КРЫПТАФІ́ТЫ [ад крыпта... + ...фіт(ы)],
шматгадовыя травяністыя расліны, у якіх наземныя органы адміраюць у неспрыяльны для вегетацыі сезон, а пупышкі ўзнаўлення закладваюцца на карэнішчах, якія знаходзяцца ў глебе (геафіты) ці пад вадой (гідрафіты); адна з жыццёвых форм раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)