горад у Расійскай Федэрацыі, сталіца Марый Эл Рэспублікі, на р. Малага Какштага (левы прыток Волгі). 251 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (паўправадніковыя прылады, гандл. халадзільнае абсталяванне, інструменты і інш.), лёгкая, дрэваапр., харч., вытв-сць вітамінаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: муз.-драм., рус. драмы, лялек. Філармонія. Планетарый. Краязн. музей, Дом-музей марыйскага кампазітара І.С.Палантая (Ключнікава). Царква Ушэсця (1756), мураваныя і драўляныя дамы 19 ст. аздобленыя разьбой.
Засн. як крэпасць у 1584 пасля далучэння марыйскіх зямель да Расіі. Першапачаткова вядома пад назвай Какшажск, пазней — Какшацкі гарадок. З 1708 у складзе Казанскай губ., з 1781 — павятовы горад. Улетку 1918 цэнтр антыбальшавіцкага паўстання эсэраў. Да 1919 наз. Царовакакшайск, у 1919—27 — Чырвонакакшайск, з 1927 — Й.А. (марыйск. — Чырвоны горад), у 1936—90 — сталіца Марыйскай АССР.
Літ.:
Йошкар-Ола: Очерки о столице Марийской республики. Йошкар-Ола, 1984;
Андреянов А.А. Город Царевококшанск: страницы истории (конец XVI — нач. XVIII в.). Йошкар-Ола 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕША́ВА́Р,
горад на Пн Пакістана, на р. Бара (прыток р. Кабул), каля Хайберскага перавалу. Адм. цэнтр Паўн.-Зах. Пагранічнай правінцыі. Каля 1 млн.ж. (1999). Важны трансп. пункт на шашы, якая вядзе ў Афганістан. Чыг. станцыя, аэрапорт. Гандлёвы цэнтр с.-г. раёна. Тэкст., металаапр., харч.прам-сць. Рамёствы. 2 ун-ты. Музей. Культ. цэнтр пуштунаў (афганцаў).
Засн. ў 1-м тыс. да н.э. пад назвай Пурушапура. З 1 ст.н.э.сталіцаКушанскай дзяржавы, важны цэнтр будыйскай культуры. На мяжы 5—6 ст. зруйнаваны эфталітамі. Да 16 ст. не меў вял. значэння. Пры Вялікіх Маголах важны гандл. і стратэгічны пункт, атрымаў назву П. У 1738—47 пад уладай іран. шаха Надзір-шаха Афшара. У 1747—1818 у складзе Дуранійскай дзяржавы. У 1818—23 сталіца Пешаварскага княства, пазней увайшоў у дзяржаву сікхаў. У 1849 захоплены брыт. войскамі, з 1901 адм. ц.Паўн.-Зах. Пагранічнай правінцыі Брыт. Індыі. Жыхары П. ўдзельнічалі ў антыбрыт. паўстаннях (самае буйное ў 1930). У 1947—55 і пасля 1970 П. — адм. ц.Паўн.-Зах. Пагранічнай правінцыі Пакістана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНГІ́ (Bangui),
горад, сталіцаЦэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР). Вылучаны ў асобную адм. адзінку, прыраўнаваную да прэфектуры. Засн. ў 1889. 597 тыс.ж. (1988). Порт на р. Убангі (прыток Конга). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. і культ. цэнтр краіны. Праз порт Бангі праходзіць увесь знешні гандаль ЦАР і часткова дзяржавы Чад. Тэкст. камбінат; харчасмакавая прам-сць. Шліфоўка алмазаў. Зборка радыёпрыёмнікаў. Абутковая і швейная ф-кі. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДЖУ́Л, Банжул (Banjul),
горад, сталіцаГамбіі. Адм. ц. акругі Банджул. Засн. ў 1816. Да 1973 называўся Батэрст. 150 тыс.ж. (1990). Порт на в-ве Сент-Мэры ў вусці р. Гамбія. Ачыстка, апрацоўка і вываз арахісу, вытв-сць арахісавага алею. Рачное і марское рыбалоўства. Перапрацоўка гародніны і рыбы. Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., мэблевай, паліграф. прам-сці; аўтарамонт. Суднаверф. Музей. Нац.б-ка. На Пд ад Банджула — міжнар. аэрапорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЁКА (Bioko; да 1973 Фернанда-По, да 1979 Масіяс-Нгема-Біёга),
востраў у Гвінейскім зал. каля ўзбярэжжа Афрыкі, тэр. Экватарыяльнай Гвінеі. Пл. 2017 км². Нас. 105 тыс.чал. (1984). Утвораны 3 злучанымі вулканічнымі масівамі. Выш. да 3008 м (г. Малаба). Горныя вечназялёныя трапічныя лясы. Запаведнік Піка-дэ-Санта-Ісабель. Плантацыі кавы, какавы, алейных пальмаў; вырошчваюць маніёк, арахіс, цукр. трыснёг. На Біёка — г. Малаба, сталіца Экватарыяльнай Гвінеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-ДА́БІ, Абу-Забі,
горад, сталіцаАб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Абу-Дабі. 328 тыс.ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйны прамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прам-сць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб з-ды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЖУМБУ́РА (Bujumbura),
Усумбура, горад, сталіцаБурундзі. Адм. ц. прэфектуры Бужумбура. Засн. ў 1897. 300 тыс.ж. (1993). Порт на паўн.-зах. беразе воз. Танганьіка. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. і эканам. цэнтр краіны. Цэм., металарамонтная, піваварная, шкларобная, рыса- і бавоўнаачышчальная, швейная, абутковая, цыгарэтная, мылаварная, тэкст.прам-сць. Пачатковая апрацоўка кавы. Лоўля і перапрацоўка рыбы. Сеткавязальная ф-ка. Ун-т. Музей афрыканскай цывілізацыі. Паблізу Бужумбуры 2 ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДУ́Ц (Vaduz),
горад, сталіцаЛіхтэнштэйна. Размешчаны ў даліне р. Рэйн, каля падножжа хр. Рэтыкон. Горад утварыўся каля замка, засн. ў 9 ст. 5 тыс.ж. (1993). Гандл.-фін. цэнтр краіны. Прыладабудаванне, тэкст, прам-сць, вінаробства. Каля В. — ф-ка па вырабе фарфоравых зубных пратэзаў (пераважна на экспарт). Паштовы музей. Замак 9 ст. з гатычнай капэлай 15 ст. (дзярж.маст. калекцыя карцін, зброі, керамікі, дываноў і інш.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛКО́НДА,
феадальная дзяржава ў 16—17 ст. у Індыі. Утворана ў 1512 у выніку распаду Бахманідскага султаната. Заснавальнік Кулі Кутб-шах, былы бахманідскі намеснік у Варангале, сталіца — крэпасць Галконда, з 1589 — г. Бхагнагар (пазней перайменаваны ў Хайдарабад). Была багатай дзяржавай, мела развітыя ткацкія рамёствы, гарнарудныя промыслы (асабліва здабыча і апрацоўка алмазаў). У 1687 далучана да дзяржавы Вялікіх Маголаў. Цяпер у складзе штата Андхра-Прадэш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЛЬЕ́РА-РЭА́ЛЬ (Cordillera Real),
горны хрыбет на УЦэнтр. Андаў, у Балівіі і Перу, на У ад воз. Тытыкака. Выш. да 6550 м (г. Анкаума). Складзеных палеазойскіх асадкавых парод, прарваных інтрузіямі. Вельмі расчлянёны рэкамі бас.р. Бені. Характэрны альпійскія формы рэльефу. На Пн і Пд ледавікі. Усх. схілы ўкрыты горнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, зах. — паўпустынныя У вярхоўі р. Ла-Пас размешчана сталіца Балівіі — г. Ла-Пас.