ЦЭНТРЫФУГАВА́ННЕ,
раздзяленне неаднародных сістэм (суспензій, шламаў, эмульсій) пад дзеяннем цэнтрабежных сіл. Робіцца з мэтай вылучэння цвёрдай або асветленай фаз спосабам адстойвання ці фільтравання.
Выконваецца ў цэнтрыфугах з суцэльным або перфарыраваным (пакрытым фільтруючым матэрыялам) ротарам. Цэнтрабежнае адстойванне выкарыстоўваюць для вылучэння асветленай вадкай фазы з разбаўленых суспензій і асаджэння цвёрдай фазы з канцэнтраваных суспензій; фільтраванне — для выдалення цвёрдай фазы з суспензій і шламаў з адносна малой колькасцю вадкай фазы. Асобнае месца займае Ц. эмульсій,
В.М.Кандрацьеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)