ШАКА́ЛЬСКІ Юлій Міхайлавіч (17.10.1856, С.-Пецярбург — 26.3.1940),
расійскі географ, акіянограф і картограф. Ганаровы чл.АНСССР (1939, чл.-кар. з 1923). Скончыў Марскую акадэмію (1880). Працаваў у Гал. гідраграфічным упраўленні і Гал.фіз. абсерваторыі. Праф. Ваенна-марской акадэміі (1910—30) і Ленінградскага ун-та (1925—40). З 1914 віцэ-старшыня Рус.геагр.т-ва, у 1917—31 прэзідэнт Геагр.т-ваСССР. Вывучаў пытанні метэаралогіі, гідралогіі і акіянаграфіі, асваення Паўн. марскога шляху. Даследаваў Ладажскае воз., рэкі Вычэгда і Таўда. У 1923—27 кіраваў акіянаграфічнай экспедыцыяй па комплексным вывучэнні Чорнага мора. Складальнік геагр. і спец. карт, рэдактар шэрагу атласаў. Яго імем названы в-аў у Карскім м., пралівы паміж а-вамі Паўн. Зямлі і ў Антарктыды каля Зямлі Аляксандра I, некалькі ледавікоў і інш.