наро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наро́дны наро́дная наро́днае наро́дныя
Р. наро́днага наро́днай
наро́днае
наро́днага наро́дных
Д. наро́днаму наро́днай наро́днаму наро́дным
В. наро́дны (неадуш.)
наро́днага (адуш.)
наро́дную наро́днае наро́дныя (неадуш.)
наро́дных (адуш.)
Т. наро́дным наро́днай
наро́днаю
наро́дным наро́днымі
М. наро́дным наро́днай наро́дным наро́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наро́дны, -ая, -ае.

1. гл. народ.

2. Які належыць усяму народу, дзяржаўны.

Народная гаспадарка

3. Цесна звязаны з народам, уласцівы духу народа, яго культуры, светапогляду.

Народная паэзія.

4. У складзе некаторых назваў устаноў, арганізацый, пасад.

Н. суд.

Н. кантроль.

5. У складзе ганаровых званняў якія надаюцца дзеячам культуры.

Н. паэт. Н. мастак.

|| наз. наро́днасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́дны в разн. знач. наро́дный;

~ныя ма́сы — наро́дные ма́ссы;

~ная гаспада́рка — наро́дное хозя́йство;

~ныя пе́сні — наро́дные пе́сни;

н. суд — наро́дный суд;

н. фронт — наро́дный фронт;

н. наста́ўнік — наро́дный учи́тель;

~ная медыцы́на — наро́дная медици́на;

н. ўніверсітэ́т — наро́дный университе́т;

~ная будо́ўля — наро́дная стро́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да народа (у 1–3 знач.), створаны народам. Народныя песні. Народная мудрасць. Народная творчасць. Краіны народнай дэмакратыі. □ Атрад быў часткай вялікай народнай сям’і. Брыль.

2. Які належыць дзяржаве, усяму народу. Народны набытак. □ Больш увагі рабоце заводаў павінны ўдзяляць мясцовыя Саветы. Гэтага настойліва патрабуюць інтарэсы народнай гаспадаркі. «Звязда».

3. Цесна звязаны з народам, уласцівы духу народа, яго культуры, светапогляду. Савецкая літаратура — народная літаратура. // У складзе некаторых назваў устаноў, арганізацыі службовых асоб. Народная міліцыя. Народны дэпутат. Народны засядацель. Народная дружына. // У складзе ганаровых званняў, якія падаюцца дзеячам культуры. Народны артыст рэспублікі. Народны пісьменнік. Народны мастак.

4. У дарэвалюцыйнай Расіі — створаны спецыяльна для ніжэйшых слаёў грамадства. Народныя школы. Народныя сталовыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́д, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Усё насельніцтва пэўнай дзяржавы, жыхары краіны.

Н.

Беларусі.

2. -а. Працоўная маса насельніцтва той ці іншай краіны.

Працоўны н.

Выхадцы з народа.

3. -а. Розныя формы гістарычных супольнасцей (племя, народнасць, нацыя).

Беларускі н.

4. -у, толькі адз. Людзі.

На мітынг прыйшло многа народу.

|| прым. наро́дны, -ая, -ае.

Народная творчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́сна-наро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ву́сна-наро́дны ву́сна-наро́дная ву́сна-наро́днае ву́сна-наро́дныя
Р. ву́сна-наро́днага ву́сна-наро́днай
ву́сна-наро́днае
ву́сна-наро́днага ву́сна-наро́дных
Д. ву́сна-наро́днаму ву́сна-наро́днай ву́сна-наро́днаму ву́сна-наро́дным
В. ву́сна-наро́дны (неадуш.)
ву́сна-наро́днага (адуш.)
ву́сна-наро́дную ву́сна-наро́днае ву́сна-наро́дныя (неадуш.)
ву́сна-наро́дных (адуш.)
Т. ву́сна-наро́дным ву́сна-наро́днай
ву́сна-наро́днаю
ву́сна-наро́дным ву́сна-наро́днымі
М. ву́сна-наро́дным ву́сна-наро́днай ву́сна-наро́дным ву́сна-наро́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хрысція́нска-наро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хрысція́нска-наро́дны хрысція́нска-наро́дная хрысція́нска-наро́днае хрысція́нска-наро́дныя
Р. хрысція́нска-наро́днага хрысція́нска-наро́днай
хрысція́нска-наро́днае
хрысція́нска-наро́днага хрысція́нска-наро́дных
Д. хрысція́нска-наро́днаму хрысція́нска-наро́днай хрысція́нска-наро́днаму хрысція́нска-наро́дным
В. хрысція́нска-наро́дны (неадуш.)
хрысція́нска-наро́днага (адуш.)
хрысція́нска-наро́дную хрысція́нска-наро́днае хрысція́нска-наро́дныя (неадуш.)
хрысція́нска-наро́дных (адуш.)
Т. хрысція́нска-наро́дным хрысція́нска-наро́днай
хрысція́нска-наро́днаю
хрысція́нска-наро́дным хрысція́нска-наро́днымі
М. хрысція́нска-наро́дным хрысція́нска-наро́днай хрысція́нска-наро́дным хрысція́нска-наро́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хо́та

‘іспанскі народны танец’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. хо́та
Р. хо́ты
Д. хо́це
В. хо́ту
Т. хо́тай
хо́таю
М. хо́це

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наро́дный наро́дны;

наро́дные ма́ссы наро́дныя ма́сы;

наро́дное хозя́йство наро́дная гаспада́рка;

наро́дная респу́блика наро́дная рэспу́бліка;

наро́дный фронт наро́дны фронт;

наро́дный арти́ст наро́дны арты́ст;

наро́дный учи́тель наро́дны наста́ўнік;

наро́дная пе́репись наро́дны пе́рапіс;

наро́дный комисса́р ист. наро́дны каміса́р;

«Наро́дная во́ля» ист. «Наро́дная во́ля».

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уме́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Умелы працаўнік, майстар.

Народны ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)