БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ ПРАДПРЫЕ́МСТВАЎ ГА́НДЛЮ І ГРАМА́ДСКАГА ХАРЧАВА́ННЯ (Белдзіпрагандаль) Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1965 у Мінску на базе доследнага канструктарскага бюро (з 1959). Асн. кірунак работы — праектаванне прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТР МО́ДЫ.
Адкрыты ў 1949 у Мінску як Дом мадэляў, з 1988 — Беларускі цэнтр моды. Распрацоўвае прамысл. калекцыі швейных вырабаў і тэхн. дакументацыю, стварае і прапагандуе перспектыўныя калекцыі мадэляў жан. і мужчынскага адзення, асабліва модныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛДЗІПРАБУ́Д», Праектна-канструктарскі ін-т «Белдзіпрабуд». Засн. ў 1987 у Мінску на базе філіяла Ін-та «Пермпрампраект», з 1995 — недзяржаўная ўстанова. Мае філіялы ў абл. цэнтрах Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне аб’ектаў прамысл. і жыллёва-грамадзянскага прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГЕАГРА́ФІЯ: ПРАБЛЕ́МЫ ВЫКЛАДА́ННЯ»,
навукова-метадычны часопіс. Выдаецца з 1995 у Мінску на бел. і рас. мовах 4 разы ў год. Засн. рэдакцыяй час. «Адукацыя і выхаванне». Друкуе нарматыўныя матэрыялы, метадычныя парады, айч. і замежны вопыт выкладання геаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМАТО́РЫЙ (новалац. crematorium ад лац. cremare спальваць),
спецыяльна абсталяванае збудаванне для спальвання (крэмацыі) памерлых. Мае крэмацыйныя печы, жалобны зал для пахавальных абрадаў і інш. Першы К. адкрыты ў Мілане ў 1876. У Мінску К. дзейнічае з 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ СІСТЭ́М І АБ’Е́КТАЎ ГАЗАЗАБЕСПЯЧЭ́ННЯ (Белдзіпрагаз) канцэрна «Белпалівагаз». Засн. ў 1987 у Мінску на базе праектнага і інш. аддзелаў канструктарска-тэхнал. бюро з вытв. прадпрыемствам «Белгазтэхніка». Асн. кірунак дзейнасці — праектаванне сістэм і аб’ектаў газазабеспячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУМАНІТА́РНА-ЭКАНАМІ́ЧНЫ ВЕ́СНІК»,
навукова-тэарэтычны часопіс. Выдаецца з чэрв. 1996 у Мінску штоквартальна на бел. і рус. мовах. Засн. недзяржаўным Гуманітарна-эканам. ін-там. Асвятляе пытанні гісторыі, філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі, культуралогіі, экалогіі, філалогіі, педагогікі, права, эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ШКЛЯНО́Е ПРАДПРЫЕ́МСТВА.
Дзейнічала з 1906 у Мінску як шкляная мануфактура. Вырабляла розныя бутэлькі і чарніліцы. У 1908—10 штогод выпускала прадукцыі на 15 тыс.руб. У 1913 працавала 167 чал. У 1922—41 наз.з-д «Пралетарый».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ БЕТО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1899—1914 у г.Мінску (з 1913 наз.ф-ка «Мазаіка»). Выпускала цэментныя пліты для падлогі, тратуараў, лесвіц са штучнага каменю, мазаічныя вырабы. У 1913 працавала 50 чал., выраблена прадукцыі на 20 тыс. руб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДУНО́ВА (Палута) (Пелагея Аляксандраўна; 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 29.11.1938),
бел.паліт. дзеяч. Скончыла вышэйшыя гіст.-літ. курсы ў Петраградзе (1917), У 1917 чл.ЦКБел.сацыяліст. грамады, дэпутат Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Удзельнік Усебел. з’езда 1917 у Мінску. З лют. 1918 нар. сакратар апекі ў Нар. сакратарыяце Беларусі. У 1918—25 у Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), сакратар яе ЦК. У 1919 увайшла ў Раду Бел.Нар. Рэспублікі і выступала за поўную незалежнасць Беларусі. У крас. 1920 як прадстаўнік БПС-Р вяла перагаворы з ЦК РКП(б). Арыштоўвалася польск. і сав. ўладамі. У 1923—25 жыла ў Празе. З 1925 у СССР, працавала настаўніцай у Гомелі. У 1937 арыштавана, расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989.