ПЛУ́ЧАК Валянцін Мікалаевіч (н. 4.9.1909, Масква),
расійскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1974). Скончыў акцёрскі (1929) і рэжысёрскі (1932) факультэты Дзярж.тэатр.эксперым. майстэрні пад кіраўніцтвам У.Меерхольда. З 1929 акцёр у Т-ры імя Меерхольда. Адзін з заснавальнікаў Дзярж.тэатр. маскоўскай студыі (1940; з 1941 франтавы т-р).
З 1942 узначальваў Т-рПаўн. флоту, з 1945 Маскоўскі гастрольны т-р. З 1950 рэжысёр, у 1957—2000 гал.рэжысёр Маскоўскага т-ра Сатыры. Пастаноўкам характэрны публіцыстычная вастрыня, дынамічныя мажорныя вырашэнні, схільнасць да гіпербалы, сатыры і гратэску: «А ці быў Іван Іванавіч?» Назыма Хікмета, «Містэрыя-Буф» У.Маякоўскага (абедзве 1957), «Цёркін на тым свеце» А.Твардоўскага (1966), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1969), «Рэвізор» М.Гогаля (1972), «Таблетку пад язык» А.Макаёнка (1973), «Самазабойца» М.Эрдмана (1981), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1983) і інш. Аўтар кн. «На сцэне — Маякоўскі» (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЕ́ЛЬНІКАЎ Мікалай Мікалаевіч (12.2.1855, г. Харкаў, Украіна — 19.4.1939),
расійскі і ўкраінскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт. Украіны (1934). Нар.арт. Расіі (1934). З 1873 акцёр, пазней і рэжысёр у т-рах Харкава, Мікалаева, Казані і інш. У 1900—09 гал.рэжысёрТ-ра Корша ў Маскве, у 1910—13 трымаў антрэпрызу ў Харкаве і Кіеве. Рэфарматар правінцыяльнай сцэны, вял. ўвагу аддаваў акцёрскаму ансамблю. Увёў сістэму абанементаў і спектакляў для моладзі па зніжаных цэнах. Пасля 1917 у т-рах Саратава, Растова-на-Доне, з 1933 у Харкаўскім рус.драм. т-ры. Сярод лепшых пастановак: «Плады асветы» Л.Талстога (1893), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1897), «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава (1901), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1934), «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага (1935) і інш. Выкладаў у Харкаўскім тэатр. вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЖАНЦАЎ Юрый Парыгоравіч (24.2.1928, г. Табольск, Расія — 10.11.1979),
бел.рэжысёр, педагог. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1953). З 1955 рэжысёрДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1958 выкладчык Бел. кансерваторыі, з 1965 гал.рэжысёрБел. філармоніі. Сярод пастановак: оперы «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ (1956), «Манон» (1958) і «Вертэр» (1959) Ж.Маснэ, «Калючая ружа» Ю.Семянякі (з В.Броўкіным, 1960), «Церам-церамок» І.Польскага (1961), «Кето і Катэ» В.Далідзе (з Дз.Смолічам, 1962), «Рафаэль» А.Арэнскага (1963), «Трубадур» (1964) і «Рыгалета» (1968) Дж.Вердзі, «Любоўны напітак» Г.Даніцэці (1965), «Андрэй Касценя» М.Аладава (з А.Маралёвым, 1970); аперэты «Карневільскія званы» Р.Планкета (1.959) і «Цыганскі барон» І.Штрауса (1960); у опернай студыі Бел. кансерваторыі — «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта, «Травіята» Вердзі, «Павел Карчагін» П.Падкавырава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛЮ́К Уладзімір Паўлавіч (25.10.1913, Мінск — 22.1.1977),
бел. кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскі тэхнікум цыркавога мастацтва (1932). З 1933 на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе, з 1935 на Мінскай студыі кінахронікі. У Вял.Айч. вайну франтавы аператар: удзельнічаў у здымках фільмаў «Дзень вайны» (1942), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944) і інш.; яго кадры выкарыстаны ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). З 1946 на кінастудыі «Беларусьфільм». Здымаў хроніку, дакумент. і навук.-папулярныя фільмы. Аператар фільмаў «Шчасце народа» (1949), «Народны паэт» (1952), «Кастусь Каліноўскі», «Магілы не маўчаць» (абодва 1963), «Птушка «ікс» (1972) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сустрэча герояў Брэста» (1961, з У.Шэлегам), «Штрыхі да партрэта» (1968, з І.Пікманам і Р.Ясінскім), «Край крынічны» (1972). Рэжысёр-аператар фільмаў «Балгарскія сустрэчы» (1961), «Па дарогах Беларусі» (1967), «У добры шлях» (1969), «Паўстагоддзя ў кіно» (1971) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІСЕ́НКА Валерый Данілавіч (н. 5.6.1944, г. Талачын),
бел. акцёр, рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965), Вышэйшыя рэжысёрскія тэатр. курсы пры Ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве (1978). У 1965—67 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, у 1969—77 у т-ры Я.Купалы. У 1960—70-я г. займаўся канцэртнай дзейнасцю як чытальнік. З 1979 гал.рэжысёрБел.рэсп.т-ра юнага гледача, Тэатра-студыі кінаакцёра, Бел. радыё. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫЧЫ́НСКІ Якуб Побуг, рэжысёр і акцёр 18 ст. Харунжы, камендант нясвіжскага кадэцкага корпуса кн. М.К.Радзівіла Рыбанькі. Акцёр-аматар і рэжысёрт-ра Ф.У.Радзівіл, у 1746—53 абавязковы ўдзельнік спектакляў у Нясвіжы і Альбе. У камедыі «Дасціпнае каханне» Ф.У.Радзівіл выканаў ролю Дзіяны. Навучаў кадэтаў сцэн. мастацтву, рыхтаваў іх да ўдзелу ў драм. і балетных спектаклях. У 1750 удзельнічаў у арганізацыі друкарні ў Нясвіжы. У 1754 у Жоўкве (г. Несцераў, Украіна) выдаў «Камедыі і трагедыі» Ф.У.Радзівіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РА (Jara) Віктар (1938, Чылі — 18.9.1973),
чылійскі спявак, кампазітар, паэт, рэжысёр, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Працаваў у Тэатр. ін-це (рэжысёр, педагог), тэатр. школе Чылійскага ун-та. У 1966—69 кіраўнік фалькл. вакальна-інстр. ансамбля «Кілапаюн». Даследаваў чылійскі муз. фальклор. Актыўны дзеяч грамадска-паліт. руху музыкантаў Лац. Амерыкі «Новая песня», прапагандыст лац.-амер.паліт. песні. Аўтар песень (тэкстаў і музыкі; больш за 50), музыкі да тэлефільмаў і драм. спектакляў. Забіты ваен. хунтай.
Літ.:
Хара Д. Виктор — прерванная песня: Пер. с англ.М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦЕ́ХІН Васіль Васілевіч (5.5.1906, Масква — 3.10.1963),
бел.рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1949). Скончыў эксперым. майстэрні пры Дзярж. т-ры імя У.Меерхольда (1935). 1936 рэжысёр у БДТ-3, з 1937 маст. кіраўнік Мазырскага калг.-саўг., у 1938—41 і 1946 Палескага з 1946 гал.рэжысёр Пінскага абл.драм. т-раў, з 1952 рэжысёр Белдзяржэстрады, з 1955 Бел.т-ра юнага гледача. Творчасці ўласцівы ўменне ствараць спектаклі з нац. каларытам, выкарыстоўваць сродкі муз. выразнасці. Сярод работ у БДТ-3 — «Пушкінскі спектакль», «Мяцеж» Дз.Фурманава і С.Паліванава (абедзве 1937); у Мазырскім т-ры — «Партызаны» К.Крапівы, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» і «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага, «Каварства і каханне» Ф.Шылера (усе 1938); у Палескім т-ры — «Хто смяецца апошнім» Крапівы, «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка (абедзве 1939), «Любоў Яравая» К.Транёва (1946); у Пінскім т-ры «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Несцерка» В.Вольскага (абедзве 1947), «Гэта было ў Мінску» А.Кучара (1948), «З народам» К.Крапівы (1949), «Паўлінка» Я.Купалы, «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча (абедзве 1952); у т-ры юнага гледача — «Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага (1956), «Прыгоды Чыпаліна» Дж.Радары (1957), «Не верце цішыні» І.Шамякіна (1958, з. Л.Мазалеўскай), «Авадзень» паводле Э.Войніч (1961), «Пара любві» В.Катаева (1963).
Літ.:
Стэльмах У. Васіль Пацехін // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЫШКІЛІЯ́НІ Атар Міхайлавіч (н. 21.8.1923, г. Новачаркаск, Расія),
балетмайстар і оперны рэжысёр. Засл. арт. Расіі (1961). Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1955). З 1955 балетмайстар у розных т-рах Расіі. З 1965 гал. балетмайстар, у 1972—76 гал.рэжысёрДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1976 гал.рэжысёр Ніжагародскага т-ра оперы і балета. Д.-балетмайстру ўласцівы сцвярджэнне рэаліст. вобразнасці, пошукі ў галіне сцэн. формы. Актыўна супрацоўнічаў з бел. кампазітарамі. Першы пастаноўшчык балетаў «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969), «Тыль Уленшпігель» (1974) Я.Глебава, «Пасля балю» Г.Вагнера (1971). Сярод інш. пастановак на бел. сцэне: балеты «Спартак» А.Хачатурана (1964), «Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга (1966), «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева (1968), оперы «Хаваншчына» М.Мусаргскага (1970), «Пікавая дама» (1972) і «Іаланта» (1975) П.Чайкоўскага, «Дон Жуан» В.А.Моцарта (1973), «Русалка» А.Даргамыжскага (1974). У Ніжагародскім т-ры паставіў балет «Маленькі прынц» Глебава (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМАНТА́ЙТЭ (Kymantaite) Казімера (н. 12.7.1909, г. Куршэнай Шаўляйскага р-на, Літва),
літоўская актрыса, рэжысёр. Нар.арт. Літвы (1954). Скончыла драм. студыю Дзярж.т-ра ў Каўнасе (1932), Вільнюскі ун-т (1962). На сцэне з 1933. У 1934—40 актрыса Дзярж.т-ра (Каўнас), з 1945 актрыса і рэжысёрДрам.т-ра Літвы (Вільнюс; да 1950 выкладала ў яго студыі). У творчасці спалучала рысы рэалізму і рамантызму, умоўнасць вобразаў і этнагр. элементы. Сярод роляў: Сарт («Пагібель «Надзеі» Г.Хеерманса), Рукене («Спяваюць пеўні» Ю.Балтушыса), Кайкарэне («Тапельніца» паводле апавяд. А.Венуоліса; і рэжысёр, Дзярж. прэмія Літвы 1957), Шарлота, Таццяна («Вішнёвы сад», «Юбілей» А.Чэхава), Аксіння, Варвара («Лес», «Навальніца» А.Астроўскага), Пастаноўкі: «Нявестка» паводле апавяд. Ю.Жэмайтэ (1945), «Праўда каваля Ігнотаса» А.Гудайціса-Гузявічуса (1950), «Кроў і попел» паводле Ю.Марцінкявічуса (1961), «Зямля-карміцелька» (1950) і «Майстар і сыны» (1965, 1978) паводле раманаў П.Цвіркі і інш. Здымалася ў кіна- і тэлефільмах.