ЛАПЯНКО́Ў (Іван Адамавіч) (15.1.1912, в. Яськаўшчына Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.12.1972),
Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінійскім, Варонежскім, 1-м Укр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Віслы. З групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсіравання, захапіў 2 лодкі, пераправіўся і замацаваўся на левым беразе; 6 гадзін група адбівала контратакі ворага, стварыўшы ўмовы для фарсіравання ракі.