у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., за 25 км на З ад г. Рэчыца. Адкрыта ў 1979, распрацоўваецца з 1980. Паклады нафты пл. каля 6 км² прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыб. 2900—3900 м. Пароды калектары — трэшчынавата-кавернозна-порыстыя даламіты і вапнякі. Нафта высокапарафінавая, маласмалістая, маласярністая, лёгкая, малавязкая з удзельнай вагой 0,87 г/см³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-МАЛАДУ́ШЫНСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ,
у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., за 25 км на ПдЗ ад г. Рэчыца. Уваходзіць у Прыпяцкі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1989, распрацоўваецца з 1990. Паклады нафты пл. каля 1,9 км² прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Маладушынскай тэктанічнай зоны. Глыб. залягання нафтаносных гарызонтаў 2313—3690 м. Пароды-калектары — порыста-кавернозна-трэшчынаватыя даламіты і вапнякі. Нафта лёгкая, малавязкая, маласярністая, маласмалістая, сярэднепарафінавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ДЗВІНСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
У Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля в. Надзвін. Уваходзіць у Прыпяцкі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1972, распрацоўваецца з 1980. Паклады нафты пл. 7,2 км² прымеркаваны да дэвонскіх адкладаў ( у іх разрэзе 2 саляносныя, падсалявыя і надсалявыя тоўшчы) на ПнУ Прыпяцкага прагіну, у межах Маладушынскай зоны падняццяў. Глыб. залягання нафтаносных пластоў 2915—2939 м. Пароды-калектары — трэшчынна-порава-кавернавыя вапнякі і даламіты. Разведаныя запасы нафты 2,7 млн.т. Нафта маласярністая, смалістая, парафінавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХА́РА-ЛІВІ́ЙСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН Размешчаны на тэр. Алжыра, Лівіі, Туніса і Егіпта. Уключае Алжыра-Лівійскі і Сахара-Міжземнаморскі нафтагазаносныя басейны. Пл. каля 2,5 млн.км². Пач. запасы нафты 8,6 млрд.т, газу 4,8 трлн. м³. Адкрыта больш за 250 нафтавых і газанафтавых і 60 газавых радовішчаў. Нафтагазаносныя адклады ад кембрыю да палеагену. Гал. нафтавыя радовішчы: Серыр, Амаль, Джалу, Насэр, Самах, Інтысар (Лівія); Хасі-Месауд, Зарзаіцін (Алжыр). Гал. газавыя радовішчы: Хасі-Рмель, Гурд-Нус (Алжыр), Хатэйба (Лівія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКОТ (Scott) Джайлс Гілберт Малодшы
(9.11.1880, Лондан — 8.11.1960),
англійскі архітэктар; гал. прадстаўнік неагатычнага кірунку ў англ. архітэктуры 20 ст. Унук Дж.Г.Скота. Вучыўся ў каледжы Боманта ў г. Віндзар. Прэзідэнт Арх. асацыяцыі (1920—21) і Каралеўскага ін-та брыт. архітэктараў (1933—35). Асн. творы: англіканскі сабор (1904—24) у Ліверпулі, электрастанцыя Батэрсі (1932—34) і мост Ватэрлоо (1939—45) у Лондане, б-ка ун-та (адкрыта ў 1934) у Кембрыджы, будынкі б-кі Бодлі (1946) у Оксфардзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ,
установа ордэна езуітаў у Мсціславе: у 1690—1711 місія (першая спроба заснаваць місію была зроблена, паводле некат. звестак, у 1616 мсціслаўскім старостам П.Пацам па загадзе караля Жыгімонта III), у 1711—79 рэзідэнцыя, у 1779—1820 калегіум. У 1691 пры місіі адкрыта ніжэйшая школа. Пасля пераўтварэння школы ў калегіум яго праграма набыла характар сярэдняй навуч. установы, выкладаліся таксама франц., ням. і рус. мовы. У 1725 пры калегіуме адкрытамуз. бурса, у 1740 — аптэка, меліся канвікт (пансіён) і б-ка. Першыя драўляныя будынкі не захаваліся. У 1730—48 пабудаваны мураваны касцёл Міхаіла Архангела — 3-нефавая мураваная базіліка з трансептам і 2-вежавым гал. фасадам. Цэнтр. неф завершаны масіўнай паўкруглай алтарнай апсідай. 2-ярусныя крылы трансепта ўрэзаны ў высокія бакавыя нефы. Гал. фасад падзелены на 2 ярусы вузкім карнізам і завершаны развітым антаблементам са ступеньчатым атыкам у цэнтры і чацверыковымі вежамі па баках (верхнія ярусы не зберагліся); (у касцёле знаходзіўся абраз Маці Божай, які лічыўся цудатворным). У 1764—79 пабудаваны (у 1796 рэканструяваны) 2-павярховы прамавугольны ў плане навуч. корпус, які прылягаў да касцёла з Пд з боку апсіды. У 1820 калегіум закрыты. Будынкі захаваліся. Цяпер тут школа-інтэрнат для глухіх дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́БСАНА ПУСТЫ́НЯ (Gibson Desert),
пустыня на З Аўстраліі, паміж. Вял. Пясчанай пустыняй на Пн і Вял. пустыняй Вікторыя на Пд. Пл. 240 км². Паверхня — друзаватае плато выш. 300—500 м, складзенае з дакембрыйскіх парод; на У — астанцавыя кражы з гранітаў і пясчанікаў выш. да 762 м, на З — саланчакі. Клімат трапічны пустынны. Ападкаў менш чым 250 мм за год. Рэдкія зараснікі хмызняковай акацыі і злака спініфекс. Пашавая жывёлагадоўля. Адкрыта ў 1873 англ. экспедыцыяй Э.Джайлса. Названа імем загінуўшага ўдзельніка экспедыцыі А.Гібсана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПІЎТА́К,
археалагічная культура паляўнічых на маржоў, цюленяў і карыбу, якая існавала ў 1-й пал. 1-га тыс.н.э. на мысе Хоп (Аляска). У 1939—41 адкрыта і даследавана больш за 700 драўляных чатырохвугольных паўпадземных жытлаў з агнішчамі. Выяўлена 138 пахаванняў, некаторыя ў драўляных трунах з багатым інвентаром і загадкавымі скульптурамі, якія, магчыма, звязаны з шаманізмам. Знойдзены аббітыя каменныя прылады, вырабы з косці, іклаў і рогу (наканечнікі стрэл, коп’яў, астрогі, іголкі і інш.), скульптурныя выявы жывёл, фантастычныя фігуркі з маржовых іклаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ВЫ МОД ЗЯМЛЯ́ (Queen Maud Land),
частка Усх. Антарктыды паміж 20°зах. і 45°усх. д. На Пн абмываецца морамі Лазарава, Рысер-Ларсена і Касманаўтаў. Паверхня магутнага ледавіка ўздымаецца на Пд да выш. 3500 м. Берагі ўяўляюць сабой шэльфавыя ледавікі. У прыбярэжнай ч. асобныя горныя хрыбты і вяршыні ўзнімаюцца над паверхняй ледавіка і дасягаюць вышыні больш за 3000 м. Дзейнічаюць навук. станцыі: Новалазараўская (Расія), САНАЭ (Паўд.-Афр. Рэспубліка), Сёва (Японія). Адкрыта ў 1930 нарв. экспедыцыяй Я.Рысер-Ларсена. Названа ў гонар нарв. каралевы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНЫ ЦЭНТР,
(МНТЦ), міжурадавая арганізацыя, якая садзейнічае пераарыентацыі ведаў і вопыту вучоных, звязаных з распрацоўкай і вытв-сцю зброі масавага знішчэння, на мірную дзейнасць. Засн. Еўрапейскім саюзам, Расіяй і ЗША (1992). Асн. мэты: фінансаванне грамадз. праектаў, заахвочванне і пашырэнне магчымасцей навук.-тэхн. супрацоўніцтва, а таксама фінансаванне і арганізацыя семінараў і навуч. курсаў. У 1994 да МНТЦ далучыліся з мэтай фінансавання Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, у 1998 — Карэя. Беларусь далучылася да МНТЦ у 1994, у 1996 адкрытаБел. рэгіянальнае аддзяленне МНТЦ.