РА́МАС-О́РТА ((Ramos Horta) Хасэ) (н. 26.12.1949, г. Дылі, Усх. Тымор),
палітычны дзеяч Усх. Тымора. Скончыў Оксфардскі (Вялікабрытанія) і Антыяхійскі (ЗША) ун-ты. Удзельнік нац.-вызв. руху супраць партугальскага панавання на Усх. Тыморы. Чл. урада Нар.-Дэмакр. Рэспублікі Усх. Тымор, абвешчанай 28.11.1975. Пасля акупацыі ў снеж. 1975 Усх. Тымора войскамі Інданезіі ў эміграцыі. Міжнар. прадстаўнік усх.-тыморскага супраціўлення. Дамогся прыцягнення ўвагі міжнар. супольніцтва да праблемы Усх. Тымора, да барацьбы супраць інданезійскай акупацыі. Пасля рэферэндуму 1999, які выказаўся за незалежнасць Усх. Тымора, працуе ў адміністрацыі, якая ствараецца там пры дапамозе ААН. Нобелеўская прэмія міру 1996 (з біскупам К.Х.Бела).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗІН (Аляксандр Майсеевіч) (28.11.1881, г. Магілёў — 10.4.1942),
бел. геолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), праф. (1938). Скончыў Фрайбергскую горную акадэмію ў Германіі (1908). З 1927 нам.нач. горнага аддзела ВСНГ, з 1931 нам.нач.Бел. геолагаразведачнага трэста, з 1933 у Бел.НДІ прам-сці. У 1937—41 у Бел.геал. упраўленні (нам.нач., нач. сектара). У 1909—37 праводзіў геал. даследаванні на Беларусі па пошуку і выкарыстанні фарбавых руд, вогнетрывалай гліны, кварцавых пяскоў, мелу, торфу, фасфарытаў, каменнай солі і інш.Навук. працы па карысных выкапнях Беларусі і перспектывах іх выкарыстання. Дзярж.прэміяСССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЕЎ (Леў Уладзіміравіч) (13.3.1885, г. Ноўгарад, Расія — 19.11.1956),
рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1915), праф. у ёй (1922—48) і ў Маскоўскім арх. ін-це (1948—52). Асн. работы: помнік «Змагарам рэвалюцыі» на Марсавым полі ў Пецярбургу (1917—19); будынак Ваен. акадэміі (1937), адм. будынкі на вул. Маршала Шапашнікава (1934—38) і на Фрунзенскай набярэжнай (1938—55), комплекс Маскоўскага ун-та (1949—53, у сааўт.; праект — Дзярж.прэміяСССР 1949) — усе ў Маскве; Дом урада ў Баку (1952), Палац культуры і навукі ў Варшаве (1952—55) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́МНІЕЦЭ ((Rūmniece) Берта Фрыцаўна) (21.10.1865, г. Айзкраўкле, Латвія — 8.3.1953),
латышская актрыса; адна з заснавальнікаў нац. сцэнічнага мастацтва. Нар.арт. Латвіі (1945). З 1883 выступала ў Рыжскім лат. т-ры, з 1919 у Латв. т-ры драмы. Выконвала пераважна ролі простых жанчын. Яе майстэрства вылучалася прастатой, праўдзівасцю, шчырасцю. Сярод роляў: Ажа, Індраніха, маці Яна («Блудны сын», «Індраны», «Злы дух» Р.Блаўмана), Ведзьма, Тушэ («Агонь і ноч», «Ветрык, вей!» Я.Райніса), маці Крусы («Гліна і фарфор» А.Грыгуліса), Глумава («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Матрона («Улада цемры» Л.Талстога) і інш.Дзярж.прэміяСССР 1948.
азербайджанскі акцёр. Нар.арт.СССР (1949). На сцэне з 1906. З 1924 вядучы акцёр Азерб.т-ра імя Азізбекава ў Баку. Лепшыя ролі: Гаджы Кара («Гаджы Кара» А.Ахвердава), Надзір («Надзір-Шах» Н.Нарыманава), Каджар («Вагіф» С.Вургуна), Агалараў («Раніца Усходу» Э.Мамедханлы), Атакішы («Севіль» Дж.Джабарлы), Рустам («Сіявуш» Г.Джавіда), Лір, Атэла («Кароль Лір», «Атэла» У.Шэкспіра) і інш. Яго творчасць зрабіла вял. ўплыў на развіццё нац.драм.т-ра. Выступаў у операх, аперэтах, здымаўся ў кіно. Дзярж.прэміяСССР 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДСАН ((Richardson) Оўэн Уіланс) (26.4.1879, г. Дзьюсберы, Вялікабрытанія — 15.2.1959),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1913). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1900). З 1900 у Кавендышскай лабараторыі, з 1906 у Прынстанскім, з 1914 у Лонданскім ун-тах. Навук. працы па тэрмаэлектроннай эмісіі, электроннай і квантавай тэорыях, магнетызме, спектраскапіі, фізіцы рэнтгенаўскіх прамянёў і інш. Адкрыў тэрмаэлектронную эмісію (эфект Р.), устанавіў залежнасць шчыльнасці яе току ад т-ры паверхні металу (1901, формула Р.—Дэшмана). Эксперыментальна праверыў закон максвелаўскага размеркавання малекул па скарасцях (1908) і ўраўненне Эйнштэйна для фотаэфекту (1912). Нобелеўская прэмія 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ (Юрый Аляксандравіч) (н. 29.9.1923, Мінск),
бел. вучоны ў галіне будаўніцтва. Д-ртэхн.н., праф. (1970). Засл. будаўнік Беларусі (1980). Бацька Дз.Ю.Сабалеўскага. Скончыў БПІ (1950), дзе і працаваў (у 1965—93 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы грунтоў і фундаментабудаванні, праблемах устойлівасці фільтруючых адхонаў, апоўзняў і воданасычаных асноў, будаўніцтву падземных збудаванняў. Прапанаваў метады вызначэння канчатковых гарыз. зрушэнняў падмуркаў гідратэхн. збудаванняў, праектавання і канструявання бураін’екцыйных анкераў і паляў. Удзельнічаў у праектаванні Мінскага метрапалітэна. ПрэміяСМСССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЦЬЕ́ ((Sabatier) Поль) (5.11.1854, г. Каркасон, Францыя — 14.8.1941),
французскі хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў арган. каталізу. Чл. Парыжскай АН (1913). Скончыў Вышэйшы пед.ін-т у Тулузе (1877). У 1882—1930 у Тулузскім ун-це (з 1884 праф.). Навук. працы пераважна па каталізе Прапанаваў выкарыстоўваць замест высакародных металаў у якасці каталізатараў нікель, медзь, кобальт, жалеза. Адкрыў метады каталітычнага гідрыравання арган. злучэнняў з выкарыстаннем у якасці каталізатараў дробнадысперсных металаў. Увёў у практыку каталізу носьбіты каталізатараў (дробнадысперсных металаў) для павышэння іх устойлівасці. Нобелеўская прэмія 1912.
Тв.:
Рус.пер. — Катализ в органической химии. Л., 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЗАНДАРА́Н (Татэвік Тыгранаўна) (н. 2.9.1916, с. Хндзорэск Гарыскага р-на, Арменія),
армянская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1956). Скончыла вак.-драм. студыю пры Доме культуры Арм. ССР у Маскве (1937). Да 1971 салістка Арм.т-ра оперы і балета. З 1961 выкладала ў кансерваторыі (з 1970 праф.) і адначасова з 1972 у Маст.-тэатр. ін-це ў Ерэване. У яе выкананні арганічна спалучаліся класічная і нац. манера выканання. Першая выканаўца партый у класічных і сучасных операх, у т. л. Алмаст («Алмаст» А.Спендыярава), Назелі («Гераіня» А.Сцепаняна). Дзярж.прэміяСССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЗЕРЛЕНД ((Sutherland) Эрл Уілбур) (19.11.1915, г. Берлінгейм, штат Канзас, ЗША —3.9.1974),
амерыканскі біяхімік і фармаколаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў мед. школу Вашынгтонскага ун-та ў г. Сент-Луіс (1942) і працаваў у ім. З 1953 у Зах. ун-це ў г. Кліўленд, у 1963—73 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук. працы па вугляводным абмене, механізмах уздзеяння гарманальных і лек. рэчываў на арганізм. Адкрыў у жывёльных тканках цыклічную адэназінманафосфарную к-ту і даследаваў яе ролю ў механізме дзеяння гармонаў, рэгуляванні актыўнасці нерв. клетак, экспрэсіі генаў у бактэрый. Нобелеўская прэмія 1971.