АНАБЕРГІ́Т
(ад назвы радовішча Анаберг у
мінерал класа арсенатаў Ni3[AsO4]2·8H2O. Поўны ізамарфізм з эрытрынам. Часта мае ў сабе кобальт, прымесі кальцыю, магнію, жалеза, цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае скарынкі, налёты, зямлістыя агрэгаты. Колер светла-зялёны. Бляск шкляны, да зямлістага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)