ЦЕРАШКО́ВІЧ Павел Усеваладавіч (н. 25.7.1958, г. Севастопаль, Украіна),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1988). Скончыў БДУ (1980). З 1979 працаваў у Бел. музеі нар. архітэктуры і побыту, з 1981 у Мін-ве культуры Беларусі, у 1982—83 у Дзярж. музеі Беларусі, з 1986 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1991 у БДУ (з 2001 заг. кафедры), адначасова ў 1994—95 выкладаў у Хельсінкскім ун-це і ў 1999 ва ун-це імя М.Кюры-Складоўскай у г. Люблін (Польшча). Даследуе этн. гісторыю Беларусі, Цэнтр. і Усх. Еўропы 19 — пач. 20 ст., гісторыю нац. меншасцей Беларусі, тэорыю этнічнасцей і нацыяналізму. Аўтар раздзелаў у кнігах «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Палессе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990), «Падручніка па гісторыі Беларусі» (на ням. мове, 2001), артыкула «Беларусы» ў амер. «Энцыклапедыі сусветнай культуры» (1994) і інш. Аўтар і складальнікзб. дакументаў «Грамадзянскія рухі ў Беларусі, 1986—1991» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАКА́ЛЬСКІ Юлій Міхайлавіч (17.10.1856, С.-Пецярбург — 26.3.1940),
расійскі географ, акіянограф і картограф. Ганаровы чл.АНСССР (1939, чл.-кар. з 1923). Скончыў Марскую акадэмію (1880). Працаваў у Гал. гідраграфічным упраўленні і Гал.фіз. абсерваторыі. Праф. Ваенна-марской акадэміі (1910—30) і Ленінградскага ун-та (1925—40). З 1914 віцэ-старшыня Рус.геагр.т-ва, у 1917—31 прэзідэнт Геагр.т-ваСССР. Вывучаў пытанні метэаралогіі, гідралогіі і акіянаграфіі, асваення Паўн. марскога шляху. Даследаваў Ладажскае воз., рэкі Вычэгда і Таўда. У 1923—27 кіраваў акіянаграфічнай экспедыцыяй па комплексным вывучэнні Чорнага мора. Складальнікгеагр. і спец. карт, рэдактар шэрагу атласаў. Яго імем названы в-аў у Карскім м., пралівы паміж а-вамі Паўн. Зямлі і ў Антарктыды каля Зямлі Аляксандра I, некалькі ледавікоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́СІМАЎ Валерый Іванавіч (15.5.1945, c. Арбузінка Мікалаеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне педагогікі, літ.-знавец. Д-рпед.н. (2003), канд.філал.н. (1977). Скончыў Кемераўскі пед.ін-т (1970) і працаваў у ім. З 1981 у Мазырскім пед. ун-це (з 1998 заг. кафедры рус. і замежнай л-ры). Навук. працы па праблемах тэорыі і тэхналогіі інтэгратыўнай адукацыі ў пач., сярэдняй і вышэйшай школе, методыцы інтэгратыўнага навучання літаратуразнаўчым дысцыплінам, гісторыі сав. і рус. паэзіі 2-й пал. 20 ст.Складальніккн. «Руская песенная лірыка: Хрэстаматыя» (1992).
Тв.:
Поэзия правды и мечты: Нравств. искания в творчестве сов. поэтов 60—70-х годов. М., 1982;
Интегрированные основы моделирования содержания литературного образования в педагогическом вузе. Мн., 1999;
Методика интегративного обучения студентов-филологов дисциплинам литературоведческого цикла и ее результативность. Мозырь, 2001;
Приобщение к искусству: интегративный подход. Мозырь, 2002;
Пути русской поэмы 2-й половины XX века. Мозырь, 2003;
Теория и технология интегративного образования: Школа начальная — средняя — высшая. Мозырь, 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХВА Мікалай Сямёнавіч (24.11.1902, в. Баруны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці — 16.7.1990),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, гісторык. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). З 1923 у апараце ЦКВЛКСМ. У 1924 старшыня Часовага Бел. Бюро ЦК РКСМ, 1-ы сакратар ЦК КСМБ, чл.ЦВКБССР. З 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага акр.к-та, чл.ЦККПЗБ. У 1926 арыштаваны і на 5 гадоў зняволены ў турмах Польшчы. У 1934—35 узначальваў Краявы сакратарыят ЦККПЗБ. З 1935 чл. Бюро, з 1936 прадстаўнік ЦККПЗБ пры арганізац. апараце ЦК КПП у Празе. З 1939 у СССР. У Вял.Айч. вайну ў 1944 у Войску Польскім. З 1945 у апараце Мін-ва грамадскай бяспекі ПНР. У 1956—84 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. Складальнік зборнікаў дакументаў, аўтар успамінаў і даследаванняў па гісторыі рэв. руху ў Зах. Беларусі, у т. л. калектыўнай манаграфіі «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШЭ́ВІЧ Галіна Аляксандраўна (н. 18.6.1932, Слуцк),
бел. фалькларыстка. Д-рфілал.н. (1994). Скончыла БДУ (1956). У 1957—93 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1993 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе праблемы бел. фалькларыстыкі і нар. педагогікі, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Складальнік зб-каў «Песні савецкага часу» (1970), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Ходзіць жораў па таку» (1993) і інш. Адзін са складальнікаў кн. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78), «Веснавыя песні» (1979, аўтар уступу і камет.), «Валачобныя песні» (1980), «Беларускія народныя казкі» (1981, 2-е выд. 1986), «Казкі ў сучасных запісах» (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1986 за ўдзел у падрыхтоўцы зводу «Беларуская народная творчасць».
Тв.:
Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976;
Сустрэчы з казкай. Мн., 1984 (разам з К.П.Кабашнікавым);
Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985;
Магічнае слова: Вопыт даслед. светапогляднай маст. асновы замоў. Мн., 1990;
Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЕ́КА Янка (Іван Дарафеевіч; н. 31.8.1915, в. Кострычы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1938). Настаўнічаў, працаваў у прэсе. У 1957—67 гал. рэдактар выд-ва «Беларусь». У 1967—91 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (у 1969—79 нам.гал. рэдактара). Друкуецца з 1935.
Аўтар прац па пытаннях развіцця класічнай і сучаснай бел. л-ры: зб-кі «З невычэрпных крыніц» (1958), «Натхненне і майстэрства» (1963), кн. «Беларуская байка» (1960), «Кандрат Крапіва» (1965), «Кузьма Чорны» (1980). Даследуе пераважна прозу, а таксама жанры сатыры, байку, праблемы творчай індывідуальнасці пісьменніка (Я.Колас, К.Чорны, К.Крапіва, І.Мележ, І.Шамякін, В.Вітка, А.Кулакоўскі), стылёва-жанравых прыкмет маст. твора. Складальнік кніг аўтабіягр. матэрыялаў бел. пісьменнікаў «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1963), «Пра час і пра сябе» (1966), «Вытокі песні» (1973). Дзярж. прэмія Беларусі 1976 за ўдзел у выданні Бел.Сав. Энцыклапедыі ў 12 тамах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁЦКА Яўген Рыгоравіч (н. 20.4.1944, в. Пабрэззе Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік, крытык, літ.-знавец. Канд.філал.н. (1980). Скончыў БДУ (1968). Працаваў на заводзе, настаўнікам, карэспандэнтам радыёвяшчання. З 1971 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1986 у выд-ве «Мастацкая літаратура», з 1997 дырэктар выд-ва «Бацькаўшчына». Друкуецца з 1968. Даследуе маст. адметнасць, стыль сучасных бел. празаікаў, узаемадзеянне л-ры і чытача (зб. «Выхаваўчая роля літаратуры», 1980). У аповесцях «Па цаліку» (1977), «Дарога ў два канцы» (1981) псіхалагізм, выразнасць малюнка характараў, добрае адчуванне мовы. Складальнікліт.-знаўчага зб. «Вобраз» (1981), зб-каў апавяданняў маладых бел. пісьменнікаў «Цяпло на першацвет» (1985), «Акно ў зялёны сад» (1988), кніг твораў М.Дзяшкевіча (1991), Л.Калюгі (1992), А.Мрыя (1993) і інш. Старшыня Аргкамітэта (1989—90) і Рады (1990—93) Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Тв.:
Беларуская літаратура за гады савецкай улады. Мн., 1973;
Вялікая Айчынная вайна ў беларускай прозе. Мн., 1979;
Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ДАЎ Анатоль Канстанцінавіч (11.5. 1855, С.-Пецярбург — 28.8.1914),
рускі кампазітар, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1878, клас М.Рымскага-Корсакава), з 1878 выкладаў у ёй (з 1886 праф.). Прадстаўнік «Новай рус.муз. школы», чл. Бяляеўскага гуртка (з пач. 1880-х г.). Выступаў як дырыжор у «Рускіх сімфанічных канцэртах» і інш. Яго яскрава нац. ў сваёй аснове музыка роднасная музыцы М.Глінкі, А.Барадзіна, Рымскага-Корсакава. Асн. жанр творчасці — мініяцюра (сімфанічная, фп., вакальная). У фп. творах арганічна пераўтвораны некаторыя рысы музыкі Ф.Шапэна, Р.Шумана, у сімф. творах з характэрным багаццем тэмбравага каларыту вызначыўся прынцып камернага сімфанізму. Аўтар апрацовак (больш за 200) і складальнік зборнікаў рус.нар. песень. Сярод твораў: для аркестра — «Баба Яга» (1904), «Восем рускіх народных песень» (1906), «Чароўнае возера», «Пачвара» (абедзве 1909), «Танец амазонкі» (1910), «Журботная песня» (1914); камерна-інстр. ансамблі; для фп. — «Бірулькі» (14 п’ес, 1876), «Арабескі» (1878), «Пра даўніну» (1889), «Баркарола» (1898); хары, рамансы, 18 дзіцячых песень на нар. словы (1887—90).
Літ.:
Михайлов М. А.К.Лядов: Очерк жизни и творчества. 2 изд. Л., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ВІЧ Аляксандр Андрэевіч (н. 18.8.1946, в. Казловічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Скончыў БДУ (1968). Працаваў у раённым друку. З 1972 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1964. Даследуе сучасную бел. л-ру, творчасць З.Бядулі, П.Галавача, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, І.Шамякіна, І.Навуменкі, І.Чыгрынава і інш. Выдаў зб-кіліт.-крытычных артыкулаў «Далучанасць», «Пад небам вечнасці» (абодва 1990), «Дарога ў запаветнае» (1992), «Шляхам праўды», «Сувязь» (абодва 1994), «Дзе ж ты, храм праўды?» (1996), «Святло чароўнага ліхтарыка» (кн. 1—2, 1997—98). Аўтар краязнаўчай кнігі «Ля Каменкі бруістай» (1992), зб-каў гістарычных нарысаў і эсэ «Зерне да зерня» (1996, Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1998), «Хто мы, адкуль мы...» (ч. 1—2, 1996—98), кніг для дзяцей «Віця Неслух у краіне Мурашоў» (1995, з Т.Мушынскай), «Святая Еўфрасіння» (1999). Складальнік кніг публіцыстыкі «Свабоднае» грамадства зблізку» (1986), паэзіі «Мы і яны» (1986) і «Слова міру і праўды» (1987) і інш.
Тв.:
Іван Чыгрынаў. Мн., 1999;
У часе прасветленыя твары: Гіст. эсэ, нарысы. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СМАНІС (Osmanis) Язэп (н. 11.7.1932, хутар Мікіцішкі Даўгаўпілскага р-на, Латвія),
латышскі паэт.Засл. дз. культ. Польшчы (1970). Засл. дз. культ. Латвіі (1982). Канд.філал.н. (1978). Скончыў Латвійскі ун-т (1956). Друкуецца з 1947. Аўтар зб-каў паэзіі «Крокі» (1966), «Заснежаная галінка» (1972), «Рагоз» (1974), «З лёгкім парам» (1981), «Чырвоныя доўгія, доўгія ружы» (1982), «Шэпт і вецер» (1985), «Што маеш, тое і маеш» (1988) і інш. Даследуе сучасную лат. (манаграфія «Камень сонца», 1977) і бел. дзіцячую л-ру. Складальнік кніг вершаў, апавяданняў, казак лат. пісьменнікаў на бел. мове («Песня Даўгавы», 1986, з С.Панізнікам). Піша для дзяцей. Пераклаў на лат. мову кн. вершаў Э.Агняцвет «Залатыя рукі» (1960), асобныя творы П.Броўкі, А.Вольскага, С.Гаўрусёва, А.Грачанікава, К.Кірэенкі, А.Русецкага, Панізніка, А.Пысіна. На бел. мову творы О. пераклалі Э.Агняцвет, В.Вітка, Грачанікаў, В.Лукша, Панізнік, У.Скарынкін.