ПЯТРО́ЎСКАЯ Людміла Міхайлаўна (н. 3.6.1958, г.п. Гарадзішча Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1994), праф. (1997). Скончыла БДУ (1980). З 1980 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1994 заг. кафедры). З 1994 у БДУ (з 1995 заг. кафедры). З 2001 у Бел.эканам. ун-це. Навук. працы па метадалогіі даследаванняў сусв. эканомікі, праблемах кан’юнктурнай і стабілізацыйнай палітыкі, адкрытай эканомікі, замежных інвестыцый і свабодных эканам. зон. Аўтар інтэграванай тэорыі кан’юнктуры.
Тв.:
Модели конъюнктуры: Сравнит. анализ. Мн., 1992;
Конъюнктура: Теоретич. и практич. аспекты. Мн., 1998;
Формы заграничной деловой экономической активности. Мн., 1998 (разам з А.В.Данільчанкам);
Модели открытой экономики и стабилизационная политика. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯКО́ЛЬНІКАЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 9.10.1952, с. Заворскла Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1974). З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1988—2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы плазмы, вакуумнай і плазменнай электроніцы, плазмахіміі, плазменных тэхналогіях. Распрацаваў абагульненую мадэль экстракцыі іоннага пучка з плазмы, развіў тэорыю іоннага кластэраўтварэння ў працэсе стымуляванага плазмай асаджэння плёнак крэмнію.
Тв.:
Граничное условие для электрического поля на движущейся поверхности раздела плазма — ионный пучок // Журн. технич. физики. 1983. Т. 53. №11;
Исследование динамики бесстолкновительного приэлектродного слоя пространственного заряда в плазме высокочастотного разряда // Физика плазмы. 1991. Т. 17. вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУШЫ́НСКІ Аляксандр Іосіфавіч (н. 5.8.1945, Мінск),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1983), праф. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1969). З 1969 на Мінскім з-дзе ЭВМ (з 1987 дырэктар). З 1988 дырэктар НДІЭВМ і адначасова ген. дырэктар Бел.навук.-вытв. аб’яднання выліч. тэхнікі. З 1992 нам. міністра абароны Беларусі. З 1994 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1996 нам.ген. дырэктара прадпрыемства «ІВА». Навук. працы па выліч. тэхніцы, сучасных сродках мабільнай сувязі, арганізацыі вытв-сці ЭВМ.
Тв.:
Методическое пособие по технологии печатных плат. Мн., 1988 (разам з І.М.Русаком);
Перспективы, прогнозы развития современных средств мобильной связи. М., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РЫН Юрый Сямёнавіч (н. 17.9.1949, с. Зыранскае Томскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Томскі ун-т (1971). З 1975 у БДУ (з 1988 заг. кафедры). Адначасова з 2000 дырэктар Нац.н.-д. цэнтра прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкіБДУ. Навук. працы па тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы, статыст. аналізе даных і мадэліраванні, распазнаванні вобразаў. Развіў тэорыю рабаснага (устойлівага) статыст. распазнавання вобразаў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Робастность в статистическом распознавании образов. Мн., 1992;
Устойчивость в кластер-анализе многомерных наблюдений. Мн., 1998 (разам з Я.Я.Жуком);
Математические основы криптологии. Мн., 1999 (разам з В.І.Бернікам, Г.В.Мацвеевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЎЛО́ЎСКІ Міхаіл Дамінікавіч (н. 29.9.1930, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1959). З 1959 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі, з 1964 у Фізікатэхн. ін-це АН Беларусі. З 1967 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па праблемах энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій для радыёэлектронікі і прыладабудавання, тэарэт. асновах мікрамініяцюрызацыі радыёэлектронных вырабаў і інш.
Тв.:
Ультразвуковая очистка РЭА и приборов. Мн., 1984 (разам з Я.П.Фастаўцом, В.М.Алефірэнкам);
Ультразвуковая пайка в радио и приборостроении. Мн., 1985 (разам з У.У.Клубовічам, У.Л.Лапіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЦАЎ Алег Анатолевіч (н. 23.7.1933, г. Балашоў Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1977), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. вучылішча ППА (1956). З 1952 ва Узбр. сілах СССР. З 1986 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па распрацоўцы і даследаванні шырокапалосных і звышшырокапалосных антэн бягучай хвалі, прынцыпах пабудовы і новых канструкцыях усяхвалевых прыёмных тэлевізійных рамачна-вібратарных антэн.
Тв.:
Спиральные антенны. М., 1974 (разам з А.У.Руновым, А.М.Казарыным);
Антенные системы радиоэлектронных средств. М., 1978 (у сааўт.);
Электродинамика и техника СВЧ. М., 1985 (разам з Ю.П.Варапаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ Валянцін Уладзіміравіч (н. 28.1.1938, в. Мішнева Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобл., Расія),
бел. радыёфізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1988). Скончыў Ленінградскае вышэйшае інж. марское вучылішча (1960). З 1965 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 19.79 прарэктар). Навук. працы па генерыраванні і ўзмацненні эл.-магн. ваганняў звышвысокіх і надзвычай высокіх частот. Даследаваў механізм узаемадзеяння зараджаных часціц з эл.-магн. палямі ў паўправадніковых прыладах. Распрацаваў тэарэт. асновы работы «кароткіх» дыёдаў Гана; прапанаваў спосаб павышэння стабільнасці частаты генератараў на іх аснове.
Тв.:
Субгармонические бифуркации периода колебаний в диодах Ганна с внешним гармоническим воздействием (разам з В.І.Шалатоніным) // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1993. Т. 36, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СТРАВЫЯ ГРАФІ́ЧНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
комплекс апаратна-праграмных сродкаў увядзення, апрацоўкі, захоўвання і ўзнаўлення аптычных відарысаў.
Зыходны 2-мерны відарыс дыскрэтызуецца з дапамогай растравага сканера і пераўтвараецца ў лічбавы відарыс у выглядзе матрыцы элементаў (пікселаў). Для каляровых відарысаў дадаткова праводзіцца колерадзяленне і фарміруюцца асобныя матрыцы для кожнага з асн. колераў. Для такога пераўтварэння 3-мерных відарысаў найб. пашыраны метад сячэння зыходнага аб’екта паралельнымі плоскасцямі і фарміравання паслядоўнасці 2-мерных матрыц, а таксама метад 2-мернага растравага ўвядзення эквівалентных светлавых ліній на паверхні аб’екта. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах тэхн. зроку ў робататэхніцы, медыцыне, паліграфіі, лёгкай прам-сці і інш., Гл. таксама Лічбавая апрацоўка відарысаў.
На Беларусі Р.г.с. распрацоўваюцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЕ́ЦКІ Анатоль Максімавіч (н. 14.2.1951, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў БПІ (1973). З 1973 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1977 у КБ «Імпульс», з 1981 у НВА «Планар». З 1997 нам. міністра прам-сці Беларусі. Адначасова з 1986 у БПА, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2000 праф.). Навук. працы па тэорыі прэцызійных механізмаў, гібкіх вытв. сістэмах для дакладнага электроннага машынабудавання. Распрацаваў агульныя метады структурнага, кінематычнага, дынамічнага аналізу і аптымізацыйнага праектавання прэцызійных каардынатных сістэм.Дзярж. прэмія Беларусі (1996).
Тв.:
Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн., 1998;
Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНКО́Ў Алег Ігнатавіч (н. 4.6.1935, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1982). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1959). З 1961 у АН Беларусі (у 1970—87 дырэктар Ін-та кібернетыкі). З 1987 у Мінскім НДІ прыладабудавання, з 1993 у Бел. ін-це інфармацыі і прагнозу. З 1998 нам. вучонага сакратара, з 2000 нач. аддзела міжнар. сувязей Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі інж.-канструктарскай творчасці, камп’ютэрнай графіцы, сістэме аўтам. праектавання, спец. прыладах вылічальнай тэхнікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Основы построения систем автоматизированного проектирования. 2 изд. Киев, 1985 (разам з А.І.Пятрэнкам);
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.).