Дзейнічаў у 1747—73 (у 1646—1747 рэзідэнцыя) у г. Драгічын-Надбужскі (цяпер у Беластоцкім ваяв., Польшча). Езуіцкі касцёл св. Тройцы пабудаваны ў 1709 (асвячоны біскупам у 1723), будынак калегіума — у 1746. Пры калегіуме існавалі канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты, муз. бурса, б-ка, школьны тэатр, аптэка (з 1737).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВЕНСКАЯ ТЭКСТЫ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1900—41. Знаходзілася за 7 км ад чыг. ст. Асінаўка (цяпер у Дубровенскім р-не). Выпускала баваўняныя, шаўковыя, джутавыя тканіны, пражу. У 1908—13 працавала 488 рабочых, былі паравыя рухавікі, 160 ткацкіх станкоў, 120 круцільных верацён. У Вял.Айч. вайну эвакуіравана ў Барнаул, увайшла ў склад Барнаульскага камвольнага камбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НІЦКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1810—32 у мяст. Канічы (цяпер вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл.). У 1823 працавала 137 прыгонных і 1 майстар вольнанаёмны. У 1826 дзейнічалі 10 ткацкіх, 10 сукнавальных станкоў, 6 часальных, 6 прадзільных машын, варсавальня і фарбавальня з 4 катламі. Выраблялі сукны тонкія, сярэднія і простыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЕЎ (Леанід Сямёнавіч) (1915, в. Спас-Слабада, цяпер у межах г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з мая 1942. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы ст. лейтэнант К. вызначыўся 5.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў (Польшча). Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКАЯ ПАЛАТНЯ́НА-ПАПЯРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1809—60 у мяст. Лагойск (цяперг. Лагойск Мінскай вобл.). Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 працавала каля 50 чал. Выпускала да 50 і больш тыс. аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАХАЗВЯ́НСКАЯ ШОЎКАКРУЦІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1896—1914 у маёнтку Лахазна (з 1900 — Лахазва) Навагрудскага пав. (цяпертэр. Баранавіцкага р-на). З сыравіны, якую набывалі ў Японіі, выраблялі аснову і ўток для шаўковых тканін. Мела вадзяную турбіну (35 к.с.), пазней паравую машыну, 16 круцільных станкоў, 6 тыс. верацён. У 1904 працавала 190 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАМАСКО́ЎСК,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Днепрапятроўскай вобл.
Прыстань на р. Самара (прыток р. Дняпро). Засн. ў 1650. 77 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. З-ды: трубны, жалезабетонных вырабаў і інш., хлебакамбінат, мэблевая, швейная ф-кі. Маст. музей нар. прыкладнога мастацтва. Рэшткі манастыра (17 ст.), драўляны Троіцкі сабор (18 ст., цяпергіст.-краязнаўчы музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКАЯ ФА́БРЫКА ДРАЎЛЯ́НЫХ ШАВЕ́ЦКІХ КАПЫЛО́Ў І ШПІ́ЛЕК.
Дзейнічала ў мяст. Плешчаніцы Барысаўскага пав. (цяпергар. пасёлак у Лагойскім р-не Мінскай вобл.) з 1882. У 1910 наз. «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 працавала 106 чал. У 1900 выпушчана 10 тыс. пудоў драўляных гваздоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ТНІКАЎСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1781—1809 у в. Путнікі (цяпер вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл.). Размяшчалася ў 2 мураваных будынках. Мела 12 станкоў. У 1797 працаваў 121 чал., нарыхтавана 2 тыс. пудоў воўны, выраблена сукнаў: белага 8 тыс. аршынаў, тонкага 1,8 тыс. аршынаў, простага 21 тыс. аршынаў, байкі 5 тыс. аршынаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТКЕ́ВІЧ (Ян Праспер) (Іван Віктаравіч; 6.7.1808, мяст. Пашаўша, цяпер у Кельмескім р-не, Літва — 20.5.1839),
падарожнік, дыпламат. У 1823 за стварэнне тайнага т-ва «Чорныя браты» ў мяст. Крожы (цяпер Кражай, Літва) у падтрымку зняволеных філаматаў выключаны з гімназіі і сасланы салдатам на Арэнбургскую лінію. У 1832 атрымаў чын афіцэра. Сябраваў са ссыльнымі кіраўнікамі руху філаматаў Т.Занам і А.Сузіным. У 1835—36 зрабіў экспедыцыйную паездку праз Казахстан у Бухару, яе навук. апісанне прадыктаваў У.І.Далю. У 1837—38 па заданні Мікалая I на чале рас.дыпламат. місіі наведаў Афганістан. Абяцаў кабульскаму эміру Дост-Мухамеду ваен. падтрымку Расіі напярэдадні 1-й англа-афганскай вайны (гл. ў арт.Англа-афганскія войны), аднак царскі ўрад пабаяўся псаваць адносіны з Вялікабрытаніяй. Місія была спынена, Віткевіч адкліканы ў Пецярбург. Скончыў самагубствам.
Літ.:
Грицкевич В.П. От Нёмана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 111—112, 116—122, 128.