ДАДО́МА
(Dodoma),
горад, сталіца Танзаніі. Адм. ц. вобласці Дадома. Горад узнік у пач. 20 ст. на месцы вёскі. Урадавае рашэнне аб пераносе сталіцы з Дар-эс-Салама прынята ў 1973. 1,8 млн. ж. з прыгарадамі (1990). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (вытв-сць він, фруктовых кансерваў, касторавага алею і інш.), тэкст., дрэваапр., керамічная, паліграф., буд. матэрыялаў. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі (кавы, бавоўны, сізалю, гваздзікі і інш.). Геал. музей.
т. 6, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)