1) механізм, які непасрэдна выконвае зададзеную тэхнал. аперацыю. Прадвызначае мэтавае прызначэнне рабочай машыны.
2) Прыстасаваннеаўтам. сістэмы рэгулявання, якое ажыццяўляе ў адпаведнасці з пададзенымі на яго ўваход сігналамі мех. ўздзеянне на аб’ект рэгулявання. Звычайна складаецца з рухавіка, перадачы (механічнай, гідраўлічнай, пнеўматычнай, электрычнай), элементаў кіравання, кантролю, сігналізацыі, блакіроўкі і адваротнай сувязі. Паводле віду энергіі, якая выкарыстоўваецца, адрозніваюць выканаўчыя механізмы гідраўлічныя, пнеўматычныя, электрычныя і камбінаваныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКРЫМІНА́ТАР (ад лац. discrimino раздзяляю),
электроннае прыстасаванне для пераўтварэння змяненняў параметраў (частаты, фазы, амплітуды, працягласці) эл. сігналаў у сігнал разузгаднення. Адрозніваюць Д. фазавыя, частотныя, часавыя і амплітудныя. Лікавае значэнне і палярнасць напружання разузгаднення вызначаюцца па адхіленні параметра ўваходнага сігналу ад такога ж параметра эталоннага сігналу. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах аўтам. рэгулявання сродкаў аўтаматыкі і тэлемеханікі, у частотных і фазавых дэтэктарах радыё- і тэлепрыёмнікаў, прыладах ядз. фізікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАП’ЯКІ́ДАЛЬНІК,
старажытнае прыстасаванне для кідання кап’я, якое павялічвала далёкасць палёту, сілу і меткасць кідка. Вядомы з позняга палеаліту, асабліва ў абарыгенаў Аўстраліі, Акіяніі, Амерыкі і Паўн.-Усх. Азіі. Уяўляў сабой драўляную палку ці дошку (прамавугольнай ці мечападобнай формы, шыр. 5—12 см, даўж. 30—150 см) з жалабком і ўпорам для дрэўка кап’я. Трапляліся і ў выглядзе раменнай пятлі. Паверхню К. ўпрыгожвалі разьбой, інкрустацыяй, часам фарбавалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯКА́ЛА,
1) чарцёжны інструмент для правядзення і праверкі крывых ліній. Бываюць простыя (з дрэва, пластмасы, металу, маюць крывалінейны край) і універсальныя з пераменнай крывізной (стальная лінейка з прыстасаваннем, якое зменьвае яе канфігурацыю — крывізну).
2) Бясшкальны вымяральны інструмент або разметачнае прыстасаванне (шаблон) у выглядзе стальной пласціны з рабочым краем, зробленым па адваротным профілі вырабу. Выкарыстоўваецца ў машына- і суднабудаванні для кантролю і абводкі крывалінейных контураў фасонных дэталей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКАПЛЯ́ЛЬНІК,
1) у ЭВМ — частка запамінальнага прыстасавання, дзе непасрэдна захоўваецца інфармацыя; таксама само запамінальнае прыстасаванне. Напр., Н. на магн. дыску, Н. на магн. стужцы. Асн. характарыстыкі — ёмістасць і шчыльнасць запісу інфармацыі.
2) Н. зараджаных часціц (накапляльнае кальцо) — элемент сістэмы сустрэчных пучкоў (гл.Паскаральнікі з сустрэчнымі пучкамі). Уяўляе сабой кальцавую вакуумную камеру, якая знаходзіцца ў магн. полі і дзе назапашваюцца часціцы ад многіх цыклаў паскарэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМАЛЯМЕ́Р,
прылада для вымярэння даўжыні агульнай нармалі цыліндрычных зубчастых колаў са знешнім зачапленнем. Бываюць накладныя (накладваюцца на зубчастае кола) і стацыянарныя (зубчастае кола ставяць на прыладу). Складаецца з корпуса, вымяральнай і перастаўной губак, штангі і адліковага прыстасавання. Мяжа вымярэнняў 700 мм. Цана дзялення адліковага прыстасавання 0,005 і 0,01 мм.
Нармалямер: 1,4 — вымяральная і перастаўная губкі; 2 — адліковае прыстасаванне; 3 — штанга; 5 — нармаль; W — даўжыня нармалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКІ́ДВАЛЬНІКсельскагаспадарчы,
машына (агрэгат, прыстасаванне) для раскідвання і раўнамернага размеркавання на полі, лугах і ў садах арган. і мінер. угнаенняў, атручаных прынад (для барацьбы са шкоднікамі), вапны, гіпсу і інш. Адрозніваюць гное- і тукараскідвальнікі, Р. сеялкі, Р. вадкіх угнаенняў, універсальныя машыны-Р. і прыстасаванні для мех. ўгнаення глебы. Бываюць прычапныя і навясныя, агрэгатуюцца з гусенічнымі і колавымі трактарамі, аўтамабілямі. На Беларусі выпускаюцца з-дам «Бабруйскаграмаш».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЛ (ням. Rolle ролік, каток),
апарат перыядычнага дзеяння для размолу валакністых матэрыялаў у вытв-сці паперы і кардону. Рабочае прыстасаванне — 2 камплекты нажоў: нерухомы на планцы і вярчальны на барабане. Устанаўліваецца ў спец. ванне, куды загружаюць валакністыя матэрыялы, змяшаныя з вадой. З’явіліся ў канцы 17 ст. Замяняюцца канічнымі млынамі (складаюцца з канічнага ротара з замацаванымі на ім нажамі і кажуха з такімі ж зубамі) і дыскавымі рафінёрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГІ́СТРу музыцы,
1) участак гукавога дыяпазону муз. інструмента або пеўчага голасу, які характарызуецца адзіным тэмбрам. Р. інструментаў бывае высокі, сярэдні і нізкі, Р. голасу — грудны, галаўны і мяшаны; у мужчынскіх галасоў — т.зв. фальцэтны (гл.Фальцэт).
2) Прыстасаванне на стр. клавішных інструментах, якое змяняе моц і тэмбр гуку.
3) Група труб (у аргане), струн (на клавесіне), язычкоў (у акардэоне, фісгармоніі і пад.) аднолькавага тэмбру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСМІ́ТЭР (англ. transmitter ад лац. transmitto перасылаю, перадаю),
перадавальнае тэлегр.прыстасаванне, у якім кодавыя камбінацыі знакаў тэксту тэлеграм, запісаныя ў выглядзе камбінацый адтулін на перфарыраванай перфараванай* стужцы, пераўтвараюцца ў імпульсы эл. току, што паступаюць у лінію сувязі. Выконваецца як дадатковы блок тэлеграфнага апарата ці як самастойны перадатчык. Таксама Т. наз. перадатчык у сістэмах тэлекіравання і тэлесігналізацыі на чыгунцы, які перадае кадзіраваныя эл. сігналы ў рэйкавы ланцуг.