ТЭХНАГЕНЕ́З (ад грэч. technē майстэрства + ...генез),
пераўтварэнне біясферы і яе элементаў пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека, звязанай з прамым ці ўскосным выкарыстаннем тэхн. сродкаў. Вядзе да фарміравання тэхнасферы як пачатковай стадыі наасферы. Найб. істотна Т. праяўляецца на зямной паверхні: пераўтварэнні ў рэльефе, гідралаг. сетцы, глебавым і расл. покрыве, жывёльным свеце. Тэхнагенныя працэсы падзяляюцца на мэтанакіраваныя, прадугледжаныя чалавекам, і непрадугледжаныя ім. Асн. задача рацыянальнага прыродакарыстання — навук. абгрунтаванае зніжэнне негатыўных вынікаў Т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕРАСІ́ЙСКІ СЯЛЯ́НСКІ САЮ́З,
масавая арг-цыя сялян у час рэвалюцыі 1905—07 у Расіі (470 мясц. арг-цый, каля 200 тыс. членаў). Створаны ў жн. 1905 у Маскве, дзейнічаў пад кіраўніцтвам партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Праграма ўключала патрабаванні нацыяналізацыі зямлі, склікання Устаноўчага сходу. Быў звязаны зПецярб. саветам рабочых дэпутатаў, «Працоўнай групай» у Дзярж. думе. Аднавіўся пасля Лют. рэвалюцыі 1917, яго кіраўніцтва падтрымлівала Часовы ўрад. Распаўся пасля Кастр. рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРТЫ́,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Паловіца, каля в. Чарты, за 8 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,29 км², даўж. 1,18 км, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 4,75 км². Катлавіна выцягнутая зПдЗ на ПнУ, яе схілы спадзістыя, выш. да 3 м, разараныя, на Пдпад хмызняком. Востраў пл. 0,5 га. Выцякае ручай у воз. Тусьба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРЭ́ШЛІ, Чарэшля,
возера ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Нёман, каля в. Чарэшля, за 24 км на Пн ад г. Навагрудак. Пл. 0,45 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 2,9 км. Катлавіна авальнай формы, выцягнута зПн на Пд, яе зах. схілы выш. да 3 м, спадзістыя, пад лугам, усх. — да 8 м, стромкія, параслі лесам. Праз возера цячэ р. Бярозка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШОЎК (ад стараж.-сканд. silki),
натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання. Выдзяляецца спец. залозамі вусеняў тутавага шаўкапрада пры звіванні коканаў. Складаецца з бялковых рэчываў фібраіну (70—80%) і серыцыну (20—30%), воскаў, тлушчаў, мінер. рэчываў. Пры размотванні коканаў атрымліваюць Ш.-сырэц для вытв-сці шаўковых тканін. Вызначаецца тонкасцю, вял. гіграскапічнасцю, умераным бляскам; лёгка афарбоўваецца, устойлівы да дзеяння мінер.к-т, малаўстойлівы да дзеяння шчолачаў. Пад уздзеяннем святла і кіслароду паветра траціць трываласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПА́ЛІН Ілья Пятровіч (2.8.1900, в. Паўлаўская Істрынскага р-на Маскоўскай вобл. — 12.6.1976),
расійскі рэжысёр дакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1968). З 1950 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (праф.з 1964). У дакумент. кіно з 1920-х г.Асн. стужкі прысвечаны падзеям сав. часу: «За ўраджай» (1929), «Ленін» (1938, з І.Сеткінай), «На Дунаі» (1940, з І.Пасельскім), «Разгром нямецкіх войск пад Масквой» (1942, з Л.Варламавым, прэмія «Оскар» 1943), «Вызваленая Чэхаславакія» (1946), «Дзень краіны, якая перамагла» (1947), «Абнаўленне зямлі» (1950), «Старонкі бессмяротнасці» (1965), «Краіна мая» (1967) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1946, 1948, 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫФУГАВА́ННЕ,
раздзяленне неаднародных сістэм (суспензій, шламаў, эмульсій) пад дзеяннем цэнтрабежных сіл. Робіцца з мэтай вылучэння цвёрдай або асветленай фаз спосабам адстойвання ці фільтравання.
Выконваецца ў цэнтрыфугахз суцэльным або перфарыраваным (пакрытым фільтруючым матэрыялам) ротарам. Цэнтрабежнае адстойванне выкарыстоўваюць для вылучэння асветленай вадкай фазы з разбаўленых суспензій і асаджэння цвёрдай фазы з канцэнтраваных суспензій; фільтраванне — для выдалення цвёрдай фазы з суспензій і шламаў з адносна малой колькасцю вадкай фазы. Асобнае месца займае Ц. эмульсій, напр., сепарыраванне малака ў сепаратарах малочных. Пры даследаванні высокадысперсных сістэм і высокамалекулярных злучэнняў (бялкоў, нуклеінавых кіслот) выкарыстоўваюць ультрацэнтрыфугаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДЛЕРФЕЛЬТ (Adlerfelt) Густаў (1671—9.7.1709),
шведскі прыдворны. Вучыўся ва ун-тах Упсалы (Швецыя), Гале (Германія), падарожнічаў па краінах Еўропы. З 1700 гофюнкер, з 1701 пры двары Карла XII, суправаджаў яго ў паходах. Удзельнік Паўн. вайны 1700—21. Загінуў у баі пад Палтавай. Вёў дзённік ваен. падзей, у т. л. на Беларусі, дапаўняў яго афіц. дакументамі, інш. крыніцамі. Часткова надрукаваны (ананімна) у 1707 у Гамбургу, дапрацаваны сынам, выдадзены на франц., англ. і ням. мовах (1740—42); у арыгінале выдадзены ў 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НКА (Benka) Марцін (21.9.1888, г. Малацкі, Славакія — 28.6.1971),
славацкі жывапісец і графік. Нар. мастак ЧССР (1953). Адзін са стваральнікаў славацкай школы жывапісу 20 ст. Вучыўся ў школе А.Кальводы ў Празе. Аўтар манум. паэтычных сцэн сял. жыцця, выкананых у свабоднай постімпрэсіяністычнай манеры, мяккіх і стрыманых па каларыце: «Ля люлькі» (1929), «Лесарубы пад Салацінам» (1931), «Па дарозе на горную пашу» (1933), «Дзве жанчыны», «Бацька з сынам» (абедзве 1934), «Жанчыны-гаранкі з Ліптова» (1936) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РШТАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Бярштанскае возера,
у Беларусі, у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Котра, за 36 км на ПнЗ ад г. Шчучын. Пл. 1,68 км², даўж. 3,36 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 17 м. Пл. вадазбору 43 км².
Схілы тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўд.-ўсх. спадзістыя. Дно сапрапелістае. З астравы агульнай пл. 0,09 га. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана зр. Котра, упадаюць р. Рудна і меліярац. канал.