вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., на паўн. беразе аднайм. возера. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 45 км на ПнУ ад г. Глыбокае, 164 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Зябкі. 465 ж., 208 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква (1996). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік архітэктуры — Псуеўскі парк. У вёсцы гарадзішча (6 ст. да н.э. — 4 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Маркавіч) (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч.вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. З ліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДББССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДББССР. Яго імем названа вуліца ў г.п. Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЯ (Іван Лявонцьевіч) (27.9.1895, в. Ачукевічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.7.1944),
генерал-маёр (1943). Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваен. школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага нач. саставу (1930). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч.вайну на Зах., Паўд.-Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. франтах: нач. штаба танк. брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. Памёр ад ран. Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Аляксандр Іванавіч) (26.8.1916, в. Балгавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1957),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскі арх.-буд. тэхнікум (1934), Ленінградскае ваенна-інж. вучылішча (1938). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Сцяпным фронце. Камандзір дэсантна-паромнай пераправы маёр Р. вызначыўся 28.9—6.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра ў раёне г. Крамянчуг (Украіна), дзе пад агнём праціўніка забяспечыў бесперапынную пераправу войск арміі. Пасля вайны да 1956 у Сав. арміі. У в. Папоўцы Капыльскага р-на пастаўлены бюст Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Мікалай Мікалаевіч) (22.2.1904, г. Лагойск Мінскай вобл. — 4.6.1982),
генерал-лейтэнант танк. войск (1954). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік баёў на Зах. фронце 1919—24. З 1924 камандзір танк. ўзвода, роты, нач. штаба і нам. камандзіра танк. брыгады. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Варонежскім, Бранскім, 2-м Далёкаўсх. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі фронту. Да 1959 у войсках і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ШКА (Мікалай Васілевіч) (13.10.1913, в. Дусаеўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 30.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). З 1935 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч.вайну на Паўн.-Зах., 2-м Бел. франтах. Нам. камандзіра зенітнага артыл. палка маёр Р. вызначыўся 30.6.1944 у час абароны чыг. моста і пераправы цераз р. Бярэзіна каля в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., дзе з яго ўдзелам зенітны полк адбіў некалькі контратак ворага; у баі Р. замяніў камандзіра кулямётнай роты і знішчыў каля 200 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. На радзіме Р. пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТКЕ́ВІЧ (Іван Адамавіч) (3.7.1898, г. Барысаў Мінскай вобл. — 16.5.1962),
генерал-лейтэнант (1949). Скончыў вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1954). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Усх. фронце. З 1941 на выкладчыцкай рабоце ва Узбекістане. У Вял.Айч.вайну з 1942 на Паўн.-Каўказскім, Сцяпным, 2-м Укр., 3-м Бел. франтах: камандзір батальёна, нач. штаба палка, брыгады, дывізіі; удзельнік вызвалення Украіны, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. У 1944—57 у Войску Польскім: камандзір дывізіі, нач. штаба арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎЧАКО́Ў (Фёдар Фёдаравіч) (27.9.1910, в. Кузькавічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. —20.4.1952),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен. ветэрынарна-фельч. школу (1933), 2-е Маскоўскае пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч.вайну з ліп. 1941 на Паўд.-Зах., 2-м і 1-м Бел. франтах. Стралк. рота на чале са ст. лейтэнантам Р. вызначылася 29.7.1944 у баі каля г. Пулавы (Польшча), дзе фарсіравала Віслу, адбіла 8 контратак ворага, захапіла вышыню, садзейнічала пераправе інш. падраздзяленняў палка. Да 1951 у органах МУС. У в. Кузькавічы помнік Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФАЛО́ВІЧ (Аляксандр Міхайлавіч) (20.8.1898, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 2.6.1971),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў школу паветр флоту (1921), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. З 1939 і ў 1946—50 выкладчык Ваенна-паветр. акадэміі. У Вял.Айч.вайнунач. штаба ВПС 12-й і камандуючы ВПС 6-й армій Паўд.-Зах. фронту, нач. паветрана-стралк. службы ВПСЧырв. Арміі. Удзельнік баёў на Украіне, Барвенкава-Лазоўскай аперацыі, баёў пад Харкавам. 1946—50 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́БІС (Павел Іванавіч) (7.2.1923, в. Мікуленкі Расонскага р-на Віцебскай вобл. — 10.4.1996),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну партызан Расонскай брыгады імя Сталіна, з 1943 на фронце. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Р. вызначыўся ў баях на тэр. Віцебскай вобл. і Латвіі: 26.12.1943 праявіў гераізм пры адбіцці варожых контратак; 14.8.1944 агнём з кулямёта прыкрываў пераправу сав. войск цераз р. Ліелупе, знішчыў 2 гарматныя разлікі і 2 кулямёты ворага; 13.1.1945 у раёне Клайпеды агнём з кулямёта знішчыў станковы кулямёт з разлікам і шмат жывой сілы праціўніка.