старажытнаегіпецкая назва краіны ва Усх. Афрыцы, магчыма, на ўзбярэжжы Адэнскага заліва, на п-ве Самалі. Пачынаючы са Стараж. царства (3-е тыс. да н.э.) егіп. фараоны шмат разоў адпраўлялі гандл. і рабаўніцкія экспедыцыі ў П. па Чырвоным моры. З П. вывозілі міру, золата, чорнае дрэва, слановую косць, а таксама рабоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛ-А́НЯ (літаральна — маці ветру),
у венгерскай міфалогіі гаспадыня ветру. Паводле аднаго з варыянтаў міфа, вецер дзьме з дзіркі, што знаходзіцца ў вял. гары недзе за сямю гарамі, а С.-А. сцеражэ гэтую дзірку. Паводле інш. уяўленняў, жытло С.-А. знаходзіцца сярод галін сусв.дрэва, ад руху якіх і ўсчынаецца вецер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВІ́НКА»,
дзіцячая гульня на Беларусі. Колькасць удзельнікаў неабмежавана. Кожны гулец павінен мець кіёк. Каб вырашыць, каму выконваць ролю пастуха, праводзілася жараб’ёўка: па чарзе браліся за кіёк зверху над рукой папярэдняга, і каму выпала брацца за канец кійка апошнім, заставаўся «пастухом». Удзельнікі свабодна станавіліся кругам і выкопвалі насупраць сябе неглыбокую ямку, у якой на працягу гульні трымалі канец кійка. «Пастух» з дапамогай кійка «выганяў» (выкатваў) на «выган» (цэнтр круга) «С.» (невял. кавалак дрэва) і пачынаў яе «пасвіць» (падштурхоўваць то да аднаго, то да другога гульца’). Гулец павінен быў хутка адагнаць яе ад сябе на «выган» (адкінуць кавалак дрэва ў цэнтр круга) і паставіць кіёк назад у ямку. «Пастух» таксама імкнуўся паставіць свой кіёк у свабодную ямку гульца, і калі яму ўдавалася, яны мяняліся ролямі. Дапамагчы гульцу адагнаць «С.» мог суседні гулец. Гульня вядома на Магілёўшчыне, Міншчыне і Віцебшчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗІ́ЎНАЯ АПРАЦО́ЎКА,
апрацоўка металаў, каштоўных камянёў, горных парод, шкла, дрэва, пластмас і інш. матэрыялаў зразаннем тонкага слоя абразіўным інструментам. Асн. прызначэнне — забеспячэнне павышанай дакладнасці і якасці паверхні, што апрацоўваецца. Можа выкарыстоўвацца таксама для чарнавой абдзіркі паверхняў, рэзкі, знімання вял. прыпускаў. Да абразіўнай апрацоўкі адносяцца паліраванне, шліфаванне, ханінгаванне, даводка, прыцірка, абразіўна-імпульсная апрацоўка, суперфінішаванне і г.д.
грузінскі скульптар-манументаліст. Нар. мастак Грузіі (1979). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1950—55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці-Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы героям-маракам у Поці (абодва 1979). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́РКА,
1) пасудзіна з клёпак або выдзеўбаная з дрэва, пашыраная на Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. Дыяметр у 1,5—2 разы большы за вышыню. Мела вушкі, за якія прывязвалі вяроўку або рамень і насілі цераз плячо. Бралі М. ў поле, на сенажаць, у лес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАЭМА́ЛІ, нітрафарбы,
эмалевыя фарбы на аснове нітралакаў. Утвараюць дэкар. пакрыцці (напр., «малатковыя», з люстраным бляскам). Наносяць на слой алкіднай ці фенола-алейнай грунтоўкі (гл.Лакафарбавыя пакрыцці), пры пнеўматычным распыленні высыхаюць за 15—30 мін (пры пакаёвай т-ры). Выкарыстоўваюць для афарбоўкі металу (аўтамабілі, прыборы, станкі), дрэва (кухонная і мед. мэбля), тканіны і скуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́МБА (Pemba),
каралавы востраў у Індыйскім ак., на ўсх. узбярэжжы Афрыкі, тэр. Танзаніі. Ад мацерыка аддзелены прал. Пемба. Пл. 984 км². Нас. 265 тыс.ж. (1998). Выш. да 99 м. Клімат экватарыяльна-мусонны. Ападкаў да 1000 мм за год. Трапічнае земляробства — плантацыі гваздзіковага дрэва, какосавай пальмы. Гал. гарады — Чаке-Чаке і Ветэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «САФІ́Я».
Створана ў 1960 у г. Полацк Віцебскай вобл. на базе арцелі «Чырвоная вышывальшчыца». З 2000 наз. «Сафія». Асн. прадукцыя: строчана-вышытыя жаночыя сукенкі, сталовая і пасцельная бялізна; вырабы маст. апрацоўкі дрэва (кантэйнеры для хлеба, салянкі, пано, куфэркі), лозапляцення (дэкар. блюды, сухарніцы, фруктоўніцы і інш.), ручнога і машыннага маст. вязання.