Варшаўскі ун-т (1956). З 1953 працавала ў Польска-сав. ін-це ў Варшаве. З 1957 у Ін-це славістыкі Польск. АН (з 1992 заг. аддзела бел. мовы). Даследуе лексікаграфію, грамат. сістэму мовы, дыялекталогію польскаўсходнеслав. пагранічча. Сааўтар «Вялікага руска-польскага слоўніка» (т. 1—2, 1970; 3-е выд. 1986—87), лексічнага «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 5—7, 1995—99), працы «Тэксты польскіх гаворак з рэгіёна даўніх паўночна-ўсходніх крэсаў» (1996) і інш. Вывучала мову і побыт старавераў, якія жывуць на тэр. Польшчы («Слоўнік гаворкі старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1980, з І.​Грэк-Пабіс; «Сінтаксічныя функцыі інфінітыва ў пскоўскай гаворцы і ў гаворцы расіян-старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1982, і інш.).

А.​С.​Аксамітаў.

т. 10, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЮ́ШКІН (Канстанцін Дзмітрыевіч) (н. 22.4.1932, в. Тыльцы Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Віцебскі вет. Ін-т (1955). З 1969 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па прафілактыцы аліментарнай бясплоднасці кароў пры вітамінна-мінеральнай недастатковасці. Распрацаваў вучэнне пра акушэрска-гінекалагічную дыспансерызацыю жывёлы.

Тв.:

Борьба с яловостью коров. Мн., 1976 (разам з В.​М.​Васкабойнікавым, А.​С.​Церашэнкавым);

Витамины и микроэлементы в профилактике бесплодия коров. Мн., 1981;

Акушерско-геникологическая диспансеризация коров и телок. Мн., 1987.

т. 3, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСКАБО́ЕЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 30.9.1944, в. Шашкі Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны-біяхімік. Д біял. н. (1983), праф. (1986). Скончыў БДУ (1968). З 1972 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі, з 1986 у Гродзенскім ун-це імя Я.​Купалы. Навук. працы па вывучэнні ферментаў біясінтэзу, кокарбаксілазы, па імабілізацыі мікраарганізмаў, якія ўдзельнічаюць у сінтэзе лізіну, па вывучэнні біяапрацоўкі поліамідных валокнаў мікраарганізмамі.

Тв.:

Биосинтез, деградация и транспорт фосфорных эфиров тиамина. Мн., 1987 (разам з І.​П.​Чарнікевічам);

Малы практыкум па фізіялогіі і біяхіміі раслін. Гродна, 1994 (разам з В.​М.​Туманавым).

т. 4, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСКАБО́ЙНІКАЎ (Васіль Міхайлавіч) (н. 9.8.1923, г. Лебядзін Харкаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі вет. Ін-т (1948). З 1955 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1968—73 прарэктар). Навук. працы па пытаннях барацьбы з ялавасцю і бясплоднасцю, укараненні ў практыку жывёлагадоўлі штучнага асемянення. Распрацаваў метады дыягностыкі і лячэння гінекалагічных хвароб с.-г. жывёл, даследаваў пытанні фізіялогіі і паталогіі родаў.

Тв.:

Борьба с яловостью коров. Мн., 1976 (разам з К.​Дз.​Валюшкіным, А.​С.​Церашэнкавым);

Маститы коров. Мн., 1981.

т. 4, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́ХРУШАЎ (Валянцін Аляксандравіч) (н. 28.2.1919, в. Выстаўка Спірыдонаўская Вілягодскага р-на Архангельскай вобл., Расія),

бел. геолаг. Д геал. н. (1964), праф. (1971). Скончыў Свярдлоўскі горны ін-т (1943). Працаваў у Сібірскім аддз. Расійскай АН. З 1978 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па мінералогіі, петраграфіі і геахіміі горных парод і радовішч карысных выкапняў Урала і Сярэдняй Азіі, Зах. і Усх. Сібіры, Беларусі. Упершыню вылучыў скарнава-рудную фармацыю як самаст. генетычны тып залатарудных радовішч. Сааўтар адкрыцця новага мінералу — шабыніту.

Тв.:

Рудные минералы изверженных пород. Новосибирск, 1980.

т. 4, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕЛІЧКЕ́ВІЧ (Фелікс Юльянавіч) (н. 4.1.1942, в. Завідаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. палеабатанік. Д біял. н. (1982). Скончыў Ленінградскі пед. ін-т імя А.​І.​Герцэна (1969). З 1972 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Навук. працы па палеакарпалогіі, стратыграфіі і палеаграфіі антрапагену, эвалюцыйнай марфалогіі, гісторыі познакайназойскай флоры.

Тв.:

Антропогеновые семенные флоры Белоруссии и смежных областей. Мн., 1973;

Плейстоценовые флоры ледниковых областей Восточно-Европейской равнины. Мн., 1982;

Позднеплиоценовая флора Дворца на Днепре. Мн., 1990;

Березовский страторайон плейстоцена Беларуси. Мн., 1993 (у сааўт.).

т. 4, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́КА (Вячаслаў Ульянавіч) (н. 20.10.1942, в. Маркі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. біяхімік. Д біял. н. (1990). Замежны чл. Нью-Йоркскай АН (1994), чл. Міжнар. АН Еўразіі (1995). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). З 1971 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па рэгуляцыі метабалізму тлушчавых кіслот пры алкагольным пашкоджанні печані, малекулярных механізмах алкагольнага, радыяцыйнага і таксічнага пашкоджання, засцярозе печані ад уздзеяння гепататаксінаў і іанізавальнай радыяцыі.

Тв.:

Простагландины при алкогольном поражении печени. Мн., 1991;

Molecular and cell biology of liver fibrogenesis. London, 1992.

т. 3, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́РТЫС (Надзея Андрэеўна) (н. 23.2.1929, Мінск),

бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Канд. біял. н. (1966). Скончыла БДУ (1952). У 1957—86 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па геабат. структуры, прадукцыйнасці і заканамернасцях распаўсюджання лугавых фітацэнозаў. Распрацавала класіфікацыю прыроднай лугавой расліннасці Беларусі. Адзін са стваральнікаў першай карты расліннасці Беларусі і рэгіянальнай методыкі геабат. картаграфавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.

Тв.:

Растительный покров Белоруссии. Мн., 1969 (у сааўт.);

Геоботаническая структура и биологическая продуктивность пойменных лугов: (По исследованиям поймы р. Березины). Мн., 1981 (разам з І.​Д.​Юркевічам, С.​Р.​Бусько).

т. 3, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЫХО́ЎСКІ (Бярнард Эмануілавіч) (12.9.1901, г. Бабруйск — 19.4.1980),

бел. філосаф. Д філас. н. (1941), праф. (1929). Скончыў БДУ (1923). У 1929—53 праф. БДУ. Даследаваў праблемы дыялект. і гіст. матэрыялізму, гісторыі зах.-еўрап. і сучаснай замежнай філасофіі. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (1941—43) Дзярж. прэмія СССР 1944.

Тв.:

Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізму. Мн., 1930;

Философия Декарта. М.; Л., 1940;

Метод и система Гегеля. М., 1941;

Философия неопрагматизма. М., 1959;

Людвиг Фейербах. М., 1967;

Джордж Беркли. М., 1970;

Кьеркегор. М., 1972;

Гассенди. М., 1974;

Шопенгауэр. М., 1975.

т. 3, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)