вёска ў Тэвельскім с/с Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Кобрын—Камянец. Цэнтр калгаса. За 10 км на ПнЗадг. Кобрын, 56 кмад Брэста, 3 кмадчыг. ст. Тэўлі. 611 ж., 241 двор (2001). Прадпрыемства па перапрацоўцы люмінесцэнтных лямпаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Сямёнаўская царква (1808). Помнік у гонар 38-га егерскага палка, які 13.8.1812 каля С. адбіў наступленне напалеонаўскай кавалерыі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПАПА́ЎЗА (адгрэч. tropos паварот, змена + паўза) пераходны слой паміж трапасферай і стратасферай. Таўшчыня ад некалькіх соцень метраў да 2—3 км.
Выш. вагаецца ў залежнасці адгеагр. шыраты (у палярных шыротах 8—10 км, над экватарам 16—18 км), пары года (зімой ніжэйшая, чым летам) і цыкланічнай дзейнасці (у цыклонах ніжэйшая, у антыцыклонах вышэйшая). У субтропіках назіраюцца разрывы Т., абумоўленыя магутнымі струменнымі плынямі, у сувязі з чым адрозніваюць Т. нізкую цёплую палярную і высокую халодную трапічную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРОМП (франц. trompe ад старажытнаверхненям. trumba труба) у архітэктуры, трохвугольная нішападобная скляпеністая канструкцыя ў форме ч. конуса, палавіны або чвэрці сферычнага купала. Т. служаць для пераходу ад ніжняй, квадратнай у плане ч. будынка да верхняй, круглай ці шматвугольнай (ад купала або яго барабана). Часам Т. з’яўляецца апорнай канструкцыяй для вуглавых купалаў, эркераў. Т. былі пашыраны ў сярэдневяковай архітэктуры Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Закаўказзя і Еўропы; у рус. і бел. дойлідстве — пераважна ў 17 ст.Гл. таксама Ветразі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ЦЫУСА—БО́ДЭ ПРА́ВІЛА,
эмпірычнае правіла, якое ўстанаўлівае залежнасць паміж адлегласцямі планет ад Сонца. Прапанавана ням. вучоным І.Тыцыусам (1766), стала вядома з прац ням. астранома І.Бодэ (1772).
Паводле Т.—Б.п. адлегласці планет ад Сонца знаходзяцца па формуле:
, дзе an — адлегласць, выражаная ў астр. адзінках, n — нумар планеты. пачынаючы ад Венеры (для Меркурыя 1-ы член сумы роўны нулю.). Дакладнасць вызначаных адлегласцей каля 3%. Тэарэтычна Т.—Б.п. не растлумачана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХВА́ЛА,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Можа, каля аўтадарогі Беразіно—Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пдадг. Крупкі, 158 кмад Мінска, 30 кмадчыг. ст. Бобр. 970 ж., 373 двары (2002). Торфабрыкетны з-д «Туршоўка», 2 лясніцтвы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, і А.С.Лукашэвічу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯХЦІ́Н,
вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Друць. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 20 км на Пдадг. Бялынічы, 65 кмад Магілёва, 20 кмадчыг. ст. Друць. 904 ж., 358 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Мікольская царква. Брацкая магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі група археал. помнікаў эпохі неаліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСЬМО́НЫ,
вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Аслік. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 15 км на ПнЗадг. Бялынічы, 59 кмад Магілёва, 40 кмадчыг. ст. Слаўнае. 336 ж., 138 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, амбулаторыя. аддз. сувязі. Брацкія магілы партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. На паўн.-зах. ускраіне вёскі курганны могільнік Эсьмоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́Р’ЕВА,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Усяжа. Цэнтр сельсавета і вытв.аддз. Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі. За 21 км на Пнад горада і чыг. ст. Смалявічы, 59 кмад Мінска. 325 ж., 113 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік у гонар партыз. брыгады «Смерць фашызму». За 2 км на Пдад вёскі археал. помнік — селішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЎБА́сельскагаспадарчых раслін,
працэс размеркавання насення ў верхнім слоі глебы для яго прарастання; адзін з прыёмаў агратэхнікі ў раслінаводстве. Механізаваную С. праводзяць сеялкамі і інш. Дастатковае забеспячэнне праросткаў вільгаццю, цяплом і паветрам дасягаецца добрай перадпасяўной апрацоўкай глебы, спосабамі і аптымальнымі тэрмінамі С., глыбінёй загортвання насення, нормамі высеву, унясеннем угнаенняў інш.
Перадпасяўная апрацоўка глебы захоўвае вільгаць у глебе, ачышчае поле ад пустазелля, забяспечвае неабходную рыхласць глебы; яе прыёмы (баранаванне, культывацыя, шлейфаванне. прыкачванне) і іх паслядоўнасць залежаць ад клімат., глебавых умоў і с.-г. культуры. Спосабы С. выбіраюцца з улікам біял. патрабаванняў с.-г. культур да плошчы жыўлення, асвятлення. вільготнасці, апрацоўкі міжрадкоўяў. Вылучаюць С. раскідную, радковую, гнездавую і інш. Тэрміны С. залежаць адс.-г. культуры і раёнаў вырошчвання. Да раслін ранніх тэрмінаў С. належаць яравая пшаніца, ячмень, авёс, лён, цукр. і кармавыя буракі, гарчыца. гарох, шматгадовыя травы. віка; больш позніх тэрмінаў — кукуруза. сорга, проса. грэчка, рыс, соя, бахчавыя і інш. культуры, насенне якіх прарастае пры больш высокай т-ры ці ўсходы гінуць ад веснавых замаразкаў. Глыбіня загортвання залежыць адбіял. патрабаванняў насення да ўмоў прарастання, мех. складу і вільготнасці глебы. Буйное насенне загортваюць глыбей (кукурузу да 10—12 см), чым дробнае (тытунь і шматгадовыя травы на 0,5—2 см). На гліністых глебах насенне загортваюць на меншую глыбіню, чым на пясчаных і сугліністых. Аднормы высеву залежаць плошча жыўлення раслін, іх кусцістасць, галінастасць, аблісцеласць, ураджайнасць і якасць прадукцыі. Норма высеву залежыць адбіял. асаблівасцей культуры, ступені акультуранасці і ўзроўню ўрадлівасці глебы, вільготнасці яе верхняга слоя. тэрміну С., папярэдніх культур і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОНЕЧНАЯ РАДЫЯЦЫЯ.
Найважнейшай энергет. крыніцай фарміравання клімату з’яўляецца сонечная радыяцыя. Яна вызначае інтэнсіўнасць развіцця фіз.-геагр. працэсаў, што адбываюцца ў геаграфічнай абалонцы. Колькасць радыяцыі вызначаецца становішчам Беларусі паміж 56° і 51°паўн. ш., залежыць ад вышыні сонца над гарызонтам у розныя сезоны года, працягласці дня і воблачнасці. Працягласць дня залежыць ад шыраты месца і па-рознаму змяняецца на працягу года. Зімой працягласць дня ў напрамку з Пд на Пн памяншаецца, а летам, наадварот, павялічваецца. У дні раўнадзенстваў (21 сакавіка і 23 верасня) вышыня сонца роўная 90° — 23,5°. Гадавыя велічыні сумарнай радыяцыі на тэр. Беларусі складаюць 3500 МДж/м² на Пн і 4100 МДж/м² на Пд (85—97 ккал/см²). У напрамку на Пд гэтая велічыня паступова павялічваецца. У ліпені — самым цёплым месяцы — сумарная радыяцыя прыкладна ў 9 разоў большая, чым у самым халодным месяцы — студзені. Летам пераважае прамая сонечная радыяцыя (складае 50—52% ад сумарнай), зімой — рассеяная радыяцыя (складае 70—80% ад сумарнай). Гадавыя сумы рассеянай радыяцыі змяняюцца ў межах ад 2100 МДж/м² на Пд да 1900 МДж/м² на Пн. Моцным фактарам, што ўплывае на паступленне сонечнай радыяцыі, з’яўляецца воблачнасць. Ад воблачнасці залежыць велічыня прамой радыяцыі. У пахмурнае надвор’е яе паступленне зусім прыпыняецца, аднак рассеяная радыяцыя пры гэтым павялічваецца. Так, у Мінску прамая радыяцыя складае 38% ад той колькасці, якая магчыма пры бязвоблачным небе. Воблачнасць абумоўлівае павелічэнне рассеянай радыяцыі і з’яўляецца істотным фактарам міжгадавых ваганняў сонечнай радыяцыі. За інструментальны перыяд назіранняў у асобныя гады мінім. сумы прамой, рассеянай і сумарнай радыяцыі ў Мінску складалі адпаведна 1175, 1824, 3000 МДж/м², а макс. — 2204, 2275 і 4174 МДж/м². Воблачнасць вызначае працягласць сонечнага ззяння. Сярэдняя гадавая працягласць сонечнага ззяння змяняецца ад 1750 гадзін на Пн да 1870 гадзін на Пд, што складае 40% ад магчымага пры адсутнасці воблакаў. У астатні час сонца закрыта воблакамі і да зямлі прыходзіць толькі рассеяная радыяцыя. Максімум працягласці сонечнага ззяння назіраецца ў чэрвені (265—290 гадзін), мінімум — у снежні (25—30 гадзін). На цёплае паўгоддзе прыпадае каля 80% гадавой працягласці сонечнага ззяння. Частка сумарнай радыяцыі, якая спажываецца зялёнымі раслінамі на фотасінтэз, і з’яўляецца фотасінтэтычнаактыўнай радыяцыяй (ФАР). Гадавая сума ФАР на Беларусі змяняецца ад 1900 МДж/м² на Пн да 2200 МДж/м² на Пд. Доля спажывання ФАР для фотасінтэзу невялікая. Звычайныя аграфітацэнозы засвойваюць усяго 1% яе, а найбольш прадуктыўныя — 4—5%. Радыяцыйны баланс на ўсёй тэр. краіны дадатны. У сярэднім за год ён складае 1500—1800 МДж/м², паступова нарастаючы з ПнУ на ПдЗ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)