ВУЯ́ЧЫЧ (Віктар Лук’янавіч) (н. 11.7.1934, г. Харкаў, Украіна),
бел. эстрадны спявак (барытон). Нар.арт. Беларусі (1976). Вучыўся ў Мінскім муз. вучылішчы (1959—62). З 1957 саліст Дзярж.нар. хору Беларусі, хору Бел. радыё, Ансамбля песні і танца БВА. З 1966 у Бел. філармоніі, маст.кіраўнік канцэртна-гастрольнага аб’яднання «Мінскканцэрт». У 1992—96 маст.кіраўнікРэсп. дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва, з 1996 — Дзярж. аб’яднання «Белканцэрт». Першы выканаўца песень многіх бел. кампазітараў (І.Лучанка, Я.Глебава, Л.Захлеўнага і інш.). Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав. песні (Масква, 1966), Міжнар. конкурсу эстраднай песні «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1967), Фестывалю сучаснай эстраднай песні (Токіо, 1973, Вял. прыз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ́ РУ́СКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР, Другі дзяржаўны рускі тэатр БССР. Існаваў у Гомелі з 1939 да чэрв. 1941 і ў 1945—46. Створаны з выпускнікоў студыі курса Л.Леанідава Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва ў Маскве. Маст.кіраўнік Я.Сакалоў. У рэпертуары т-ра «Рэвізор» М.Гогаля, «Васа Жалязнова» М.Горкага, «Чайка» А.Чэхава, «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, п’есы К.Гальдоні, А.Астроўскага, М.Пагодзіна, А.Афінагенава. У 1941 з акцёраў т-ра сфарміравана франтавая брыгада, якая з 1942 існавала як франтавы т-р. У чэрв. 1945 т-р аднавіў работу ў Гомелі, кіраўнік М.Нікіцін. У 1946 пераведзены ў Магілёў (гл.Магілёўскі драматычны тэатр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́СКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у Грэскім р-не Мінскай вобл. пад кіраўніцтвам Грэскага падп. РК КП(б)Б. Арганізатар і кіраўнік У.І.Заяц. Налічвала каля 80 чал., 4 групы: у бальніцы в. Грэск (кіраўнік Ю.Г.Войчык), вёсках Стараселле (А.В.Вадап’ян), Гацук (Заяц), Вобчае (І.І.Каско). Падпольшчыкі вялі сярод насельніцтва агітац. работу, распаўсюджвалі звесткі Саўінфармбюро, перадавалі партызанам звесткі пра рух варожага транспарту, папярэджвалі пра карныя аперацыі акупантаў, псавалі тэлеф. сувязь праціўніка, спалілі некалькі мастоў на шашэйных дарогах, пусцілі пад адхон варожы эшалон, разграмілі апорны пункт фашыстаў у в. Вобчае, захапілі абоз з прадуктамі і пераправілі партызанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́ПІЛ ((Kvapil) Яраслаў) (25.9.1868, Худзеніцы каля г. Клатаві, Чэхія — 10.1.1950),
чэшскі пісьменнік і рэжысёр. Нар.арт. Чэхіі (1940). Скончыў Карлаў ун-т у Празе. У 1900—21 і з 1929 рэжысёр і кіраўнікдрам. трупы Нац.т-ра ў Празе, у 1921—28 маст.кіраўнікДзярж.т-ра на Вінаградах. Аўтар п’ес: «Змрок» (1895), «Вандроўны агеньчык» (1896), «Казка пра прынцэсу Дзьмухавец» (1899), «Аблокі» (1903), «Сірата» (1906), «Андэрсен» (1914) і інш. Сярод пастановак: «Фауст» І.В.Гётэ, «Валенштэйн» Ф.Шылера, «Атэла», «Сон у летнюю ноч», «Макбет», «Гамлет», «Юлій Цэзар» і інш. У.Шэкспіра, «Вайнарка», «Бацька», «Ліхтар», «Ян Гус» А.Ірасека і інш. Аўтар лібрэта да опер А.Дворжака і інш. Перакладаў асобныя п’есы Г.Ібсена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ДАЧЖА́О (6.1.1888, прав. Хэбэй, Кітай — 28.4.1927),
кітайскі грамадскі і паліт. дзеяч. Скончыў Бэянскую паліт.-юрыд. школу ў г. Цяньцзінь (1913). З 1915 удзельнік руху за новую кіт. культуру, супрацоўнічаў з час. «Сінь цыннянь» («Новая моладзь»), дзе прапагандаваў ідэі марксізму. З 1918 заг. б-кі Пекінскага ун-та. Праф. У 1919 ідэйны кіраўнік, адзін з арганізатараў руху «Чацвёртага мая». У 1920 стварыў у Пекіне т-ва па вывучэнні марксізму. Адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК, 1921). Кіраўнікпаўн.-кіт. бюро КПК. У 1924 адыграў важную ролю ў аб’яднанні КПК і гаміньдана ў адзіны рэв. фронт. 3 крас. 1926 у падполлі. Арыштаваны і пакараны смерцю паўн.-кіт. мілітарыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЫНЬШ ((Mediņš) Язепс) (13.2.1877, г. Каўнас, Літва — 12.6.1947),
латышскі кампазітар, дырыжор. Засл. дз. маст. Латвіі (1945). Брат Екабса Медыньша і Яніса Медыньша. Скончыў 1-ы Рыжскі муз.ін-т па класах скрыпкі, віяланчэлі і фп. (1896), потым кіраўнік гэтага ін-та і педагог. У 1906—11 дырыжор т-ра Рыжскага лат.т-ва, у 1915—22 кіраўнік розных оперных труп. У 1922—25 канцэртмайстар і дырыжор Латв.нац. оперы. Выкладаў у Латв. кансерваторыі (з 1946 праф.). Асн. творы: оперы «Жрыца» (паст. 1927), «Земдэгі» (1947, закончана М.Зарыньшам); 3 сімфоніі (1922—41), сімф паэма «Латышская зямля» (1935); канцэрт для скрыпкі з арк. (1911); хары, сольныя песні і інш.
рускі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1968). У 1968—88 саліст, у 1995—97 маст.кіраўнік балета Вял.т-ра. Адначасова з 1984 маст.кіраўнік харэагр. ансамбля «Маскоўскі балет» (з 1989 т-р «Рускі балет»). Гардзееву-танцоўшчыку найб. блізкія партыі лірыка-драм. плана: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод пастановак: «Шчаўкунок», «Міраж» на муз. В.А.Моцарта, «Мелодыя» на муз. А.Дворжака, новая рэд. «Вальпургіевай ночы» з оперы «Фауст» Ш.Гуно і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета (1972), Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЯВА́Я (Валянціна Іванаўна) (н. 22.7.1936, г.п. Данілаўка Валгаградскай вобл., Расія),
бел. балетмайстар. Нар.арт. Беларусі (1989). Скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу ВЦСПС у Ленінградзе (1965). З 1967 кіраўнік дзіцячай харэагр. студыі ў Магілёве, з 1973 балетмайстар Бел. філармоніі. З 1974 маст.кіраўнік і гал. балетмайстар створанага ёю (з М.Дудчанкам) бел.дзярж. харэагр. ансамбля «Харошкі». Пастаўленыя ёю бел.нар. танцы, вак.-харэагр. кампазіцыі, варыяцыі на тэмы гіст. абрадаў, гіст. балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэагр. мініяцюр «Бывай, 20 стагоддзе!», заснаваны на гар. фальклоры 19 ст., і інш. прывабліваюць спалучэннем нар. пластыкі з сучаснай экспрэсіяй; у іх адлюстраваны ўласныя назіранні балетмайстра над нар. абрадамі, танцамі, адзеннем у розных этнагр. рэгіёнах Беларусі. Паставіла танцы ў оперы «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982).
руская актрыса, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1981). Скончыла Школу-студыю МХАТ (1956). З 1959 у Ленінградскім Вял.драм. т-ры, у 1972—83 у Маск. драм. т-ры імя У.Маякоўскага, у 1966—72 і з 1983 у МХАТ імя М.Горкага. З 1987 маст.кіраўнік сцэны на Цвярскім бульвары (з 1989 самаст.т-р, які захаваў назву МХАТ імя М.Горкага) — дырэктар, гал. рэжысёр, маст.кіраўнік. Актрыса моцнага, глыбокага тэмпераменту. Сярод роляў: Надзея («Мая старэйшая сястра» А.Валодзіна; і ў кіно), Настасся Піліпаўна («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), лэдзі Макбет («Макбет» У.Шэкспіра; і рэжысёр). З 1956 здымаецца ў кіно: «Тры таполі на Плюшчысе», «Яшчэ раз пра каханне», «Мачаха» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́НГЕР ((Sänger) Эйген) (22.9.1905, г. Прэсніц, Чэхія — 10.2.1964),
нямецкі вучоны ў галіне ракетна-касм. тэхнікі.
Чл.-заснавальнік Міжнар акадэміі астранаўтыкі, першы прэзідэнт Міжнар. астранаўтычнай федэрацыі (1950—53). Скончыў вышэйшую тэхн. школу ў Вене (1925). З 1936 кіраўнік Ракетнага НДІ у Траўэне. У 1942—45 у н.-д. цэнтры планетарызму ў Айнрынгу. З 1954 кіраўнікНДІ фізікі рэактыўных рухавікоў у Штутгарце (ФРГ). З 1963 праф.Тэхнал. ун-та ў Зах. Берліне. Навук. працы па тэхніцы ракетных палётаў, ракетных самалётаў, фатонных ракет, тэорыі касм. палёту. Аўтар праектаў арыгінальных лятальных апаратаў з вадкаснымі ракетнымі рухавікамі. Медаль Ю.Гагарына Міжнар.т-ва «Чалавек у космасе». Імем З. названы кратэр на Месяцы.
Тв.:
Рус.пер. — Техника ракетного полета. 2 изд. М., 1947;