ЭФЕ́НДЫЕЎ Тэрлан Шаід аглы (н. 14.12.1940, г. Закаталы, Азербайджан),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1992), праф. (1995). Акад. Бел. інж. акадэміі (2003). Скончыў Азерб. ун-т (г. Баку, 1963). З 1971 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і галаграфіі. Стварыў разам з інш. высокаэфектыўныя лазеры на фарбавальніках з размеркаванай адваротнай сувяззю, даследаваў аптычныя і галаграфічныя ўласцівасці святлоадчувальнага асяроддзя на аснове гелепадобнай жэлаціны. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.:
Лазеры на красителях со светоиндуцированной распределенной обратной связью (разам з А.М.Рубінавым) // Квантовая электроника. 1982. Т. 9. № 12;
Спектрально-люминесцентные и генерационные характеристики активированной красителем гелеобразной желатины (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 2001. Т. 68. № 1.
т. 18, кн. 1, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)