САБАЛЕ́ЎСКІ Павел Іосіфавіч (н. 8.3.1943, в. Забылінне Мінскага р-на),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1968). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі, з 1993 заг. аддзела, з 1994 нам. дырэктара). Адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па выліч. матэматыцы (набліжаным інтэграванні, інтэрпаляванні аператараў у бясконцамерных прасторах), матэм. тэорыі праектавання матрычных спец. працэсараў на звышвял. інтэгральных схемах.
Тв.:
Functional Integrals: Approximate, Evaluation and Application. Dordrecht, 1993 (разам з А.Дз.Ягоравым, Л.А.Яновічам);
Параллельные алгоритмы и модели матричных процессоров для вычисления кратных сумм (разам з М.А.Ліхадзедам) // Электронное моделирование. 1998. Т. 20, № 2;
Распараллеливание алгоритмов на основе расщепления макроопераций (разам з Ліхадзедам, А.А.Цівунчыкам) // Докл.Нац.АН Беларусі. 2001. Т. 45, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЯ́НС (франц. faïence ад назвы італьян. горада Фаэнца, дзе вырабляюць фаянс),
1) у тэхніцы — шчыльны керамічны матэрыял, а таксама вырабы з яго. Атрымліваюць абпалам паўфабрыкатаў з тонкай сумесі белапаленай гліны, кааліну, кварцу, палявога шпату.
Пасля абпалу Ф. мае шчыльны драбнапорысты непрасвечвальны чарапок. Для змяншэння водапаглынання Ф. пакрываюць непразрыстай (глухой) або празрыстай палівай. Вызначаецца мех. трываласцю, воданепранікальнасцю, хім. і тэрмічнай устойлівасцю. Выкарыстоўваецца для вырабу сан.-тэхн. абсталявання, абліцовачных плітак, посуду, дэкар. вырабаў і інш. Вырабы з матэрыялу, блізкага да Ф., вядомыя з 4—5 ст. (Стараж. Егіпет, Кітай). У 16 ст. выраб Ф. пачаўся ў Францыі, з 18 ст. — у Расіі.
2) У мастацтве — вырабы з гэтага матэрыялу (посуд, дробная пластыка, вазы, арх. дэталі, дэкар. пано і інш.) маст. і быт. прызначэння. Фаянсавым вырабам уласцівы большая ў параўнанні зфарфорам абагульненасць форм, разнастайнасць спосабаў дэкарыравання, колеравай палітры і відаў палівы.
Пераважае размалёўка керамічнымі фарбамі: падпаліваная ручная (солямі металаў, ангобам, каляровымі эмалямі і палівай), а таксама мех. (аэраграфія, шаўкаграфія, штамп); надпаліваная ручная спец. фарбавальнікамі, а таксама надпаліваны друк, штамп, абводка золатам, шаўкаграфія і інш. Вырабы аздабляюць таксама ляпным рэльефам і скульпт. дэталямі ў спалучэнні з размалёўкай. Сусв. вядомасць набылі фаянсавыя вырабы краін Усходу, а таксама дэлфцкі Ф. (Нідэрланды), мануфактуры Дж.Уэджвуда (Вялікабрытанія), гжэльская кераміка (Расія) і інш.
На Беларусі Ф. вядомы з 18 ст. Яго выраблялі на мануфактурах кн. Радзівілаў у Свержані (гл.Свержанская фаянсавая мануфактура) і Урэччы (Любанскі р-н Мінскай вобл.), А.Тызенгаўза ў Гродне, М.Агінскага ў Целяханах (гл.Целяханскія фаянсавыя вырабы), з 1818 на ф-цы ў Слуцку, з 1951 на Мінскім фарфора-фаянсавым з-дзе (з 1961 Мінскі фарфоравы завод). З 1960-х г.дэкар. кампазіцыі, вазы, блюды, наборы посуду дэкар. пано стварылі бел. мастакі В.Гаўрылаў, Р.Кійко, Т.Пятроўская, З.Раўко, Э.Фокіна і інш.
Л.Д.Фінкельштэйн.
Да арт.Фаянс. Вазы ў стылі «чорны базальт». Мануфактура «Уэджвуд». Вялікабрытанія. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЙНІКІ,
горад, цэнтр Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. За 103 км ад Гомеля, 3 км ад канцавой чыг. ст. Хойнікі, чыг. веткі Васілевічы—Хойнікі лініі Калінкавічы—Гомель. Аўтадарогамі злучаны з Рэчыцай, Калінкавічамі. Знаходзіцца ў зоне ўплыву катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. 14,6 тыс.ж. (2002). Працуюць з-ды аўтарамонтны, жалезабетонных вырабаў, Хойніцкі кансервавы завод, масласырзавод, тарфяны, філіял Гомельскага з-да «Гідрапрывод», ф-камаст. вырабаў, дрэваапрацоўчы камбінат, Хойніцкі краязнаўчы музей, царква, малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Цэнтр маст. рамяства. Брацкія могілкі сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў, брацкая магіла славацкіх партызан. Помнікі: землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну і ў гонар воінаў кав. корпуса; землякам, якія загінулі ў Афганістане; жалобы наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Помнік архітэктуры — сядзіба (19—20 ст.).
Вядомы з 1512 як вёска т.зв. Брагінскага графства ў ВКЛ. Належалі Вішнявецкім, Шуйскім, Прозарам. З сярэдзіны 16 ст. мястэчка, у Рэчыцкім пав.З канца 17 ст. цэнтр воласці. У 17—18 ст. існаваў Хойніцкі замак. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У канцы 19 ст. ў Х. 2,7 тыс.ж., 2 спіртзаводы, жалезаапрацоўчы, лесапільны і колавы з-ды, 2 вадзяныя млыны, 2 школы, Пакроўская царква, касцёл, 3 сінагогі, 26 крам, 2 заезныя двары, паштовая станцыя. З 1919 у складзе Гомельскай губ. РСФСР. З 8.12.1926 цэнтр раёна Рэчыцкай, у 1927—30 — Гомельскай акруг БССР. З 27.9.1938 гар. пасёлак Палескай вобл. У 1939—3,4 тыс.ж., лесапільны з-д. 25.8.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія амаль цалкам спалілі і разбурылі Х., загубілі 184 жыхары. Зліст. 1941 да ліст. 1943 у Х. і раёне дзейнічала Хойніцкае патрыятычнае падполле. 15.11.1942 бел. і ўкр. партызаны разграмілі ў Х. фаш. гарнізон. Вызвалены 23.11.1943 воінамі 61-й арміі Бел. фронту ў ходзе бітвы за Дняпро 1943. З 1954 у Гомельскай вобл.З 10.11.1967 горад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛМА́ЦЫЯ (Dalmacija),
гістарычная вобласць на Адрыятычным узбярэжжы Балканскага п-ва (разам з Далмацінскімі а-вамі) на тэр. Харватыі і Чарнагорыі. У старажытнасці была населена ілірыйскімі плямёнамі далматаў (адсюль назва), на прылеглых астравах з 4 ст. да н.э. існавалі грэчаскія гандл. калоніі. У 168—155 да н.э. і пазней заваявана рымлянамі, з 9 н.э.рым. правінцыя з цэнтрам у раёне сучаснага г. Спліт. З 395 у складзе Зах.Рым. імперыі, з 489 у дзяржаве остготаў, з 535 пад уладай Візантыі. У 6—7 ст. заселена славянамі, пазней прынята хрысціянства. У 9—10 ст. пад уладай Харвацкай дзяржавы, з 1102 у Венгерскім каралеўстве. У 12 — пач. 15 ст. росквіт сярэдневяковых гарадоў-камун (Задар, Спліт, Дуброўнік, Котар і інш.). У 1420—1797 Д. (акрамя Дуброўніцкай рэспублікі) — уладанне Венецыі (у 16 ст.ўнутр. раёны Д. заваяваны туркамі), у 1797—1918 —Аўстрыі (у 1806—13 было падпарадкавана Францыі, у т. л. ў складзе Ілірыйскіх правінцыйз 1809). З 1918 Д., акрамя гарадоў Задар (Зара), Рыека (Фіуме) і некалькіх астравоў, якія ўвайшлі ў склад Італіі, у Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У 2-ю сусв. вайну б.ч. Д. анексіравана Італіяй (1941). З 1945 у складзе Харватыі (асн. частка) і Чарнагорыі (крайні Пд).
Літ.:
Фрейденберг М.М. Деревня и городская жизнь в Далмации XIII—XV вв. Калинин, 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯРЫ́НЕЦ,
калекцыя дзікіх жывёл, размешчаных у клетках або вальерах для палявання, паказу наведвальнікам і інш. мэт. Папярэднікі заалагічных паркаў.
Першыя З. вядомы ў стараж. Асірыі, Вавілоне, Егіпце, Персіі; у Еўропе — пры старажытнарымскіх цырках. Адыгралі пэўную ролю ў назапашванні вопыту работы з дзікімі звярамі (распрацоўка метадаў адлову, транспарціроўкі, кармлення жывёл пры вальерным утрыманні), садзейнічалі захаванню каштоўных відаў (напр., лясныя тарпаны да 1870-х г. захаваліся ў паляўнічым З. ў Польшчы, зубры да 1920-х г. — толькі ў паляўнічым З. ў Швецыі). У канцы 18 і пач. 19 ст. у краінах Еўропы і Расіі існавалі перасоўныя прыватныя З., у якіх з камерцыйнымі мэтамі дэманстраваліся «цуды» жывёльнага свету (сланы, ільвы, малпы, кракадзілы, папугаі і інш.). У 2-й пал. 19 ст. большасць З. заняпалі або ператвораны ў заал. паркі.
На Беларусі З., прызначаныя для палявання, вядомы з 16 — пач. 17 ст. у Белавежскай пушчы (1578), Нясвіжскім парку «Альба» (1607), дзе на вял. абгароджаных участках лесу (напр., у Нясвіжскім парку плошчай каля 90 га) з палянамі, прыроднымі ці штучнымі вадаёмамі ў загонах жылі адлоўленыя дзікія звяры мясц. фауны (зубры, мядзведзі, алені, ваўкі і інш.). Паступова З. страцілі паляўнічае значэнне і ператварыліся ў функцыянальную ч. паркаў, дзе здэкар. мэтамі ўтрымлівалі разнастайных звяроў і птушак (асабліва фазанаў). Вял. «фазаннікі» былі ў парку «Альба» і Каранёўскай лясной дачы (каля Гомеля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАЛАКАПА́ЛЬНІК, канавакапальнік,
машына для пракладкі і рамонту асушальных і арашальных каналаў, канаў, траншэй, кюветаў і інш. Бываюць з актыўнымі (ротар, фрэза), пасіўнымі (плуг, адвал) і камбінаванымі рабочымі органамі. Пашыраны К. з капіруючай фрэзай, двухфрэзерныя, шнэкаротарныя, адвальна-ротарныя, плужныя.
Складаюцца з базавай машыны (трактар, самаходнае шасі) і рабочых органаў, якія навешваюцца ззаду або збоку К. з капіруючай фрэзай і двухфрэзерныя з гусенічнымі рухачамі высокай праходнасці выкарыстоўваюць на пераўвільготненых тарфяніках, двухротарныя і шнэкаротарныя — на мінер. грунтах з высокай нясучай здольнасцю. Адвальна-ротарныя і плужныя — універсальнага выкарыстання, імі ў асн. пракладваюць каналы невял. глыбіні. К. з актыўнымі (ратацыйнымі) рабочымі органамі ствараюць папярочны профіль канала з роўнымі адхонамі Фрэзерныя пракладваюць каналы глыб. 0,5—2 м у балотна-тарфяных грунтах, ротарныя — глыб. да 2 м у шчыльных грунтах, плужныя — глыб. 0,4—1,2 м. К. з камбінаванымі рабочымі органамі пракладваюць за адзін праход канал глыб. да 3 м, планіруюць дно і адхоны. На Беларусі некаторыя тыпы К. створаны ў СКБ «Меліярмаш», Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, на Мазырскім з-дзе меліярац. машын.
І.І.Леановіч.
Схемы каналакапальнікаў: а — двухфрэзернага (1 — трактар, 2 — зачышчальнае прыстасаванне з планіруючым адвалам, 3 — фрэза); б — прычапнога плужнага (1 — трактар, 2 — цягавая рама, 3 — плуг з адваламі і бермаачышчальнікамі, 4 — апорнае кола, 5 — хадавое кола); в — шнэкаротарнага (1 — шнэк, 2 — ротар, 3 — канвеер).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАНО́К Уладзімір Елісеевіч (3.7.1907, в. Востраў Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 4.11.1984),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж. і парт. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў БСГА (1931), ВПШ пры ЦККПСС (1956). З 1941 1-ы сакратар Лепельскага райкома КП(б)Б. Са жн. 1941 да чэрв. 1944 1-ы сакратар Лепельскага падп. райкома КП(б)Б, адначасова зсак. 1942 камандзір партыз. атрада № 68, са жн. 1942 камісар партыз. брыгады Чашніцкай «Дубава», зліп. 1943 камандзір партыз. брыгады Лепельскай імя Сталіна. У снеж. 1943 узначаліў аператыўную групу ЦККП(б)Б і БШПР па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. З 1944 у апараце ЦККПБ, старшыня Полацкага і Гомельскага аблвыканкомаў, 1-ы сакратар Палескага, Віцебскага абкомаў КПБ. З 1962 1-ы нам. Старшыні СМБССР, міністр вытворчасці і нарыхтовак с.-г. прадуктаў БССР. З 1974 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1961—76. Чл.ЦККПБз 1949, канд. у чл. Бюро ЦККПБз 1962 і з 1976, чл. Бюро ЦККПБ у 1966—76. Дэп. Вярх. СаветаСССРз 1946, БССР у 1951—55 і з 1963. Нам. Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1968—74. Аўтар кніг «У баях за Радзіму» (3-е выд., 1964), «Партызаны прымаюць бой» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСМЯЯ́НАЎ Аляксандр Мікалаевіч (9.9.1899, Масква — 17.1.1980),
расійскі хімік-арганік, заснавальнік навук. школы па хіміі элементаарган. злучэнняў.
Акад. АНСССР (1943, чл.-кар.з 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1979). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922), дзе і працаваў (з 1935 праф., у 1948—51 рэктар), адначасова ў АНСССР: з 1934 у Ін-це арган. хіміі (з 1939 дырэктар), з 1954 дырэктар Ін-та элементаарган. злучэнняў (з 1980 імя Н.). З 1946 акад.-сакратар Аддз.хім. навук, з 1951 прэзідэнт, у 1961—75 акад.-сакратар Аддз. агульнай і тэхн. хіміі АНСССР. Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў. Адкрыў рэакцыю атрымання араматычных металаарган. злучэнняў раскладаннем двайных дыазоніевых солей з галагенідамі металаў (рэакцыя Н., 1929), з’яву металатрапіі (1960). Развіў новыя ўяўленні пра дваістасць рэакцыйнай здольнасці арган. злучэнняў нетаўтамернага характару (1955, разам з М.І.Кабачнікам). Даследаваў механізм арган. рэакцый, «сэндвічавыя» злучэнні, у т. л. вытворныя ферацэну. Распрацаваў асновы новага кірунку даследаванняў — па стварэнні сінт. прадуктаў харчавання (1962). Адзін з аўтараў і рэдактар (разам з К.А.Качашковым) серыйнага выд. «Метады элементаарганічнай хіміі» (1963—78). Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1943. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1962.
Тв.:
Элементоорганическая химия: Избр. тр., 1959—1969. М., 1970;
Исследования в области органической химии: Избр. тр., 1959—1969. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РА,
горад, цэнтр Самарскай вобл. Расіі. 1156 тыс.ж. (2000). Порт на р. Волга, пры ўпадзенні ў яе р. Самара. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (вытв-сць авіякасм. тэхнікі, самалётаў, нафтавага абсталявання, матора-, станка-, прыладабудавання, радыёэлектронікі, тэлевізараў; з-ды падшыпнікавы, аўтатрактарнага электраабсталявання, аэрадромнага абсталявання, эл.-тэхн. і інш., нафтаперапр. і нафтахім., хім., металургічная, харчасмакавая (мяса- і тлушчакамбінаты, шакаладная ф-ка), лёгкая. Метрапалітэн (з 1987). ГРЭС. 10 ВНУ, у т. л.ун-т. 4 тэатры, у т. л. оперы і балета.
Цырк. Філармонія. 5 музеяў, у т. л. краязн. і мастацкі.
Засн. ў 1586 як драўляная вартавая крэпасць Рас. дзяржавы ў новадалучаных землях Паволжа. С. — адзін з цэнтраў нар. рухаў пад кіраўніцтвам С.Ц.Разіна (1670—71) і Е.І.Пугачова (1773—75). З 1708 у складзе Казанскай, з 1718 — Астраханскай губ.З 1780 павятовы горад Сімбірскага намесніцтва, з 1796 — Сімбірскай губ., з 1851 губернскі горад. У 1877 праз С. прайшла Арэнбургская чыгунка. У пач. 20 ст. (разам з Ніжнім Ноўгарадам і Саратавам) буйнейшы цэнтр па перапрацоўцы збожжа ў Расіі. З 1928 — цэнтр Сярэдняволжскай вобл., перайменаванай у Сярэдняволжскі край (1929), Куйбышаўскі край (1935). У 1935—91 наз. Куйбышаў. У Вял.Айч. вайну сюды былі эвакуіраваны ўрадавыя ўстановы з Масквы, пасольствы і прадстаўніцтвы замежных дзяржаў, прамысл. прадпрыемствы, у т. л.з Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎНС (Townes) Чарлз Хард (н. 28.7.1915, г. Грынвіл, штат Паўд. Караліна, ЗША),
амерыканскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Чл.Нац.АН ЗША (1956), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1957), Лонданскага каралеўскага т-ва (1976). Замежны чл.Рас.АН (1994). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1939). З 1939 у фірме «Бел тэлефон лаборатарыс», з 1948 у Калумбійскім ун-це (з 1950 праф.). З 1959 у Ін-це абаронных даследаванняў (віцэ-прэзідэнт, г. Вашынгтон). З 1961 у Масачусецкім тэхнал. ін-це, з 1967 у Каліфарнійскім ун-це (г. Берклі). Навук. працы па мікрахвалевай спектраскапіі, квантавай электроніцы, радыё- і інфрачырвонай астраноміі, радыёлакацыі, астрафізіцы. Распрацаваў прынцыпы ўзмацнення і генерацыі эл.-магн. выпрамянення ў квантавых сістэмах (1951; незалежна ад М.Г.Басава і А.М.Прохарава), стварыў першы мазер (1953). Прапанаваў прынцып работы лазера (1958; разам з А.Л.Шаўлавым). Выкарыстаў мазеры для высокадакладнага пацвярджэння спец. тэорыі адноснасці (1958—63). Разам зінш. прадказаў эфект самафакусіроўкі светлавога пучка (1964; незалежна ад Г.А.Аскар’яна). Выявіў малекулы вады ў міжзорнай прасторы і паказаў, што іх радыёвыпрамяненне абумоўлена мазерным механізмам (касм. мазер; 1969). Нобелеўская прэмія 1964 (разам з Басавым, Прохаравым). Залаты медаль імя Бора 1979. Вял. залаты медаль імя Ламаносава Рас.АН 2000.
Тв.:
Рус.пер. — Радиоспектроскопия. М., 1959 (разам з А.Шаўлавым);
Слияние науки и религии // Диалоги. М., 1979;
Что происходит в центре нашей Галактики? (разам з Р.Гензелам) // В мире науки. 1990. № 6.