намеснік старосты ў ВКЛ у 16—18 ст., прызначаўся асабіста старостам. Часта спалучаў сваю пасаду з пасадай гараднічага ці стольніка. Фактычны кіраўнік замкавага суда. У час паспалітага рушэння павінен быў заставацца ў замку (як і войскі), яму падпарадкоўваліся ўсе жыхары замка. У гэты час П. належала таксама ўся суд. ўлада ў горадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСТАТЫ́Т,
запаленне прастаты. Абумоўлены ганакокавай, стафіла- і стрэптакокавай інфекцыяй, трыхаманадамі і інш.Часта спалучаецца з везікулітам, урэтрытам, у пажылым узросце з адэномай прастаты. Адрозніваюць П. востры і хранічны. Сімптомы вострага: смыленне ў мочаспускальным канале, частае мочаспусканне, дамешкі гною ў мачы. Пры хранічным П. тупы боль у прамежнасці, парушэнне палавой функцыі. Лячэнне тэрапеўт., пры ўтварэнні абсцэсу — хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКА́Ўракі,
адгалінаванне рэчышча ракі. Узнікае ў выніку намнажэння наносаў у рэчышчы ў выглядзе асяродка або вострава, а таксама пры прарывах лукавін (гл.Меандры). На горных рэках Р. фарміруюцца звычайна пры выхадзе вадацёкаў на перадгорныя раўніны і ў міжгорных паніжэннях, дзе здольнасць ракі пераносіць наносы паслабляецца; на раўнінных рэках Р. характэрны для дэльт. Другарадныя Р. часта называюць пратокамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧНІ́,
у беларусаў тоўстыя мучныя бліны з начынкай. Наз. таксама хапуны. Скаромныя С. начыняюць мясам, тварагом або яйкамі, посныя — яблыкамі, вішнямі, макам і інш.Часта С. пяклі ў дарогу, бралі з сабой у поле. Такія С. вядомы на Пн Віцебшчыны. На Ушаччыне, у некаторых раёнах Магілёўшчыны С. пякуць з хлебнага цеста, якое яшчэ не падышло, без начынкі (гл.Скавароднік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́БЕК (грэч.Сухас),
у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі бог вады і разліву ракі Ніл. Яго ўяўлялі ў выглядзе чалавека, кракадзіла (свяшчэнная жывёла С.) або чалавека з галавой кракадзіла. Цэнтр культу — г. Кракадзілопаль. Лічылася, што С. дае багацце і ўрадлівасць. У стараж. тэкстах ён разглядаецца як абаронца багоў і людзей, аднак часта выступае як вораг багоў Ра і Асірыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРО́ЦЫЙ (ад грэч. sklerotēs цвёрдасць),
шматклетачны вегетатыўны орган грыба, што знаходзіцца ў спакоі. Утвораны шчыльным спляценнем гіфаў, мае шарападобную ці няправільную форму, часта з цёмным верхам і белым асяродкам, памерам ад долей міліметра да 2 см і больш. Прызначаны для захоўвання грыба, утвараецца пры неспрыяльных умовах. У некат. грыбоў (напр., склератынія, батрыціс, спарыння) — адна са стадый жыццёвага цыкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНО́ІДЫ (ад грэч. organon прылада, інструмент + eidos від),
пастаянныя спецыялізаваныя цытаплазматычныя структуры жывёльнай ці расліннай клеткі, што выконваюць пэўную функцыю. Да іх адносяцца мітахондрыі, комплекс Гольджы, рыбасомы, эндаплазматычная сетка, клетачны цэнтр, мікратрубачкі, філаменты, лізасомы і інш., у раслінных клетках — пластыды. Спецыяльныя арганоіды — цытаплазматычныя структуры, што выконваюць спецыфічную функцыю пэўнага тыпу клетак (міяфібрылы, тонафібрылы, базафільнае рэчыва нейрона). Іх частаназ.арганеламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГЕНТЫ́Т (ад лац. argentum серабро),
сярэбраны бляск, мінерал класа сульфідаў, кубічная паліморфная мадыфікацыя Ag2S. Прымесі медзі, свінцу, жалеза і інш. Утварае масіўныя агрэгаты, плёнкі, пражылкі, украпанні. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 7,3 г/см³. Трапляецца ў нізкатэмпературных гідратэрмальных радовішчах сярэбраных рудаў. У прыродзе рэдкі, назва «аргентыт» часта выкарыстоўваецца да псеўдамарфозаў акантыту па аргентыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІКА́РП (ад архі... + грэч. karpos плод),
жаночы палавы орган у многіх сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў). Складаецца з 2 частак: ніжняй, акругла-ўспушанай (аскагон), у якой адна ці некалькі буйных, часта мнагаядзерных клетак, і верхняй больш-менш выцягнутай цыліндрычнай (трыхагіна), праз якую мужчынскія палавыя клеткі пранікаюць у аскагон. Пасля гэтага з архікарпа вырастаюць гіфы, на канцах якіх утвараюцца сумкі (аскі) са спорамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАНА́НС (ад франц. assonance сугучнасць),
паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў; від гукапісу. Паэт. твору, як і алітэрацыя, з якой ён звычайна спалучаецца, надае мілагучнасць і сэнсава-эмац. выразнасць. У вершы Я.Купалы «Летам» асананс стварае радасны, бадзёры настрой: «Звоніць поле доляй, воляй, // Звоніць поле ў каласкі...». У сучаснай паэзіі часта ўжываецца асанансная (недакладная) рыфма, у якой супадаюць толькі галосныя гукі.