«Ю́РАЧКА»,
бел. народны жартоўны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Развіўся са старадаўняга карагода, у якім пад музыку і аднайм. песню ўсе ўдзельнікі-мужчыны ігралі па чарзе ролю Юрачкі, беручы партнёрку з наступнай пары. Шырокую вядомасць набыў у пастаноўцы І.Майсеева ў Ансамблі нар. танца Расіі.
Ю.М.Чурко.
т. 18, кн. 1, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)