МЕЗАДЭ́РМА [ад мез(а)... + дэрма] мезабласт, сярэдні зародкавы лісток у шматклетачных жывёл (акрамя губак і кішачнаполасцевых) і чалавека. У М. вылучаюць дарсальную, прамежкавую (нефратом) і ўнутр. (спланхнатом) часткі. З М. фарміруецца шкілет, мышцы, унутр.органы, скура зародка. Пазазародкавая М. ўваходзіць у склад плацэнты і інш. органаў. Парушэнні дыферэнцыроўкі М. і яе частак вядуць да розных заган развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЫЯ (ісп. noria ад араб. наора — вадакачка),
прыстасаванне бесперапыннага дзеяння для перамяшчэння сыпкіх грузаў і вадкасцей. Цягавыя органы (стужка або ланцуг) з падвешанымі да іх чарпакамі размешчаны нахілена ці вертыкальна. Н. часам наз. каўшовым элеватарам. Выкарыстоўваецца для падымання грузаў на выш. да 60 м (звычайна паміж паверхамі вытв. будынкаў) у харч., мукамольнай, хім. і інш. галінах прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ТА, 1) назва прадстаўнічых органаў ці іх асобных састаўных частак (напр., Нац. сход Рэспублікі Беларусь складаецца з 2 П. — П. прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі).
2) Назва некат. дзярж. ці грамадскіх арг-цый і ўстаноў (напр., Кніжная П., Гандлёва-прамысловая П.).
3) У дарэв. Расіі судовыя П. — органы па разглядзе грамадз. і крымінальных спраў (уведзены суд. рэформай 1864).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАТАФО́РЫ,
надземныя дыхальныя карані раслін, якія растуць уверх (аэратрапізм і адмоўны геатрапізм). Забяспечваюць кіслародам падземныя органы раслін, што растуць на забалочаных глебах і марскіх узбярэжжах (у прыліўнай паласе). Напр., вярба ломкая, што трапляецца на балотах, утварае П. ў выглядзе шчоткі чырванаватых каранёў, якія тарчаць уверх. Таксама П. наз. буйныя паветраносныя поласці некат. плаваючых водарасцей (напр., фукуса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ (ВРК),
часовыя надзвычайныя органы ўлады, якія стваралі бальшавікі пры Саветах і ў арміі пры вайсковых к-тах у перыяд падрыхтоўкі Кастр. рэвалюцыі і на пачатку барацьбы за дыктатуру пралетарыяту. Дзейнічалі ў кастр. 1917 — сак. 1918. Першы ВРК створаны ў Петраградзе, працаваў пад кіраўніцтвам ЦКРСДРП(б) і асабіста У.І.Леніна і стаў штабам узбр. паўстання, цэнтр. органам дзярж. улады, якую перадаў 2-му Усерас. з’езду Саветаў. На Беларусі ВРК створаны ў 1917: у Мінску (гл.Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту) і Віцебску 27 кастр. (9 ліст.), у Нясвіжы 29 кастр. (11 ліст.), Барысаве 5(18) ліст., Вілейцы і Гарадку 8(21) ліст., Магілёве 18 ліст. (1 снеж.) і інш., а таксама ў часцях і злучэннях Зах. фронту. Па меры бальшавізацыі Саветаў і вайсковых к-таў, арганізацыі сав.дзярж. апарату неабходнасць у ВРК адпала, уся ўлада перайшла да Саветаў. У час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі ствараліся часовыя надзвычайныя органы ўлады — рэвалюцыйныя камітэты (рэўкомы).
кіруючыя парт.органы на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў 1942—44 (у Баранавіцкай і ч. Мінскай абл. называліся міжраённымі падпольнымі партыйнымі цэнтрамі). Ствараліся і дзейнічалі пад кіраўніцгвам ЦККП(б)Б і абл.падп. к-таў КП(б)Б. Арганізоўвалі і ўзначальвалі ў замацаваных за імі раёнах падп.парт.органы, арг-цыі і групы, кіравалі патрыят. падполлем і партыз. рухам, ажыццяўлялі паліт. і арганізатарскую работу сярод насельніцтва, наладжвалі выданне газет (гл.Друк падпольны). Адначасова дапамагалі абкомам падбіраць і рыхтаваць кадры для падп. гаркомаў і райкомаў у зонах сваёй дзейнасці. Дзейнічала 11 міжрайкомаў КП(б)Б: Аўгустоўскі (21.11.1943—19.7.1944), Бабруйскі (11.8—4.11.1942), Бранскі (снеж. 1943—17.7.1944), Брэсцка-Жабінкаўскі (20.6—21.7.1944), Быценскі (24.9—4.11.1943), Жлобінскі (кастр. 1942 — май 1943), Лапскі (23.10.1943—1.8.1944), Маларыцка-Дамачоўскі (19.6—20.7.1944), Мінскі (3.10.1942—18.9.1943), Слуцкі (жн. 1942 — ліп. 1943), Чыжаўскі (21.11.1943—13.7.1944). Са стварэннем і арганізац. ўмацаваннем раённых падп. к-таў КП(б)Б міжрайкомы расфарміраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЫЛІ́, лускакрылыя (Lepidoptera),
атрад насякомых. Выкапнёвыя рэшткі вядомы з мелавога перыяду (каля 140 млн. гадоў назад). Больш за 140 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. разнастайныя ў тропіках. На Беларусі каля 1600 відаў з 59 сям. Каля 2/3 з сям.агнёвак, ліставёртак, пядзенікаў, совак і выемчатакрылых моляў. У Чырв. кнізе Беларусі 31 від.
Назва атрада ад лускавінак на крылах — відазмененых і сплошчаных валаскоў. Перапончатых крылаў 2 пары, з размахам ад 3 мм да 30 см (еўрап. віды — да 15 см). Вочы вял., фасетачныя, над імі часта ёсць 2 т.зв. простыя вочкі. Разнастайнасць малюнка крылаў утвараецца будовай і пігментацыяй лускавінак. Развітыя органы нюху (сенсілы) размешчаны на паверхні вусікаў. Органы смаку, акрамя ротавых ч., могуць быць і на лапках. Органы слыху выяўлены ў вышэйшых форм (начныя М.). Ротавы апарат (хабаток) сысучага тыпу. Большасць М. актыўныя на змярканні і ўначы. Некат. віды М. (напр., бражнікі) здольныя рабіць пералёты на сотні кіламетраў са скорасцю да 54 км/гадз. Кормяцца нектарам кветак, сокамі і выдзяленнямі раслін. Раздзельнаполыя, зрэдку назіраецца партэнагенез. Лічынкі (вусені) ліняюць звычайна 4 разы, пераважна расліннаедныя; здольныя выдзяляць шаўковыя ніці (пры пабудове гнёзд і сховішчаў, для пляцення кокана пры акукліванні). Кукалкі пераважна пакрытага тыпу. Большасць відаў М. — апыляльнікі раслін. Некат. віды разводзяць для атрымання шоўку (дубовы шаўкапрад, тутавы шаўкапрад, айлантавы шаўкапрад і інш.). Шкоднікі раслін, вырабаў з шэрсці і футра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛО́ЗІСТЫЯ ТКА́НКІраслін,
утварэнні, якія служаць для назапашвання і выдзялення з расліны кропельна-вадкай вады і розных рэчываў. Вылучаюць З.т.: гідатоды, нектарнікі, алейныя, камедзевыя, слізевыя, смаляныя і стрававальныя. Стрававальныя З.т. ў насякомаедных раслін выдзяляюць стрававальныя сокі, здольныя ператраўляць арган. рэчывы. Алейныя, смаляныя, слізевыя і камедзевыя залозкі (органы выдзялення або сховішча выдзяленняў) выдзяляюць бальзам, камедзь, смолы, эфірны алей, слізь і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕНДАТУ́РА (ням. Kommandantur),
1) орган кіравання ваен. каменданта гарнізона, крэпасці, станцыі, порта і да т.п., а таксама памяшканне, якое ён займае.
2) У СССР падраздзяленне пагранічных войск, якое прызначалася для аховы пэўнага ўчастка дзярж. граніцы і складалася з некалькіх пагранзастаў; уваходзіла ў склад пагранатрада. К. ствараюцца і ў інш. выпадках, напр., у 1945—49 існавалі як органысав.ваен. адміністрацыі ва Усх. Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРУ́НАЧНІЦЫ (Tingitidae),
сямейства насякомых атр. клапоў. Каля 2000 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна шкоднікі раслін. На Беларусі найб. вядома К. грушавая (Stephanitis pyri). Жывуць на пладовых дрэвах (груша, яблыня), ліпах.
Даўж. 1—10 мм. Крылаў 2 пары, пярэднія з перапончатым верхам, аснова крыла цвёрдая, скурыстая. Надкрылы і пярэдняспінка ячэйкавыя або карункавыя (адсюль назва). Ротавыя органы колюча-сысучыя. Кормяцца сокам лісця.