горад на ПнФРГ, у зямлі Брэмен. Горад з 1851. 131,5 тыс.ж. (1994). Аванпорт г. Брэмен пры ўпадзенні р. Везер у Паўн.м. Адзін з гал. пасажырскіх і рыбалоўных партоў краіны. Увоз жал.руды, кантэйнерны тэрмінал. Суднабудаванне і суднарамонт, эл.-тэхн., хім.прам-сць. Рыбаперапрацоўка. Марскі арсенал. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУМЕ́А (Nouméa),
горад, адм. цэнтр Новай Каледоніі, на паўд.-зах. узбярэжжы вострава. Засн. ў сярэдзіне 19 ст. Каля 70 тыс.ж. (1998). Гал. порт краіны (вываз нікелю. феранікелю, храмітаў, кобальту, марганцу, жал.руды, копры). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: металургічная (абагачэнне і выплаўка нікелю і інш. металаў), харчовая. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́ТВАННЕ, акамкаванне,
метад атрымання камякоў пылападобнай руды, мінер. угнаенняў ці танказдробненых канцэнтратаў, спяканне якіх ускладнена. Увільготнены матэрыял у вярчальным барабане ці талерчатым гранулятары ператвараецца ў камякі, трываласць якім надаецца хім. спосабам, абпальваннем ці высушваннем. Канчатковы прадукт наз.акатышам. У каляровай металургіі акатваюцца свінцовыя, медныя, нікелевыя канцэнтраты, для жал. рудаў акрамя акатвання выкарыстоўваюць агламерацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭНЬСІ́,
горад на ПнУ Кітая, у правінцыі Ляанін. 751 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Адзін з гал. цэнтраў чорнай металургіі краіны, здабыча жал.руды і каксавальных вуглёў, вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў, кіслот, угнаенняў. Маш.-буд. (у т. л.вытв-сцьтрансп. сродкаў), хім., цэм., дрэваапр.прам-сць. Горны ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс.км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал.руды. Нац. парк Пасіфік-Рым.Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГАЛУ́РУ,
горад на Пд Індыі, у штаце Карнатака. 237 тыс.ж. (1991). Порт на Аравійскім м. (вываз кавы. сандалавай драўніны, вострых прыпраў, копры, жал.руды). Аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., чорная металургія, буд. матэрыялаў, харчовая. Ганчарна-керамічная вытв-сць, перапрацоўка кавы і інш.с.-г. сыравіны. З-дхім. угнаенняў. Саматужнае рамяство (пераважна ткацтва).
горад у Гане на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Адм. ц. Заходняй вобласці. Каля 450 тыс.ж. з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (2001). Порт на ўзбярэжжы Гвінейскага зал. (вываз баксітаў, марганцавай руды, какавы, драўніны), вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: трансп. машынабудаванне, харч., дрэваапр., цэм., тытунёвая. Суднаверфі. Цэнтр рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНС-О-МЕ́ДАЎ (ĽAnse au Meadow),
паселішча нарвежскіх вікінгаў на в-ве Ньюфаўндленд, адзінае вядомае ў Паўн. Амерыцы. Верагодна, пабудавана ў канцы 10 ст., калі, паводле скандынаўскіх сагаў, нарвежцы на чале з Лейвам Эрыксанам абследавалі ўзбярэжжа Амерыкі на З ад Грэнландыі. Раскопкамі выяўлены рэшткі дамоў, сцены якіх выкладзены з торфу, кузня з кавалкамі балотнай руды, жал. цвікі, прасліца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЯ́С (Goáis),
штат у цэнтр.ч. Бразіліі. Займае ч. Бразільскага пласкагор’я. Пл. 340,2 тыс.км². Нас. 4013 тыс.чал. (1991). Адм. ц.Гаянія. Аснова эканомікі — экстэнсіўная жывёлагадоўля (зебупадобная буйн. раг. жывёла). Вырошчванне кавы і бавоўны, мяса-малочная жывёлагадоўля, агародніцтва і пладаводства. Збор натуральнага каўчуку. Здабыча золата, алмазаў, нікелевай руды. Прам-сць: харч., папяровая і інш. Транспарт пераважна аўтамабільны.