СА́ННІКАЎ (Алег Канстанцінавіч) (14.9.1928, г. Гомель — 27.8.1983),
бел. літаратуразнавец і тэатразнавец. Сын К.М.Саннікава. Канд.філал.н. (1961). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1971 гал. рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Мін-ва культуры Беларусі, з 1975 заг. кафедры тэорыі і гісторыі культуры Мінскага ін-та культуры. Даследчык бел. драматургіі і тэатра.
Тв.:
Сатырычныя характары беларускіх камедый. Мн., 1961;
Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962 (разам з Г.І.Барышавым);
Беларускі народны тэатр «батлейка» і яго ўзаемасувязі з рускім «вяртэпам» і польскай «шопкай». Мн., 1963 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 9.1.1952, Мінск),
бел. фалькларыст і этнограф. Канд.філал.н. (1979). Скончыў БДУ (1974). У 1974—92 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1992 у Бел.пед. ун-це імя М.Танка. Даследуе пытанні бел. фалькларыстыкі і этнаграфіі. Аўтар манаграфіі «Усходнеславянская гумарыстычная песня» (1979), кн. «Збіральнікі» (1991, пра бел. фалькларыстаў), «Беларускі народны каляндар» (1993). Укладальнік тома «Пахаванні. Памінкі. Галашэнні» (1986, яго ўступ і каментарыі), зб-каў «Хто з’еў прасвірку» (1979, з А.Фядосікам), «Дай Божа знаць, з кім век векаваць: Беларуская народная варажба» (1993), «Міфы Бацькаўшчыны» (1994), «Беларускі народны соннік» (1996) і інш. На бел. мову з польскай пераклаў аповесць Я.Корчака «Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наркамнац, гл.Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІКУ́ШЫН (Рыгор Піліпавіч) (н. 4.12.1921, с. Сладкова Цюменскай вобл., Расія),
бел. графік. Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1956). Выкладаў у Віцебскі.мпед. ін-це (1959—70). Працуе ў тэхніках малюнка пяром і лінарыту. Стварыў станковыя серыі «Віцебск, любоў мая» (1960—64), «Вясковыя пейзажы» (1961—64), «Стары Віцебск» (1962—69), «Успамін пра малую радзіму» (1967—68), лінарыты «Сярод бяроз» (1962), «У майстэрні» (1970), якія вылучаюцца дасканалай пластыкай, графічнай і кампазіцыйнай выразнасцю. Аформіў кнігі твораў К.Крапівы, Ч.Дзікенса, А.Дзюма, К.Паустоўскага і інш. Аўтар арыгінальных шрыфтоў («Увага», «Віцебск», «Вольга», «Сувенір», «Народны», «Ініцыяльны», «Дзвіна» і інш.).
Тв.:
Шрифты. Мн., 1964;
Шрифты для художников-оформителей. 2 изд. Мн., 1984;
Декоративные шрифты для художественно-оформительских работ. Мн., 1987;
Рекламные шрифты. Витебск, 1989;
Книжные, плакатные, декоративные шрифты для художественно-оформительских работ. Витебск, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁГАЙМ (Böheim) Ганс, Ганс Дудар (?—1467), народны прапаведнік, музыкант. Натхняльнік сял. руху 1476 у даліне р. Таўбер у Франконіі (Цэнтр. Германія). Казанні Бёгайма, з якімі ён выступаў у в. Ніклагаўзен, заклікалі да антыфеад. барацьбы і прыцягвалі паломнікаў з Цэнтр. і Паўд. Германіі. 12.7.1476 арыштаваны вюрцбургскім епіскапам і пазней спалены ў Вюрцбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАЛУБЕ́Ц»,
«Голуб», бел.народны танец. Блізкі да рус. і ўкр. узораў з такой самай назвай. Муз. памер . Тэмп жвавы. Выконваецца парамі, з характэрным рухам «галубец» (удар абцаса аб абцас з падскокам). У старадаўнім варыянце танца хлопец і дзяўчына імправізавалі ўзаемаадносіны галубоў: партнёрка плыла павай, партнёр увіваўся каля яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАШО́Ў (Віктар Мікалаевіч) (н. 27.7.1935, г. Кранштат Ленінградскай вобл.),
расійскі і бел. скульптар. Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1961). З 1977 на Беларусі. Працуе ў станковай, манум. і мемар. скульптуры. Для творчасці характэрны лепшыя традыцыі рэаліст. мастацтва, глыбокія партрэтныя характарыстыкі вобразаў, вытанчаная мадэліроўка і абагульненасць форм. Сярод твораў «Пецька Спічкін» (1959), «Маці» (1964), «Міша Мароз» (1978), «Генерал Карбышаў» (1984), «Народны артыст Беларусі З.Бабій» (1995), партрэты П.Яршова (1975), М.Лужаніна (1983), П.Шыянка (1984), мемар. дошкі З.Бабію, А.Кавалёву, Ф.Гахаву ў Мінску, помнікі Дз.І.Салуніну ў г. Беламорск (1958), Дз.Карбышаву ў г. Цюмень (1968; абодва Расія), П.Кавалёву ў г.п. Клічаў Магілёўскай вобл. (1989) і інш. Аўтар герба Беларусі для Дома ўрада (1997).
Літ.:
Чаркина Г.И. Виктор Мурашов. Л., 1986.
Л.Я.Дзягілеў.
В.Мурашоў. Народны артыст Беларусі З.Бабій. 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТА́ САЛІ́Х (1.6.1908, с. Шардэн, каля г. Мары, Туркменістан — 26.12.1964),
туркменскі паэт.Народны паэт Туркменістана (1939). Заснавальнік жанру байкі ў туркм. л-ры («Леў і лісіца», 1945; «Смех гарбуза», «Шакал і певень», абедзве 1955). Аўтар зб-каў вершаў «Натхненне» (1947), «Лірыка і сатыра» (1957). Асн. тэмы творчасці — калгаснае будаўніцтва, абарона краіны, дружба народаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ТРЫК»,
бел.народны танец. Муз. памер . Характэрна паступовае павелічэнне тэмпу да вельмі хуткага. Выканаўцы парамі трайным крокам рухаюцца па крузе, потым кружацца паасобку, то разыходзячыся, то збліжаючыся. Зафіксаваны пісьменнікам У.Караткевічам у Аршанскім і Рагачоўскім р-нах і падрабязна апісаны ім у рамане «Дзікае паляванне караля Стаха».