ПЕ́РШЫ СХОД БЕЛАРУ́САЎ БЛІ́ЗКАГА ЗАМЕ́ЖЖА Адбыўся 19—20.12.1992 у Мінску; прысутнічалі 240 дэлегатаў з рэгіёнаў былога СССР, Польшчы, а таксама ганаровыя госці — вядомыя дзеячы, прадстаўнікі дзярж. і грамадскіх арг-цый Беларусі. Арганізаваны згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». Удзельнікі сходу прынялі заяву і звароты да народаў Беларусі, да беларусаў свету, да парламентаў і ўрадаў на тэр. былога СССР, урада Беларусі. Прынята рашэнне аб правядзенні Першага з’езда беларусаў свету.
Літ.:
Канус К. Мы не пасынкі твае, Беларусь! // Бел. мінуўшчына. 1993. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫРА́НКА, Хамутоўка,
рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток р. Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 622 км². Пачынаецца з воз. Малочнае, цячэ праз азёры Белае і Рыбніца. Ад вытоку давоз. Белае называецца Хамутоўка. Асн. прыток — р. Бярвенка. Даліна ў сярэднім цячэнні невыразная, у верхнім і ніжнім трапецападобная (шыр. 200—300 м). Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, шыр. 3—4 м, месцамі да 10 м, на ўчастку ніжэй воз. Рыбніца дав. Пыра (3,2 км) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАНІ́Т (ад грэч. rhodon ружа),
мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, сілікат марганцу, CaMn4[Si5O15]. Мае ў сабе аксіду марганцу да 54%, прымесі закісу жалеза да 12%, магнію, алюмінію, цынку. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Утварае тонказярністыя масы, прамяністыя агрэгаты, таблітчастыя крышталі. Колер ад бледнага да ярка-ружовага і чырвонага. Цв. 5—6,5. Шчыльнасць 3,4—3,7 г/см³. Крохкі. Непразрысты, зрэдку (крышталічны) амаль празрысты. Паходжанне кантактава- і рэгіянальна-метамарфічнае, гідратэрмальнае. Парода арлец, складзеная пераважна з Р., выкарыстоўваецца як дэкаратыўна-вырабны камень. Пры выветрыванні ўтварае марганцавыя руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РГАН II (акадскае Шарукін),
цар Асірыі ў 722—705 дан.э. Прыйшоў да ўлады пасля звяржэння цара Салманасара V [727—722 дан.э.]. У сваёй палітыцы імкнуўся прымірыць інтарэсы жрэцтва і прывілеяваных гарадоў Асірыі і Вавілоніі з інтарэсамі ваен. партыі. Завяршыў заваяванне Ізраільскага царства (722) і Сірыі (717); у 714 перамог Русу I, цара Урарту, захапіў г. Мусасір з урарцкімі скарбамі, заваяваў шэраг абласцей ўсх. М. Азіі (імкнуўся не дапусціць саюзу Урарту з Фрыгіяй), а таксама Мідыі; у 710—709 авалодаў Вавілоніяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РНА, сарна (Rupicapra rupicapra),
млекакормячае сям. пустарогіх атр. парнакапытных. Адзіны від роду; 8—9 падвідаў. Пашыраны ў гарах Еўропы і М. Азіі.
Даўж. цела да 140 см, выш.да 85 см, маса да 50 кг. Маюць кручкападобныя рогі даўж. 7—10 см. Шэрсць зімой доўгая, густая, чорна-бурая; летам кароткая, рыжая. Корміцца горнай травяністай расліннасцю, галінкамі кустоў, дрэў і лішайнікамі. Нараджае 1, зрэдку 2—3 дзіцянят. Аб’ект палявання і развядзення у некат. месцах здабыча забаронена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЕГЕРМА́НСКІ КАНА́Л,
суднаходны канал у Германіі, які злучае рэкі Эмс, Везер і Эльбу, а праз сістэму каналаў — р. Рэйн з р. Одэр. Даўж. 325 км, мінім.глыб. 3 м; 3 шлюзы, суднапад’ёмнікі, прапускае судны грузапад’ёмнасцю да 1 тыс.т. Адкрыты ў 1938. Канал мае адгалінаванні на Оснабрук, Місбург, Ліндэн, Гільдэсгайм, Зальцгітэр. У 1976 ад С.к. пабудаваны Эльбскі абвадны канал (канал Поўнач—Поўдзень) ад г. Вольфсбург да нізоўяў р. Эльба і далей да ўзбярэжжа Паўн. мора (г. Любек). Гал. парты: Оснабрук, Гановер, Браўншвайг, Берлін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАХІКА́РПУС (Trachycarpus),
род кветкавых раслін сям. пальмаў. 8 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі і Гімалаях. Культывуюць холадаўстойлівыя пальмы Т. Форчуна (T. fortunei) і Мартыуса (T. martianus).
Дрэвападобныя расліны выш.да 20 м, ствол дыяметрам да 20 см. укрыты карычнева-бурымі валокнамі, на верхавінцы — пучок вял. веерападобнага лісця (каля 30). Кветкі у буйных галінастых пазушных суквеццях даўж.да 1 м. Плод — касцянка. З лісця атрымліваюць валокны для вырабу цыновак, грубых тканін, шчотак і інш.Тэхн. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЎТО́НЫ (лац. Teutoni, Teutones),
старажытнагерманскае племя, якое жыло на зах. узбярэжжы п-ва Ютландыя і ў вусці р. Эльба. Упершыню згадваюцца ў працах Пітэаса (2-я пал. 4 ст.дан.э.). У канцы 2 ст.дан.э. рушылі на Пд і разам з кімврамі і амбронамі спустошылі Галію. Большая ч. Т. разам з амбронамі ў 102 дан.э. была знішчана ў бітве каля Акваў Секстыевых (цяпер Экс-ан-Праванс, Францыя) рым. войскам на чале з Г.Марыем. Часам словам «Т.» пазначалі германцаў увогуле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УАЛЬЯ́ГА (Huallaga),
рака ў Перу, правы прыток р. Мараньён (бас.р. Амазонка). Даўж. каля 1200 км, пл.бас. каля 95 тыс.км². Вытокі на ўсх. схілах Зах. Кардыльеры. Цячэ паміж Цэнтр. і Усх. Кардыльерамі, утварае 42 парогі, у ніжнім цячэнні прарываецца праз Усх. Кардыльеру і выходзіць на Амазонскую нізіну. Разводдзе з вер.дасак., у ніжнім цячэнні пад’ём вады да 6—7 м. Сярэдні расход вады каля 3500 м³/с. Суднаходная даг. Юрымагуас (250 км ад вусця). На У. — г. Уанука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЬКАПІРЫ́Т (ад грэч. chalkos медзь + пірыт), медны калчадан,
мінерал класа сульфідаў, CuFeS2. Змяшчае да 34,6% медзі, да 30,5% жалеза, да 34,9% серы, часам прымесі марганцу, мыш’яку, серабра, золата, селену, індыю і інш.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі, вышэй 700 °C — у кубічнай. Утварае суцэльныя зярністыя масы, украпанікі, зрэдку тэтраэдрычныя крышталі. Колер латунна-жоўты. Бляск металічны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 4,1—4,3 г/см³. Крохкі. Паходжанне пераважна гідратэрмальнае, таксама магматычнае і кантактава-метасаматычнае, радзей экзагеннае. Руда на медзь (гл.Медныя руды).