КО́ДЭКС (лац. codex першапачаткова — ствол, бервяно, потым — змацаваныя драўляныя таблічкі для пісьма, кніга),
1) адна з форм кнігі: змацаваныя з аднаго боку сшыткі з сагнутых папалам і прашытых па згібе аркушаў пергаменту ці папірусу, пазней — паперы. Упершыню з’явіліся ў стараж.-рымскіх усх. правінцыях у першыя вякі н.э., паступова выцеснілі таблічкі і скруткі і каля 6 ст. сталі асн. формай кнігі. З К. звязана з’яўленне пераплёту, старонкі і яе афармлення (старонкавая мініяцюра, застаўкаі г.д.). Форму К. захоўваюць і сучасныя кнігі.
2) Адзіны заканад. акт, у якім сістэматызаваны прававыя нормы пэўнай галіны права (напр., крымін. К., цывільны К. і інш.). Прававыя нормы размяшчаюцца ў К. ў парадку, які адлюстроўвае сістэму адпаведнай галіны права.
эстонскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Эстоніі (1959). Нар. пісьменнік Эстоніі (1972). Дэбютаваў кнігай апавяданняў «Верас» (1927). Аўтар зб-каў навел «Сто шэрых валаскоў» (1936), «Сляпое каханне» (1941), «Паваротныя пункты» (1946), «У пошуках вясны» (1960), «Занадта дрэнная ацэнка» (1967), «Акупацыя» (1972), гіст.-рэв. раманаў «Паляванне на мінулае» (1929), «Кніга аб Пексах» (1946), «Сэрцы маладых» (кн. 1—2, 1954—56), «Нібы кропля ў моры» (1962) і інш. Пісаў вершы і мініяцюры (зб-кі «Юка», 1963; «Люстра на вуліцы», 1978), п’есы, кнігі для дзяцей. Літ. прэмія Эстоніі 1970. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Х.Жычка, А.Кудравец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДЗВЕ́ДСКІ (Уладзіслаў Іосіфавіч) (24.7.1929, в. Рахавічы Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1973),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1955). У 1955—68 працаваў настаўнікам, на Бел. тэлебачанні і ў час. «Маладосць», з 1972 — у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1949. Тэма вайны, гераізму, пасляваеннага дзяцінства — асн. ў зб-ках яго паэзіі «Вясновыя барозны» (1958), «Запрашэнне» (1960), «У лясной старане» (1962), «Размова з адсутнымі» (1969), аповесці «Хлопцы з другога корпуса» (1963). Пісаў для дзяцей (кн. вершаў «Сто братоў і сясцёр», 1960). Аўтар зб-каў сатыр. і гумарыст. апавяданняў «Капронавыя галёшы» (1964) і «Начная пагоня» (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў (Уладзімір Мікалаевіч) (18.4.1928, г. Ліхаслаўль Цвярской вобл., Расія — 24.1.1997),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1952). Друкаваўся з 1948. Першая кніга — «Раніца ў дарозе» (1953). У зб-ках вершаў і паэм «На сонечным баку» (1961), «Змена дзён» (1965), «Розныя гады» (1966), «Снег у верасні» (1968), «Другая маладосць» (1971), «Гарадскія вершы», «Позняя раніца» (абодва 1977), «Дзякуй, музыка» (1978), «Сюжэт» (1980, Дзярж. прэмія СССР 1983), «Новыя часы» (1986), «Наведванне» (1992) і інш. паэтызацыя штодзённага, непарыўнасць грамадзянскага і асабістага, тэмы горада, прыроды, кахання, узаемаадносін творцы і мастацтва, творцы і жыцця.
расійскі паэт. Вучыўся ў Сарбоне (1907—08), Гайдэльбергскім (1909—10) і Пецярбургскім (1911—17) ун-тах. Друкаваўся з 1907. У ранніх вершах уплыў паэзіі сімвалістаў. З 1912 адзін са стваральнікаў акмеізму (арт.-маніфест «Раніца акмеізму», 1913. апубл. 1919). Вершы гэтага перыяду (зб. «Камень», 1913) адзначаны канкрэтна-рэчавым успрыняццем свету, культ.-гіст. вобразамі і матывамі, імкненнем да дакладна вывераных «архітэктурных» форм. У зб. «Tristia» («кнізе смуткаў», 1922; пад назв. «Другая кніга», 1923) захапленне сярэднявеччам, готыкай змяняецца зваротам да культуры Грэцыі і Рыма; у вершах на інш. тэмы — прынцып асацыятыўнасці вобразнай сістэмы, узнікненне зашыфраванага сэнсу. Вершам 1920—30-х г. (зб. «Вершы», 1928; цыклы «Арменія», 1931; «Варонежскія сшыткі», апубл. 1966) уласцівы трагічнае гучанне, роздум пра адказнасць паэта перад часам, адкрытасць аўтарскага голасу. Кнігааўтабіягр. апавяданняў «Шум часу» (1925) і аповесць «Егіпецкая марка» (1928) пра духоўны крызіс інтэлігента. Аўтар зб. артыкулаў «Пра паэзію» (1928), нарысаў «Падарожжа ў Арменію» (1933), літ.-крытычнага эсэ «Размова пра Дантэ» (1933, апубл. 1967), гісторыка-культ. эсэ, вершаў для дзяцей і інш. Пераклаў асобныя творы Ф.Петраркі, А.Барб’е, В.Скота і інш. У 1934 арыштаваны. сасланы на 3 гады ў Варонеж, у маі 1938 арыштаваны зноў, загінуў у перасыльным лагеры. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЬЕЎ (Анатоль Андрэевіч) (н. 18.7.1925, г. Джамбул, Казахстан),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Казахскі ун-т (1957). Гал. рэдактар час. «Октябрь» (з 1973). У 1958 апубл.кнігагіст.-рэв. прозы «Верненскія апавяданні». У аповесці «Малы заслон» (1959; аб ваеннай аперацыі ў раёне Мазыр—Калінкавічы ў 1944) і рамане «Танкі ідуць ромбам» (1963; пра бітву на Курскай дузе, удзельнікам якой быў Ананьеў) раскрыта сіла духу сав. воінаў у Вял.Айч. вайну. Філас., маральныя і сац. пытанні сучаснага грамадства ўзнімае ў раманах «Мяжа» (1970), «Вёрсты кахання» (1972), «Гады без вайны» (кн. 1—4, 1975—85), «Скрыжалі і званы» (кн. 1, 1990).
рускі паэт. Скончыў Літаратурны ін-т імя Горкага (1953). Першая кніга «Песня пра вартавых» (1951). Любоў да чалавека і прыроды, успаміны пра Айч. вайну, абавязак перад сваім часам у зб-ках «Партрэт сябра» (1955), «Вокны» (1962), «Павароты святла» (1965), «Дотык» (1972), «Характар» (1973), «Познія яблыкі» (1980), «Галінка» (1981) і інш., паэме «Жыццё чалавека» (1980; Дзярж. прэмія СССР 1985). Аповесці і апавяданні ў кн. «Вялікія пажары», «Армейскае юнацтва» (абедзве 1964). Аўтар кнігі ўспамінаў, літ. нарысаў «Накіды да рамана» (1973), «Твары і галасы» (1978); тэкстаў папулярных песень «Я люблю цябе, жыццё», «Як праводзяць параходы» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКАЕ ЕВА́НГЕЛЛЕ,
бел. рукапісны помнік 16 ст. Месца стварэння невядомае. Зробленая на кнізе ў 1751 прэсвітэрам «церкви Волковицкой» айцом Іаанам Савічам прыпіска дала магчымасць В.Шматаву звязаць Евангелле з Ваўкавыскам, аднак, магчыма, кніга знаходзілася ў в. Ваўкавічы Навагрудскага пав. (у прыпісцы ўпамінаецца пан Казімір Корсак, навагрудскі гарадскі суддзя). У 19 ст. А.Рачынскі вывез Евангелле з Віцебскага Маркавага манастыра ў Віленскую публічную б-ку. Ваўкавыскае евангелле — рэдкі ўзор рукапіснай бел. кнігі рэнесансавага стылю: шматколерныя раслінныя арнаменты ініцыялаў і заставак выходзяць на правыя і левыя палі рукапісу. Рукапіс пашкоджаны: няма пачатку Евангелляў ад Марка, Матфея, няправільна збрашураваны Саборнік 12 месяцаў і казанні евангелістаў на кожны дзень. Зберагаецца ў б-цы АН Літвы (Вільня).
якуцкі паэт. Скончыў Вышэйшыя ліг. курсы ў Маскве (1957). Друкаваўся з 1937. Першая кніга «Апавяданні» (1945). У паэт. зб-ках «Мая радзіма» (1949), «Мірны горад» (1958), «Белы конь Манчары» (1969, Дзярж. прэмія Расіі імя М.Горкага 1971), «Гучанне тайгі» (1972), «Галасы зямлі» (1977), «Мая Палярная зорка» (выд. 1980) і інш. — жыццё, праца, суровая і непаўторная прырода Поўначы, лёс чалавека самабытнага якуцкага краю. Яго паэзіі ўласцівы маштабнасць і глыбіня думкі, лірызм і публіцыстычнасць, паглыблены псіхалагізм. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, кнігі перакладаў «Сябры-паэты» (1963). На бел. мову творы Д. пераклаў У.Правасуд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУСО́ЙТЫ (Джусоеў) Нафі Рыгоравіч
(н. 27.2.1925, в. Ногкаў, Паўд. Асеція),
асецінскі пісьменнік і літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1968). Паэтычны дэбют — зб. «Сэрца салдата» (1949), у якім складаны свет думак, пачуццяў, душэўных перажыванняў сав. воіна ў гады ваен. выпрабаванняў. У кнігах паэзіі «Лірыка» (1955), «Думы Асеціі» (1959), «Безыменная кніга» (1967), гіст. раманах «Кроў продкаў» (1965), «Дванаццаць ран як адна...» (1970), «Слёзы Сырдона» (1979), п’есе ў вершах «Світальная зара» (1977), аповесці «Сонцаварот» (1965) — мінулае і сучаснае асецінскага народа, складаныя чалавечыя лёсы, хараство роднай зямлі. Даследуе гісторыю асецінскай л-ры. Літ. прэмія імя К.Хетагурава 1979. Пераклаў на асецінскую мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Дж. пераклаў Г.Кляўко.
Тв.:
Рус.пер. — Реки вспять не текут: Повести М., 1981.